Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
Знешняя  Сацыяльная  Жыллёвая 
 Маладзёжная  Рэгіянальная  Кадравая 
Праграмы і фонды 
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяДзяржаўная палітыкаМаладзёжная
border=0 border=0 border=0
border=0 Маладзёжная border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Асноўныя напрамкі Рэспубліканскай праграмы "Моладзь Беларусі"
Спецыяльныя фонды Прэзідэнта
border=0 border=0
Асноўныя напрамкі Рэспубліканскай праграмы "Моладзь Беларусі"


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 4 красавіка 2006 г. Указам № 200 зацвердзіў рэспубліканскую праграму “Моладзь Беларусі” на 2006-2010 гады.

Праграма распрацавана з мэтай далейшай рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Яе асноўныя накірункі – павышэнне прэстыжу і магчымасці атрымання якаснай адукацыі, падтрымка творчай і навуковай моладзі на пастаяннай аснове, прапаганда здаровага ладу жыцця, дапамога маладым сем’ям, развіццё маладзёжнага турызму, прыняцце папераджальных мер па нераспаўсюджванні сярод маладых людзей крыміналу, п’янства, наркаманіі.

Праграма прадугледжвае стварэнне ўмоў для больш актыўнага ўключэння моладзі ў сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і культурнае жыццё грамадства, развіццё пазітыўных дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў.

Чакаецца, што ў выніку рэалізацыі рэспубліканскай праграмы павысіцца якасць жыцця сельскай моладзі, знізіцца ўзровень міграцыі маладых грамадзян, у тым ліку маладых спецыялістаў, якія працуюць у сельскіх населеных пунктах, зменшыцца колькасць беспрацоўных сярод моладзі, будзе развіта сістэма часовай і сезоннай занятасці моладзі.
Укараненне ў жыццё палажэнняў праграмы таксама дазволіць умацаваць здароўе і павысіць узровень фізічнай падрыхтоўкі моладзі, адрадзіць каштоўнасць і значнасць сям’і ў грамадскай свядомасці, замацаваць сям’ю, павялічыць нараджальнасць, кансалідаваць грамадскі маладзёжны рух з мэтай пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь