Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьАдукацыя
border=0 border=0 border=0
border=0 Адукацыя border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Развіццё сістэмы адукацыі
Дашкольная і агульная школьная адукацыя
Спецыяльная адукацыя
Вышэйшая адукацыя
Кошт платнага навучання ў дзяржаўных установах Республікі Беларусь
Прамое міжнароднае супрацоўніцтва паміж ВНУ
Работа з дзецьмі-сіротамі
Сістэма стыпендыяльнага забеспячэння і сацыяльнай падтрымкі
Асноўныя колькасныя паказчыкі
Навучальныя ўстановы
Правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы
border=0 border=0
Кошт платнага навучання ў дзяржаўных установах Республікі Беларусь

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2006 г. № 126 "Аб некаторых пытаннях платнага навучання ў дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі" вызначаны гранічны ўзровень рэнтабельнасці пры фарміраванні кошту навучання не больш за 30 працэнтаў. Пры гэтым сродкі, атрыманыя ад платнага навучання, павінны расходавацца на строга канкрэтныя мэты: аплату працы педагагічных работнікаў, абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, навучальна-метадычнае забеспячэнне і гаспадарчыя патрэбы.

Кіраўнікі дзяржаўных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, могуць прадастаўляць скідкі са сфарміраванага кошту навучання ў парадку ў памерах, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Гэты парадак павінен быць зацверджаны Саветам Міністраў не пазней за чэрвень 2006 года.

Катэгорыі асоб, якія маюць права на атрыманне скідкі пры аплаце навучання ў адпаведнасці з Указам № 126 ад 28.02.2006 г.:

студэнты і навучэнцы, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучобе, навуковай і грамадскай дзейнасці;

дзеці з малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў;

дзеці-сіроты;

асобы, якія маюць ільготы ў адпаведнасці з Законам аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

дзеці ваеннаслужачых, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў;

інваліды I, II і III групы, а таксама дзеці-інваліды.

Студэнты і навучэнцы, якія выдатна паспяваюць і дасягнулі высокіх паказчыкаў у навукова-даследчай дзейнасці і грамадскай рабоце, пры наяўнасці свабодных бюджэтных месц могуць быць пераведзены кіраўнікамі дзяржаўных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў у адзіным парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Да тых, хто дасягнуў высокіх паказчыкаў у навучальна-пазнавальнай дзейнасці, адносяцца студэнты і навучэнцы, якія маюць па выніках навучальнага года не менш за 50 працэнтаў адзнак 10 (дзесяць) і 9 (дзевяць) балаў, а астатнія адзнакі - не ніжэй за 6 (шэсць) балаў.

Да тых, хто выдатна паспявае, адносяцца студэнты і навучэнцы, якія маюць па выніках навучальнага года не менш за 75 працэнтаў адзнак 10 (дзесяць) і 9 (дзевяць) балаў, а астатнія адзнакі - не ніжэй за 7 (сем) балаў.

Чытайце таксама
Афіцыйныя дакументы:
Указ № 126 ад 28 лютага 2006 г.
Аб некаторых пытаннях платнага навучання ў дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі 
Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь