Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
Знешняя  Сацыяльная  Жыллёвая 
Маладзёжная  Рэгіянальная  Кадравая 
Праграмы і фонды 
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяДзяржаўная палітыкаЖыллёвая
border=0 border=0 border=0
border=0 Жыллёвая border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Развіццё будаўнічага комплексу і жыллёвае будаўніцтва
Дапамагчы чалавеку набыць сваё жыллё
Указ № 72 ад 7 лютага 2006 г .
Указ № 75 ад 7 лютага 2006 г .
border=0 border=0
Развіццё будаўнічага комплексу і жыллёвае будаўніцтва

Асноўныя задачы будаўнічага комплексу — найбольш поўнае забеспячэнне патрэб насельніцтва і народнай гаспадаркі ў высокаэфектыўнай будаўнічай прадукцыі, скарачэнне тэрмінаў і кошту будаўніцтва, зніжэнне матэрыяла- і энергаёмістасці, павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, а таксама ўзроўню забеспячэння ўнутранага рынку рэспублікі будаўнічымі матэрыяламі (вырабамі, канструкцыямі) айчыннай вытворчасці, павелічэнне экспарту будаўнічых матэрыялаў і паслуг.

Для іх вырашэння прадугледжваецца стварэнне новых і мадэрнізацыя дзеючых вытворчых магутнасцей, удаскналенне праектавання і ўкараненне прагрэсіўных рашэнняў і тэхналогій, выпуск матэрыялаў і вырабаў з павышанымі спажывецкімі якасцямі, пашырэнне экспартнага патэнцыялу будаўнічай прадукцыі, актывізацыя выкарыстання ў сферы будаўніцтва інвестыцый, якія павышаюць загрузку вытворчых магутнасцей, і эфектыўнае іх выкарыстанне.

З мэтай пашырэння выпуску прагрэсіўных відаў будаўнічых матэрыялаў і канструкцый неабходна забяспечыць распрацоўку новых рэсурсазберагальных тэхналогій па вытворчасці цэменту і вапны на аснове рыхлага вільготнага мергелю і мелу, гіпсакардонных лістоў і дробных блокаў з ячэістага гіпсу, вырабу буйнапамерных керамічных сценавых блокаў, керамічных буйнапустотных камянёў, атрыманню звязваючых  кампанентаў для сухога спосабу вытворчасці мінералаватных пліт і цеплаізаляцыйных матэрыялаў.

Прадугледжваецца мадэрнізацыя і дыверсіфікацыя заводаў буйнапанэльнага домабудавання, абнаўленне тэхналагічнай базы і машыннага парку будаўнічых арганізацый, удасканаленне структуры магутнасцей па выпуску сценавых матэрыялаў за кошт вырабаў з ячэістага бетону, арганізацыя комплекснай вытворчасці вырабаў і канструкцый для малапавярховага будаўніцтва, пашырэнне выпуску сучасных ячэіста-бетонных, дахавых, апрацоўчых фасадных і цеплаізаляцыйных матэрыялаў.

Развіццё жыллёвай сферы забяспечыць стварэнне камфортнага, даўгавечнага, эканамічнага па змесце і абслугоўванні жыллёвага фонду, які можа забяспечыць патрэбы сучасных і будучых пакаленняў грамадзян.
У жыллёвым будаўніцтве асноўная ўвага будзе надавацца будаўніцтву жылых дамоў высокіх спажывецкіх і эксплуатацыйных якасцей з высокай ступенню добраўпарадкавання і нізкім узроўнем энергаспажывання, забеспячэнню жыллёвага фонду надзейнымі прыборамі ўліку і рэгулявання спажывання камунальных паслуг. Прадугледжваецца вызначэнне заданняў па будаўніцтву жылых памяшканняў для адсялення грамадзян, якія пражываюць у старых і аварыйных жылых дамах.

Штогадовыя аб’ёмы будаўніцтва жылля будуць даведзены ў 2010 годзе да 4,5–5 млн. кв. метраў. Пры гэтым да 50% агульнага аб’ёму жылля павінна будавацца ў сельскай мясцовасці і малых гарадскіх пасёлках. Сярэдняе забеспячэнне жыллём дасягне 25–25,5 кв. метраў на чалавека.

Асаблівая ўвага будзе надавацца паляпшэнню жыллёвых умоў шматдзетных сем’яў, малазабяспечаных, непрацаздольных і некаторых іншых катэгорый грамадзян, якія адчуваюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых ўмоў.

Суадносіны кошту квадратнага метра жылля і сярэднямесячнай заработнай платы, якія склалі ў 2004 годзе 1,64, да 2010 года павінны зменшыцца і дасягнуць 0,9–1, што забяспечыць даступнасць жылля для грамадзян з сярэдняй заработнай платай, якая прагназуецца на канец пяцігодкі.

Будуць створаны спрыяльныя ўмовы для пазабюджэтнага фінансавання жыллёвага будаўніцтва, укаранення і развіцця сістэмы будзберажэння і іпатэчнага крэдытавання.

Прадугледжваюцца новыя падыходы да фарміравання крыніц фінансавання аб’ектаў інжынерна-транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры ў раёнах жылой забудовы шляхам развіцця эканамічных метадаў кіравання зямельнымі рэсурсамі, уключаючы арганізацыю і правядзенне аўкцыёнаў на права заключэння юрыдычнымі і фізічнымі асобамі дагавораў арэнды зямельных участкаў у гарадскіх пасяленнях (перш за ўсё ў г. Мінску, абласных цэнтрах, іншых гарадах абласнога падпарадкавання, а таксама ў зонах перспектыўнага развіцця названых гарадоў) з улікам кадастравага кошту і функцыянальнага выкарыстання зямель).

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь