|
Дзяржаўная падтрымка аховы здароўя ў Беларусі, платная і бясплатная медыцына
У Беларусі найбольш высокі з краін СНД узровень дзяржаўных расходаў на ахову здароўя адносна ВУП. У 2005 годзе ён склаў 4,65% (усе ведамствы).
У 2006 годзе па сістэме Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (з улікам расходаў на капітальнае будаўніцтва) расходы на ахову здароўя склалі 4,27% да ВУП або 1579,5 млн. долараў; без расходаў на капітальнае будаўніцтва – 1426,1 млн. долараў – 4,08% да ВУП.
Адзначаецца станоўчая дынаміка расходаў на ахову здароўя: у 2001-2006 гадах расходы на ахову здароўя (з улікам капітальнага будаўніцтва) у доларах павялічыліся ў 2,9 раза (з 537,5 да 1579,5 млн. долараў); у разліку на аднаго жыхара расходы ўзраслі з 52,8 да 145, 5 долараў (у 2,76 раза).
Расходы на ахову здароўя ў 2006 годзе прафінансаваны ў суме 3230,6 млрд.руб., што на 19% вышэй за папярэдні год; на 2007 год расходы вызначаны ў суме 3868,5 млрд. рублёў (4,2 % ад прагназуемага аб’ёму ВУП), што на 19% вышэй за ўдакладнены бюджэт 2006 года.
Сярэднямесячная заработная плата работнікаў аховы здароўя ў 2006 годзе склала 521,4 тысячы рублёў або 243 долары (адносна сярэднямесячнай заработнай платы ў прамысловасці – 80,6%, у народнай гаспадарцы – 88,3%).
Штогод Законам Рэспублікі Беларусь аб бюджэце ўстанаўліваецца мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара, у бягучым годзе ён вызначаны ў памеры 396,7 тыс. рублёў. Выкарыстанне сістэмы сацыяльных стандартаў у галіне аховы здароўя, уключаючы нарматывы бюджэтнага фінансавання расходаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара, павысіла адказнасць мясцовых органаў улады за фінансавае, кадравае забеспячэнне галіны і прывяло да зніжэння дыспрапорцый у размеркаванні рэсурсаў па тэрыторыях рэспублікі.
Штогод павялічваюцца аб’ёмы закупак лекавых сродкаў і медыцынскай тэхнікі. У 2006 годзе ў параўнанні з папярэднім годам аб’ём закупак лекавых сродкаў прадпрыемствамі сістэмы «Фармацыя» павялічыўся на 24,1% (584,0 млрд. руб.). Аб’ём закупак медыцынскай тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння прадпрыемствам «Белмедтэхніка» павялічыўся на 30,1% (385,9 млрд.руб.). У адпаведнасці з распрацаванымі праграмамі праводзіцца тэхнічнае перааснашчэнне структур аперацыйнага, реанімацыйнага профілю, радзільных дамоў і аддзяленняў.
Палітыка, што праводзіцца ў галіне развіцця платнай медыцыны, улічвае як неабходнасць прыцягнення дадатковых сродкаў для развіцця аховы здароўя, так і недапушчальнасць бескантрольнага замяшчэння бясплатных паслуг платнымі і росту на гэтай аснове сацыяльнай напружанасці сярод насельніцтва. Віды медыцынскіх паслуг, што аказваюцца насельніцтву на платнай аснове ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, вызначаны пастановай Урада ад 25.04.2003 года № 556. Гэта паслугі, які не з’яўляюцца жыццёва неабходнымі, уключаючы касметалогію і пластычную хірургію.
Аб’ём платных медыцынскіх паслуг па сістэме Міністэрства аховы здароўя ў 2006 годзе склаў 104,2 млрд.руб (3,2% да аб’ёму фінансавання, 57,3% ад агульнага аб’ёму платных медыцынскіх паслуг, што прадастаўляюцца праз усе каналы рэалізацыі). |
|
|