Аб прэзідэнцкай праграме "Дзеці Беларусі" | ||
| www.president.gov.by | ||
|
Прэзідэнцкая праграма "Дзеці Беларусі" на 2001-2005 гады зацверджана ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2001 г. № 281. Дзякуючы прынятым мерам у рэспубліцы арганізавана рознаўзроўневая сістэма аказання дапамогі цяжарным жанчынам. У выніку ўкаранення сучасных тэхналогій узровень дзіцячай смяротнасці ў краіне знізіўся ў 2005 годзе да 6,4 на 1000 дзяцей, якія нарадзіліся жывымі. Гэта з’яўляецца самым нізкім паказчыкам сярод краін СНД. Праведзена значная работа па ўкамплектаванню радзільных дамоў і іншых лячэбна–прафілактычных устаноў сучасным медыцынскім абсталяваннем і спецыяльным аўтатранспартам. Ахоп дзяцей прафілактычнымі прышчэпкамі ад інфекцый, уключаных у праграмы імунізацыі, склаў 99%, што перасягае крытэрыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, устаноўленыя на ўзроўні 95%. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў дапрацаваць праекты праграм «Дзеці Беларусі» і «Маладыя таленты Беларусі» на 2006–2010 гады і ўжо ў сакавіку 2006 года прадставіць іх на зацвярджэнне. На нарадзе па праектах гэтых праграм, якая адбылася 8 лютага 2006 г., Прэзідэнт паставіў перад Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Русаком задачу да 1 верасня 2007 года поўнасцю вырашыць праблему забеспячэння дзяцей высакаякасным і недарагімі айчыннымі прадуктамі харчавання на ўзроўні сусветных стандартаў. На адпаведнае тэхнічнае перааснашчэнне беларускіх прадпрыемстваў мяркуецца выдзеліць амаль Br20 млрд. Прэзідэнцкая праграма «Дзеці Беларусі» - самая паспяховая сацыяльная праграма, якая прадметна вырашае пытанні паляпшэння становішча дзяцей, што забяспечваюць іх сацыяльную абарону. Праект праграмы на 2006–2010 гады з’яўляецца лагічным працягам праграм 1998–2000, 2001–2005 гадоў. Заданні папярэдніх дзвюх праграм выкананы ў поўным аб’ёме. Сфарміравана заканадаўчая база па абароне правоў сям’і і дзяцей, якая адпавядае сацыяльна–эканамічным рэаліям рэспублікі. Прыняты канкрэтные меры па прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва. Створана сістэма ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання сем’яў і дзяцей, якая складаецца з 156 цэнтраў. Пашыраны магчымасці атрымання дзецьмі–інвалідамі базавага прафесійнай адукацыі. Створана 5 тыс. 113 класаў інтэграванага навучання для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Праект новай прэзідэнцкай праграмы "Дзеці Беларусі" на 2006–2010 гады распрацаваны па даручэнню Кіраўніка дзяржавы і ўключае сем падпраграм: "Дзеці Чарнобыля", "Дзеці–інваліды" , "Дзеці–сіроты", "Дзеці і закон. Выхаванне асобы", "Удасканаленне сістэмы сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей", "Дзіцячае харчаванне", "Ахова здароўя і фарміраванне здаровага ладу жыцця". За рэалізацыю кожнай з іх вызначаны адказныя міністэрствы і ведамствы. 21 сакавіка 2006 г. праект гэтай праграмы быў адобраны Прэзідыумам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Асноўная мэта праграмы "Дзеці Беларусі" на 2006–2010 гады — забеспячэнне ўмоў, неабходных для паўнацэннага фізічнага, разумовага і духоўнага развіцця дзяцей, фарміраванне эфектыўнай комплекснай сістэмы сацыяльнай абароны і інтэграцыі ў грамадства дзяцей, які знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. На першае месца ставіцца падпраграма "Сацыяльная абарона сем’яў і дзяцей", якая прадугледжвае мерапрыемствы па сацыяльнай абароне ўсіх дзяцей і ўсіх сем’яў, які выхоўваюць дзяцей. Намечана павышэнне памеру дапамог па догляду дзяцей ва ўзросце да трох гадоў. У 2008 годзе памер дапамог павялічыцца да 80% бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), у 2009-м — да 100% БПМ. Упершыню ўнесена норма аб прадастаўленні бясплатнага харчавання дзецям да двух гадоў. Цяпер такую магчымасць маюць толькі дзеці з мнагадзетных сем’яў і сем’яў студэнтаў, пры ўмове, што сярэднедушавы сукупны даход на члена сям’і не перасягае 20% мінімальнага спажывецкага бюджэту, што цяпер складае не больш за Br 48 тыс. 880. У праекце плануецца ўстанавіць крытэрый патрэбнасці ўсіх сем’яў на ўзроўні 60% БПМ, што цяпер складае Br 94 тыс. 872. Па даручэнню прэзідэнта гэта праграма была значна дапрацавана. У першапачатковым варыянце кошт яе мерапрыемстваў складаў Br 467,14 млрд. У зацверджаным праекце праграмы прадугледжана фінансаванне ў памеры Br 1 трлн. 423,3 млрд. Кошт будаўнічай часткі праекта павялічыўся з Br 160,6 млрд. да Br 190,13 млрд. Такой цэласнай праграмы, што змяшчае канкрэтныя эканамічныя механізмы падтрымкі сям’і, ахоплівае інтарэсы ўсіх слаёў дзіцячага насельніцтва краіны і ўсе бакі жыцця, няма ні ў адной з краін СНД. У маі 2006 года Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім Указам зацвердзіў прэзідэнцкую праграму «Дзеці Беларусі» на 2006-2010 гады. Галоўная задача праграмы – паляпшэнне якасці жыцця, абарона падрастаючага пакалення, умацаванне прэстыжу і аўтарытэту жанчыны-маці і моцнай сям’і ў грамадстве. Праграма ўключае ў сябе 6 падпраграм. У падпраграме «Сацыяльная абарона сям’і і дзяцей» прадугледжана павышэнне да 2009 года памеру дапамогі па догляду дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў да 100% бюджэту пражытачнага мінімуму, пашырэння кола сем’яў, якім прадастаўляецца бясплатнае харчаванне дзяцей першых двух гадоў жыцця. Рэалізацыя падпраграмы забяспечвае павелічэнне памеру фінансавай падтрымкі сем’яў, якія маюць трох і больш дзяцей, у пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля, а таксама прадастаўленне фінансавай дапамогі маладым сем’ям на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля пры нараджэнні першага і наступных дзяцей. У падпраграму «Дзеці-сіроты» ўключаны мерапрыемствы па павышэнню прэстыжу сем’яў, якія ўзялі на выхаванне дзяцей-сірот, будаўніцтву для такіх сем’яў дамоў сядзібнага тыпу і кватэр. У падпраграмах «Дзеці Чарнобыля» і «Дзеці-інваліды» прадугледжаны меры па ўдасканаленню медыцынскай дапамогі і аздараўлення дзяцей, прафілактыкі захваральнасці і інваліднасці ў дзіцячым узросце, паляпшэнню сістэмы прафесійна-працоўнай і сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей-івалідаў. Падпраграма «Дзеці і закон. Выхаванне асобы» накіравана на павышэнне эфектыўнасці выхаваўча-прафілактычнай работы з дзецьмі, прадухіленне сямейнага недабрабыту і дзіцячай безнагляднасці.
| ||
|