Прэзідэнцкія праграмы

www.president.gov.by


Прэзідэнцкія праграмы

Прэзідэнцкія праграмы — гэта праграмы па важнейшых сацыяльна–эканамічных праблемах, ініцыятарам якіх выступае Прэзідэнт РБ і якія рэалізуюцца пад яго кіраўніцтвам.

Прэзідэнцкія праграмы накіраваны на:

- сацыяльную абарону малазабяспечаных слаёў насельніцтва;

- развіццё вытворчасці, якая заснавана на новых і высокіх тэхналогіях;

- арганізацыю дадатковых рабочых месц, актывізацыю ў РБ інвестыцыйнай дзейнасці, у тым ліку замежных інвестараў;

- забеспячэнне нацыянальнай бяспекі рэспублікі.

У мэтах аказання дзяржаўнай падтрымкі сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва, а таксама асваення ў рэспубліцы новых тэхналогій указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1997 г. № 134 быў зацверджаны пералік наступных прэзідэнцкіх праграм:

“Дзеці Беларусі” (падпраграмы “Дзеці Чарнобыля”, “Дзеці–інваліды”, “Дзеці–сіроты”, “Развіццё індустрыі дзіцячага харчавання”, “Развіццё сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей”;

Жыллё” (падпраграмы “Будаўніцтва сацыяльнага жылля”, “Дзяржаўная падтрымка будаўніцтва індывідуальнага жылля”);

Бытавая электроніка” (падпраграмы “Беларускі тэлевізар” і “Камп'ютэрызацыя насельніцтва”); 

Інфарматызацыя” (падпраграмы “Распрацоўка канцэпцыі кіравання нацыянальным інфармацыйным рэсурсам”, “Распрацоўка камп’ютэрнай сеці і базы даных для вышэйшых органаў дзяржаўнага кіравання”).

Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
www.president.gov.by

© Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дакумент апублікаваны 17.04.2006