Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
 Знешняя  Сацыяльная  Жыллёвая 
Маладзёжная  Рэгіянальная  Кадравая 
Прэзідэнцкія праграмы і фонды  
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяДзяржаўная палітыкаЗнешняя
border=0 border=0 border=0
border=0 Знешняя border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Знешнепалітычныя ініцыятывы Беларусі
Палітычная бяспека Рэспублікі Беларусь
Знешнеэканамічная дзейнасць і экспарт
Прыярытэты і напрамкі знешнепалітычнай дзейнасці
Асноўныя прынцыпы знешняй палітікі
Выступленні
border=0 border=0
Асноўныя прынцыпы знешняй палітікі

Падыходы да сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы, якія грунтуюцца на ўзаемным уліку інтарэсаў грамадства і грамадзян, грамадскай згодзе, сацыяльна арыентаванай эканоміцы, вяршэнстве закону, спыненні нацыяналізму і экстрэмізму, знаходзяць сваё лагічнае прадаўжэнне ў знешнепалітычным курсе краіны: не канфрантацыя з суседнімі дзяржавамі і тэрытарыяльны перадзел, а міралюбнасць, шматвектарнае супрацоўніцтва, саюз з Расіяй - вось яе прынцыпы.

Кіраўнік дзяржавы паслядоўна і планамерна ажыццяўляе міралюбную палітыку добрасуседства, пазбягаючы захадаў, якія могуць уцягнуць краіны да ўдзелу ў міжнародных канфліктах. У той жа час праводзіцца стварэнне сучаснай арміі, якая можа надзейна абараніць айчыну ад любой пагрозы.

Нягледзячы на існуючыя цяжкасці ва ўзаемаадносінах з краінамі НАТА, кіраўніцтва краіны лічыць, што з ім можна і трэба наладжваць нармальныя адносіны, канструктыўна вырашаць існуючыя еўрапейскія і сусветныя праблемы, асабліва ў галіне барацьбы з тэрарызмам, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, транснацыянальнай злачыннасцю.

Планамернасць і паступовасць дзяржаўнай палітыкі заключаецца ў тым, каб звесці да мінімуму негатыўныя вынікі пашырэння Еўрасаюза, аднавіць паўнацэнны палітычны дыялог, забяспечыць далейшае нарошчванне намаганняў па развіццю ўсяго комплексу адносін.

Адным з прыярытэтных прынцыпаў знешняй палітыкі беларускай дзяржавы з'яўляецца планамернае будаўніцтва Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

Рэспубліка Беларусь нязменна праводзіць шматвектарную знешнюю палітыку, выступае за ўмацаванне Садружнасці Незалежных Дзяржаў, што абумоўлена агульнасцю нашых сумесных інтарэсаў. Адносіны з краінамі - членамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў выявілі як цяжкасці працэсу інтэграцыі, так і яго патэнцыяльныя магчымасці. Краіны Садружнасці - важнейшы гандлёва-эканамічны партнёр Рэспублікі Беларусь. Беларусь выступае за хутчэйшае фарміраванне Адзінай эканамічнай прасторы ў рамках Садружнасці.

Паслядоўнасць знешняй палітыкі праяўляецца ў адносінах з дзяржавамі "пояса добрасуседства". Выступаючы на другім Усебеларускім народным сходзе, Прэзідэнт Беларусі А.Р.Лукашэнка падкрэсліў: "Польшча, Украіна, Літва, Латвія - гэта нашы суседзі, а іх, як вядома, не выбіраюць. Яны Богам дадзены". Лагічна, што фарміраванне "пояса добрасуседства", развіццё адносін з Украінай з'яўляецца адной з асноўных задач знешняй палітыкі беларускай дзяржавы. Беларускі бок нацэлены на дынамічнае развіццё ўсяго комплексу двухбаковых адносін з Кіевам. Ужо нямала зроблена для дасягнення пастаўленай мэты, у той жа час патэнцыял беларуска-ўкраінскіх сувязей пакуль выкарыстаны зусім не ў поўнай меры.

Задача ўмацавання эканомікі Беларусі як фундаменту дабрабыту народа вылучыла ў лік важнейшых прыярытэтаў знешняй палітыкі эканамічную дыпламатыю. Задача няўхільнага нарошчвання экспартнага патэнцыялу краіны названа сярод важнейшых прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на перыяд 2001-2005 гадоў. Важным напрамкам знешнеэканамічнай дзейнасці стала прыцягненне ў Беларусь замежных інвестыцый. Вялікі аб'ём міжнародных сувязей, задачы інтэграцыі беларускай эканомікі ў сістэму сучасных светагаспадарчых сувязей і эфектыўнага выкарыстання існуючага айчыннага навукова-тэхнічнага патэнцыялу настойліва патрабуюць абнаўлення асноўных вытворчых фондаў, укаранення найноўшых замежных тэхналогій.

© 2001-2013 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь