ЗАЦВЕРДЖАНА Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 12.01.1996 № 18 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.04.2003 № 138)
ПАЛАЖЭННЕ аб спецыяльным фондзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі
1. Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (далей - фонд) ствараецца ў мэтах фінансавання мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне ўмоў для пошуку, станаўлення і творчага развіцця таленавітай моладзі.
2. Сродкі фонду ўтвараюцца за кошт:
асігнаванняў з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
добраахвотных узносаў у выглядзе грашовых сродкаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама юрыдычных асоб;
іншых паступленняў.
3. Улік сродкаў фонду, якія паступаюць і расходуюцца, ажыццяўляецца раздзельна ў беларускіх рублях і замежнай валюце.
4. Сродкамі фонду распараджаецца савет фонду, які ствараецца з ліку вядучых дзеячаў культуры і мастацтва, прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, творчых саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў.
Савет фонду ўзначальвае старшыня.
Склад савета фонду зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Пры савеце фонду ствараецца экспертна-мастацкая камісія. Палажэнне аб гэтай камісіі, а таксама яе склад зацвярджаюцца саветам фонду.
5. Ліміты фінансавання мерапрыемстваў і памер рэзервуемай часткі фонду штогод вызначаюцца саветам фонду ў межах сродкаў, якія выдзяляюцца на гэтыя мэты з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых паступленяў.
6. Савет фонду ў адпаведнасці з зацверджаным ім палажэннем аб заахвочванні таленавітых навучэнцаў, студэнтаў, педагогаў, маладых дзеячаў культуры і мастацтва, якія маюць творчыя дасягненні, на аснове прапаноў дзяржаўных органаў, арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў і з улікам рэкамендацый экспертна-мастацкай камісіі фонду ў межах вызначаных лімітаў прымае рашэнні аб выдзяленні сродкаў на:
выплату стыпендый і ўстаноўленых відаў прэмій;
аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі;
выплату грантаў на:
аказанне дапамогі ў арганізацыі навучання таленавітай моладзі, у тым ліку на аплату стажыровак навучэнцаў, студэнтаў, маладых педагогаў, а таксама правядзенне майстар-класаў вядучымі дзеячамі мастацтваў;
ажыццяўленне творчых праектаў і сустрэч з прызнанымі майстрамі мастацтваў розных краін;
арганізацыю конкурсаў, фестываляў, канцэртаў, выставак, публікацый і іншых мерапрыемстваў па выяўленню і заахвочванню маладых талентаў, прапагандзе іх творчасці;
забеспячэнне ўдзелу творчай моладзі ў міжнародных конкурсах, выстаўках, сімпозіумах і іншых акцыях у галіне культуры і мастацтва, накіраваных на развіццё і ўзаемаўзбагачэнне нацыянальных культур;
набыццё музычных інструментаў, сцэнічных касцюмаў, матэрыялаў і абсталявання для заняткаў мастацкай творчасцю.
7. Пасяджэнні савета фонду праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у паўгоддзе. Пасяджэнне лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае не менш як дзве трэці членаў савета фонду. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных членаў савета і афармляюцца пратаколамі. Рашэнні савета аб накапленні і расходаванні сродкаў фонду зацвярджаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
8. Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці фонду ажыццяўляе Міністэрства культуры.
9. Функцыі па накапленню і пералічэнню сродкаў фонду ажыццяўляюцца Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з далейшым прадстаўленнем Міністэрству фінансаў справаздач аб іх выкарыстанні.
10. Міністэрства фінансаў у адпаведнасці з распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь штогод выдзяляе Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сродкі з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на мэты, прадугледжаныя гэтым Палажэннем.
11. Адказнасць за расходаванне сродкаў, што выдзяляюцца на фінансаванне дзейнасці фонду, ускладаецца на Міністэрства культуры, якое прадстаўляе ў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь справаздачы аб іх выкарыстанні па меры выканання распараджэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. |