Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
 Знешняя  Сацыяльная  Жыллёвая 
Маладзёжная  Рэгіянальная  Кадравая 
Прэзідэнцкія праграмы і фонды  
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяДзяржаўная палітыкаЗнешняя
border=0 border=0 border=0
border=0 Знешняя border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Знешнепалітычныя ініцыятывы Беларусі
Палітычная бяспека Рэспублікі Беларусь
Знешнеэканамічная дзейнасць і экспарт
Прыярытэты і напрамкі знешнепалітычнай дзейнасці
Асноўныя прынцыпы знешняй палітікі
Выступленні
border=0 border=0
Знешнеэканамічная дзейнасць і экспарт

 Асноўнымі напрамкамі знешнеэканамічнай дзейнасці павінны стаць пашырэнне экспарту, рацыяналізацыя аб'ёму і структуры імпарту, паглыбленне ўзаемадзеяння з сусветным рынкам, ажыццяўленне эфектыўнай знешнегандлёвай палітыкі, узаемаўвязанай з макраэканамічнай і прамысловай палітыкай, якія забяспечваюць дынамічнае развіццё знешнеэканамічнага комплексу краіны і абарону інтарэсаў нацыянальнага рынку ад неспрыяльнага ўздзеяння сусветнай кан'юнктуры.

Для гэтага спатрэбяцца:

узмацненне канкурэнтных пазіцый на сусветных рынках традыцыйных беларускіх вытворцаў-экспарцёраў за кошт зніжэння затрат на вытворчасць экспартнай прадукцыі, укаранення новых тэхналогій, што забяспечваюць адпаведнасць гэтай прадукцыі патрабаванням міжнародных стандартаў;

актывізацыя імпартазамяшчэння;

стварэнне новых экспартаарыентаваных вытворчасцей на аснове айчынных навукова-тэхнічных распрацовак;

павышэнне долі навукаёмістай прадукцыі ў агульным аб'ёме экспарту;

актыўнае прымяненне новых форм гандлю (стварэнне беларускіх гандлёвых кампаній за мяжой, фінансава-прамысловых груп з замежнымі партнёрамі, экспарт тэхналогій, адкрыццё зборачных вытворчасцей з адначасовым фарміраваннем сетак тэхнічных цэнтраў, прадстаўніцтваў прадпрыемстваў у краінах блізкага і далёкага замежжа);

прыцягненне замежных фінансавых рэсурсаў, уключаючы прамыя замежныя інвестыцыі;

аптымізацыя і збалансаванасць гандлёвых і плацежных адносін у знешнім гандлі;

замацаванне міжнароднай спецыялізацыі беларускай эканомікі на аснове традыцыйных экспартных пазіцый (грузавыя аўтамабілі, трактары, прадукцыя нафтахімічнага комплексу і льнаводства), а таксама ўкараненне ў новыя рыначныя нішы айчыннай прадукцыі, створанай з выкарыстаннем высокіх тэхналогій;

удасканаленне механізма кіравання і рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці;

фарміраванне мытнай палітыкі краіны з улікам яе міжнародных абавязацельстваў і ў рамках пагадненняў з Расійскай Федэрацыяй.

Прадугледжваецца далейшае развіццё экспарту паслуг - важнай крыніцы валютных паступленняў, якая не патрабуе вялікіх інвестыцый. У структуры іх экспарту першараднае значэнне будуць мець развіццё паслуг транспарту, сувязі, паслуг, звязаных з абслугоўваннем інфраструктуры рыначнай гаспадаркі (банкаўскія, страхавыя, прававыя, маркетынгавыя, кансалтынгавыя, інфармацыйныя), а таксама папулярызацыя на знешніх рынках паслуг, якія садзейнічаюць актывізацыі чалавечага фактару (інтэлектуальныя, адукацыйныя, медыцынскія, прафесійныя, турысцкія), паслуг ваенна-тэхнічнага прызначэння.

У сістэме знешнеэканамічных сувязей важнейшая роля належыць супрацоўніцтву ў рамках эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі, умацаванню і паглыбленаму развіццю сувязей з дзяржавамі - удзельніцамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама з іншымі інтэграцыйнымі ўтварэннямі.

Далейшае развіццё інтэграцыйных працэсаў з Расійскай Федэрацыяй будзе ажыццяўляцца ў рамках Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Неабходна прадоўжыць фарміраванне агульнай эканамічнай прасторы на аснове развіцця свабоднага гандлю, плацежнага саюза, адзінай навукова-тэхналагічнай, інвестыцыйнай і інфармацыйнай прасторы, аб'яднанай транспартнай і энергетычнай сістэмы.

Развіццё інтэграцыйных сувязей з краінамі па-за СНД плануецца накіраваць на забеспячэнне збалансаванасці гандлёвых аперацый і стварэнне ўмоў для замацавання беларускіх вытворцаў на асвоеных рынках і пашырэння геаграфіі экспартных рынкаў, а таксама на завяршэнне працэсу далучэння Рэспублікі Беларусь да СГА.

Актывізацыя супрацоўніцтва з такімі міжнароднымі фінансавымі і эканамічнымі арганізацыямі, як Міжнародны валютны фонд, Сусветны банк, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Праграма развіцця ААН, Еўрапейская эканамічная камісія ААН, Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па прымысловаму развіццю, будзе садзейнічаць дадатковаму прыцягненню крэдытных рэсурсаў і тэхнічнай дапамогі для развіцця нацыянальнай эканомікі, пашырэнню ўдзелу міжнароднай супольнасці ў вырашэнні доўгатэрміновых сацыяльна-эканамічных, навукова-тэхнічных і медыцынскіх праблем, звязаных з пераадоленнем наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Адзін з напрамкаў актывізацыі знешнеэканамічнай дзейнасці - развіццё свабодных эканамічных зон у мэтах нарошчвання экспартнага патэнцыялу, развіцця імпартазамяшчальных вытворчасцей, арганізацыі новых рабочых месц з улікам праводзімай структурна-інвестыцыйнай палітыкі, стварэння полюсаў паскоранага росту шляхам прыцягнення беларускага і замежнага капіталу, а таксама ўкаранення перадавых тэхналогій.

Глядзіце таксама афіцыйны сайт Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь