Званне "Герой Беларусі" з'яўляецца вышэйшай ступенню адзнакі Рэспублікі Беларусь і прысвойваецца за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам, звязаныя з подзвігам, здзейсненым у імя свабоды, незалежнасці і працвітання Рэспублікі Беларусь.
Званне "Герой Беларусі" прысвойваецца толькі адзін раз.
Асобам, удастоеным звання "Герой Беларусі", уручаецца знак асаблівай узнагароды - медаль Героя Беларусі.
Медаль Героя Беларусі носіцца на левым боку над ордэнамі і медалямі. |