Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Гісторыя і Культура 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьДзяржаваУзнагароды і прэміі
border=0 border=0 border=0
border=0 Узнагароды і прэміі border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Дзяржаўныя ўзнагароды і прэміі Рэспублікі Беларусь
Званне "Герой Беларусі"
border=0 border=0
Дзяржаўныя ўзнагароды і прэміі Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўныя ўзнагароды

Дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь - вышэйшая форма заахвочвання грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, прызнання іх укладу ў абарону і ўмацаванне дзяржавы і дэмакратычнага грамадства, адзінства народа, прымнажэнне эканамічнага, інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу краіны, а таксама заслуг у грамадскай, гуманітарнай, дабрачыннай і іншых відах дзейнасці перад дзяржавай і народам.

В сістэму дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь уваходзяць:

званне "Герой Беларусі";

ордэны Рэспублікі Беларусь;

медалі Рэспублікі Беларусь;

ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь.

Прысваенне звання "Герой Беларусі", ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь, узнагароджванне ордэнамі і медалямі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб узнагароджванні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь афармляюцца ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь уручае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь або іншыя службовыя асобы па яго даручэнню.

Прысваенне звання "Герой Беларусі", ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь, узнагароджванне ордэнамі і медалямі Рэспублікі Беларусь праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы. Дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь уручаецца ўзнагароджанаму асабіста.

У выпадку прысваення звання “Герой Беларусі”, ганаровага звання Рэспублікі Беларусь, узнагароджвання ордэнам, медалём Рэспублікі Беларусь адначасова з уручэннем дзяржаўнай узнагароды выдаецца пасведчанне.

Асобам, удастоеным ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь, уручаецца нагрудны знак.

Дзяржаўныя прэміі

Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь вучоным, спецыялістам і творчым работнікам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё айчыннай навукі, тэхнікі, мастацтва і культуры ўручаюцца Кіраўніком дзяржавы напярэдадні галоўнага свята Беларусі - Дня Рэспублікі. Гэта цырымонія стала традыцыйнай у нашай краіне.

Паводле слоў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, у нашай краіне ёсць магутны вытворчы і навуковы патэнцыял, які неабходна выкарыстоўваць максімальна эфектыўна.

«Таленты – гэта сапраўдны нацыянальны здабытак. Наша краіна не мае багатых энергетычных і іншых прыродных рэсурсаў. Жыццё настойліва вылучае патрабаванні – шукаць і асвойваць новыя прарыўныя напрамкі развіцця, каб паспяхова вырашаць стратэгічную задачу пабудовы моцнай і працвітаючай краіны», - сказаў Прэзідэнт.

Падрыхтоўка прапаноў аб прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь праводзіцца Камітэтам па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь з наступным унясеннем гэтых прапаноў ва ўстаноўленым парадку на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Склад Камітэта фарміруецца з выдатных вучоных, буйных спецыялістаў-практыкаў, майстроў літаратуры, мастацтва, архітэктуры па рэкамендацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аб’яднанняў, арганізацый, у тым ліку навукова-даследчых устаноў, вышэйшых навучальных устаноў, грамадскіх аб’яднанняў рэспублікі, і зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь тэрмінам на 4 гады.

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь