Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
Знешняя  Сацыяльная  Жыллёвая 
Маладзёжная  Рэгіянальная  Кадравая 
Прэзідэнцкія праграмы і фонды  
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяДзяржаўная палітыкаДзяржаўная інвестыцыйная праграма
border=0 border=0 border=0
border=0 Дзяржаўная інвестыцыйная праграма border=0
Каментарый да Указа № 636 ад 17 снежня 2009 г.21.12.2009

У Беларусі на будаўніцтва 303 аб'ектаў у 2010 годзе будзе накіравана Br2145,7 млрд. Гэтыя сродкі прадугледжана накіраваць у адпаведнасці з Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай на 2010 год, якую Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь зацвердзіў 17 снежня Указам № 636.

З 303 аб'ектаў, якія плануюцца да ўзвядзення ў наступным годзе, 64 - новапачатыя. У эксплуатацыю будзе ўведзена 122 (уключаючы пускавыя комплексы).

Асноўная крыніца фінансавання праграмы - рэспубліканскі бюджэт.

Праграма сфарміравана ў адпаведнасці з даручэннямі Кіраўніка дзяржавы з улікам інвестыцыйных магчымасцей рэспубліканскага бюджэту ва ўмовах бягучай эканамічнай сітуацыі і прапаноў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых арганізацый, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Асноўныя прынцыпы фарміравання праграмы - канцэнтрацыя сродкаў на аб'ектах, што ўводзяцца ў эксплуатацыю, максімальна магчымая канцэнтрацыя сродкаў на пераходных аб'ектах з высокай ступенню іх будаўнічай гатоўнасці, а таксама ўключэнне аб'ектаў, забяспечаных зацверджанай ва ўстаноўленым парадку праектна-каштарыснай дакументацыяй.

У цэлым рэалізацыя праграмы дасць магчымасць забяспечыць увод у эксплуатацыю ў 2010 годзе марфалагічнага корпуса Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта; трэцяй і чацвёртай чэргаў РНПЦ "Маці і дзіця"; другой чаргі комплексу пагранічнай камендатуры з мабільнай пагранічнай заставай у Маларыце. Акрамя таго, будуць уведзены аўтадарожны пункт пропуску "Беняконі" ў Гродзенскай вобласці; будынкі судоў Драгічынскага, Рэчыцкага, Карэліцкага і Чэрыкаўскага раёнаў; рэспубліканскі палігон для выпрабавання аўтатрактарнай тэхнікі ў Мінскім раёне (н.п.Азярышча); школа ў мікрараёне Білева-1 у Віцебску; вытворча-гандлёвы цэнтр народнай творчасці і рамёстваў у Копысі; навучальна-педагагічны комплекс "Сярэдняя школа на 720 месц і дзіцячы сад на 230 месц у в.Бараўляны Мінскага раёна"; лядовы палац у Лідзе і іншыя аб'екты.

У наступным годзе плануецца завяршыць рэканструкцыю аперацыйнага блока хірургічнага корпуса Рэспубліканскага шпіталя МУС у г.Мінску; першай чаргі ДУ "РНПЦ гематалогіі і трансфузіялогіі"; будынка для размяшчэння суда Мінскага раёна па вул.Маякоўскага, 119а, у г.Мінску; двухпавярховага будынка з надбудовай паверха па Веласіпеднаму завулку, 10, у г.Мінску; будынка курсанцкай казармы Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь па вул. Каліноўскага, 4, у г.Мінску; чацвёртай чаргі аб'ектаў Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; памяшканняў пад стварэнне тэхналогіі і арганізацыі малатанажнай вытворчасці новых фармацэўтычных субстанцый ДНУ "Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі"; спартыўна-стралковага комплексу ў г.Гродна БФСТ "Дынама" і іншых аб'ектаў.

Будзе прадоўжана ў 2010 годзе будаўніцтва гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж"; замкавага комплексу ў г.п.Мір; пятай чаргі РНПЦ "Маці і дзіця"; будынка дзіцячага лячэбна-аднаўленчага цэнтра пад вучэбна-лабараторны корпус Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта; спартыўна-стралковага комплексу Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Беларусі; рэканструкцыя аб'ектаў БНТУ, БДУ, Нацыянальнага дзіцячага аздараўленчага лагера "Зубраня" і іншых аб'ектаў.

Акрамя таго, у 2010 годзе будзе пачата будаўніцтва інтэрнатаў № 2, 9 - 14 комплексу "Студэнцкая вёска"; маласямейнага інтэрната для маладых вучоных і аспірантаў РУП "Інстытут пладаводства" у пас.Самахвалавічы; усходняга абходу г.Гомеля; адміністрацыйнага будынка для Гомельскага пагранічнага атрада. У Полацку пачнуць будаўніцтва лячэбнага корпуса для размяшчэння радзільнага дома і хірургічнага аддзялення, пешаходнага моста цераз р.Заходняя Дзвіна ў зоне адпачынку ў раёне Кургана Бессмяротнасці і палаца гульнявых відаў спорту ў мікрараёне Аэрапорт. Будзе таксама пачата рэканструкцыя лядовага палаца КСУП "Хакейны клуб "Хімік" Наваполацка і рэканструкцыя з рэстаўрацыяй касцёла Божага цела ў Нясвіжы і Свята-Васкрасенскага сабора ў Барысаве.

У цэлым жа ў 2010 годзе будзе пачата будаўніцтва 64 аб'ектаў, 40 з якіх уключаны ў праграму па даручэннях Кіраўніка дзяржавы.

На будаўніцтва аб'ектаў па прамых даручэннях Кіраўніка дзяржавы ў 2010 годзе будзе накіравана Br1913,8 млрд. (з улікам мэтавых бюджэтных фондаў), або 89,2% ад аб'ёму фінансавання праграмы, з іх на аб'екты, якія ўводзяць у 2010 годзе, - Br667,6 млрд.

Такім чынам, сродкі рэспубліканскага бюджэту сканцэнтраваны на рэальных па ўводу ў эксплуатацыю ў 2010 годзе сацыяльна значных аб'ектах, а таксама на пераходных аб'ектах, прадугледжаных мэтавымі праграмамі, з высокай ступенню будаўнічай гатоўнасці для ўводу іх у эксплуатацыю ў наступныя гады. Будаўніцтва аб'ектаў прадугледжана толькі ў нарматыўныя або больш кароткія тэрміны.

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь