Медаль Героя Беларусі - гэта пяціканцовая зорка з гладкімі шматграннымі прамянямі на вонкавым баку, упісаная ў круг дыяметрам 33 мм. Адваротны бок медаля мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар медаля.
Медаль пры дыпамозе вушка і кальца злучаецца з калодкай прамавугольнай формы. Уздоўж асновы калодкі ідуць проразі, унутраная яе частка абцягнута муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай з правага краю.
Медаль і калодка да яго вырабляюцца з золата 585-й пробы, вага іх 19 грамаў. |