Аб Праграме | ||
| www.president.gov.by | ||
|
Даручэнне аб стварэнні маштабнай праграмы, якая павінна выратаваць вёску, вывесці аграпрамысловы комплекс на новы узровень і зрабіць сельскае жыццё больш прывабным, беларускі лідэр даў у верасні 2003 года. Сельскія рэгіёны займаюць амаль 90% тэрыторыі краіны. У іх жыве амаль 30% насельніцтва. Метавіта сельскія жыхары забяспечваюць харчовую бяспеку нашай дзяржавы. Акрамя таго, вёска — крыніца і захавальнік нацыянальных традыцый, беларускай мовы, фальклору, народнай творчасці. Захаваць і развіць гэту крыінцу — важная дзяржаўная задача. І сёння сацыяльна–эканамічнае становішча ў рэспубліцы дае магчымасць пачаць эфектыўна яе вырашаць. Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2005 г. № 150. Асноўныя мэты і задачы Праграмы: - адраджэнне і развіццё сацыяльнай і вытворчай сфер беларускай вёскі, забеспячэнне ўмоў для ўстойлівага вядзення сельскагаспадарчай вытворчасці; - павышэнне даходаў сельскага насельніцтва, стварэнне асноў для прэстыжнасці пражывання ў сельскай мясцовасці і паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў вёсцы; - забеспячэнне эфектыўнай вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў аб’ёмах, дастатковых для унутранага рынку і фарміравання экспартных рэсурсаў. Функцыі каардынатора Дзяржаўнай праграмы ўскладзены на Міністэрства сельскай гспадаркі і харчавання, якое забяспечвае ўзгодненнасць дзеянняў па рэалізацыі Праграмы, мэтаваму і эфектыўнаму выкарыстанню сродкаў, што выдзяляюцца з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, пазабюджэтных крыніц, а таксама ажыццяўляе ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі заказчыкамі ў ходзе рэалізацыі заданняў, прадугледжаных Праграмай. Фінансавая і іншая дапамога па рэалізацыі Праграмы, што аказваецца арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, адносіцца на сабекошт прадукцыі, тавараў, што выпускаюцца, работ, якія выконваюцца, паслуг, што аказваюцца) у парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, і не ўлічваецца пры падаткаабкладанні арганізацыямі, якія рэалізуюць мерапрыемствы Праграмы. Мэта гэтага маштабнага дакумента — паляпшэнне ўмоў жыцця сельскага насельніцтва і далейшае развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці. Праграма адраджэння і развіцця вёскі распрацавана на аснове вынікаў выканання Праграмы ўдасканалення аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2001 - 2005 гады. Важная адметная рыса Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005 - 2010 гады - яе маштабнасць. Сістэма мерапрыемстваў, прадстаўленая ў праграме, складаецца з двух раздзелаў - сацыяльнага і вытворчага. Праваднікамі сацыяльных стандартаў у вёсцы вызначаны аграгарадкі. На іх аснове плануецца ўстойлівае сацыяльна–эканамічнае развіццё сельскіх тэрыторый, накіраванае на фарміраванне неабходных умоў для жыцця насельніцтва. На працягу 2005-2010 гадоў прадугледжана стварэнне 1481 аграгарадка. У вытворчай сферы дасягненне да 2010 года запланаваных аб’ёмаў сельскагаспадарчай вытворчасці і яе рэнтабельнасці ў 18–20% базіруецца на трынаццаці прыярытэтных напрамках. Сярод іх тэхніка–тэхналагічнае перааснашчэнне галіны, развіццё перапрацоўчай прамысловасці, меліярацыя зямель і павышэнне ўрадлівасці глеб. Пры неабходнай дзяржаўнай падтрымцы АПК рэалізацыя сістэмы праграмных мерапрыемстваў у вытворчай сферы дасць магчымасць значна палепшыць эканоміку аграрнай галіны. На выкананне Праграмы прадугледжаны значныя аб’ёмы фінансавання. На адраджэнне і развіццё вёскі плануецца выдзеліць 69,8 трлн. рублёў. Дзяржаўнае штогодовае ўкладанне сродкаў толькі ў АПК павялічыцца ў 1,5 раза ў параўнанні з 2004 годам. Такім чынам, рэалізацыя Праграмы дасць магчымасць стварыць устойлівую аграрную эканоміку краіны, што забяспечвае дастойнае жыццё працаўнікам вёскі, гарантуе харчовую бяспеку краіны і значны ўклад аграрнага сектара ў экспартны патэнцыял Беларусі. Як падкрэсліў напярэдадні Кіраўнік дзяржавы на нарадзе па праекту Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі, у аснову павінен быць пастаўлены чалавек з яго клопатамі і патрэбамі. Менавіта сацыяльны аспект будзе прыярытэтным пры рэалізацыі дакумента. | ||
|