Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 г. (НСУР-2020) распрацоўваецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўным прагназіраванні і праграмах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь».
Упершыню НСУР Рэспублікі Беларусь (НСУР-97) была распрацавана і адобрана Урадам краіны ў 1997 г. Яна грунтавалася на ідэйных прынцыпах і метадалагічных падыходах «Парадку дня на XXI стагоддзе», вызначаных Канферэнцыяй ААН па навакольнаму асяроддзю і развіццю (Рыо-дэ-Жанейра, 1992 г.). НСУР-2020 павінна ўлічыць змяненні, што адбыліся ў краіне і свеце за апошнія гады, а таксама важнейшыя праграмныя дакументы, прынятыя ў Рэспубліцы Беларусь, новыя міжнародныя пагадненні, у тым ліку Дэкларацыю тысячагоддзя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прынятую Генеральнай Асамблеяй 8 верасня 2000 г., Палітычную дэкларацыю і План выканання рашэнняў Сусветнай сустрэчы на вышэйшым узрозні па ўстойліваму развіццю ў Йаханесбургу (верасень 2002 г.) і інш.
У Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 г. далейшае развіццё атрымалі асноўныя палажэнні дзеючых прагнозных дакументаў, зацверджаных Прэзідэнтам або Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь – Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 г., Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001–2005 гг., Комплексны прагноз навукова-тэхнічнага прагрэсу на 2001–2020 гг., Праграма развіцця прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь на 1998–2015 гг., Праграма структурнай перабудовы і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі Рэспублікі Беларусь, Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і іншыя мэтавыя і галіновыя праграмы.
У НСУР-2020 галоўная ўвага ўдзелена асаблівасцям прагнознага перыяду, далейшай рэалізацыі «Парадку дня на XXI стагоддзе», гарманізацыі сацыяльнага, эканамічнага і экалагічнага развіцця як раўнацэнных складальнікаў, якія дапаўняюць адзін аднаго, у адзіным збалансаваным комплексе «чалавек – навакольнае асяроддзе – эканоміка».
Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 г. падрыхтавана НДЭІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь сумесна са спецыялістамі Мінпрыроды, Мінэканомікі, МЗС, Мінпрама, Мінсельгасхарча, Мінэнергетыкі, Мінтранса, Мінсувязі, Мінбудархітэктуры, Міністэрства аховы здароўя, Мінадукацыі, Мінпрацы і сацабароны, Мінкультуры, Мінжылкамгаса, Мінфіна, Мінюста, камітэтаў па навуцы і тэхналогіях, па праблемах наступстваў катастрофы на ЧАЭС, па зямельных рэсурсах, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, БелНДЦ «Экалогія», Інстытута сацыяльна-палітычных даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама няўрадавых арганізацый, якія прыцягваюцца да распрацоўкі НСУР у рамках праекта ПРААН і Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь BYE 01/001 «Садзейнічанне Ураду Рэспублікі Беларусь у фарміраванні і рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця».
Праект НСУР-2020 разгледжаны і прыняты за аснову Прэзідыумам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 23 сакавіка 2004 г. (пратакол №12), адобраны Нацыянальнай камісіяй па ўстойліваму развіццю Рэспублікі Беларусь 6 мая 2004 г. (пратакол №11/15ПР). |