Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
Знешняя  Сацыяльная  Жыллёвая 
Маладзёжная  Рэгіянальная  Кадравая 
Прэзідэнцкія праграмы і фонды  
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяДзяржаўная палітыка
border=0 border=0 border=0
border=0 Дзяржаўная палітыка border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Дзяржаўная палітыка ў галіне аховы навакольнага асяроддзя
Галоўныя прынцыпы дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
Знешняя
Сацыяльная
Жыллёвая
Маладзёжная
Рэгіянальная
Кадравая
Прэзідэнцкія праграмы і фонды
border=0 border=0
Дзяржаўная палітыка ў галіне аховы навакольнага асяроддзя

Адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца пытанні аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Яны датычацца розных сфер дзейнасці чалавечага грамадства, у многім вызначаючы асаблівасці ўстойлівага развіцця кожнай дзяржавы, у тым ліку і нашай краіны.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - асноўны закон нашай дзяржавы - гарантуе права кожнага грамадзяніна краіны на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, на экалагічна бяспечныя ўмовы для пражывання людзей, права на атрыманне, захаванне і распаўсюджванне поўнай, праўдзівай і своечасовай інфармацыі аб стане прыроднага асяроддзя, удзел грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што датычацца навакольнага асяроддзя.

Праводзімая дзяржаўная экалагічная палітыка прадугледжвае паслядоўнае правядзенне структурнай перабудовы вытворчай сферы, удасканаленне тэхналагічнага ўзроўню вытворчасці, што арыентуецца на рэсурсазберажэнне, прымяненне малаадходных і безадходных тэхналогій, скарачэнне аб’ёмаў выкідаў і скідання забруджвальных рэчываў у прыроднае асяроддзе, утылізацыю і перапрацоўку адходаў, ліквідацыю негатыўных вынікаў гаспадарчай дзейнасці на навакольнае асяроддзе.

Галоўная мэта экалагічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь - забеспячэнне экалагічна бяспечных умоў для пражывання людзей, рацыянальнае выкарыстанне і ахова прыродных рэсурсаў, выпрацоўка прававых і эканамічны асноў аховы навакольнага асяроддзя ў інтарэсах сучаснага і будучых пакаленняў. Для дасягнення  гэтай мэты неабходна, перш за ўсё, паслядоўна праводзіць структурную перабудову вытворчай сферы, ажыццяўляць тэхнічную палітыку, заснаваную на рэсурсазберажэнні, рэсурсазамяшчэнні, прымяненні малаадходных і безадходных тэхналогій.

Асноўнымі напрамкамі работы па рэалізацыі дзяржаўнай экалагічнай палітыкі з’яўляюцца: удасканаленне прыродаахоўнага заканадаўства; укараненне эфектыўных эканамічных метадаў кіравання і кантролю за прыродакарыстаннем і аховай навакольнага асяроддзя; стварэнне цэласнай сістэмы фінансавання прыродаахоўных мерапрыемстваў; удасканаленне сістэмы органаў кіравання і экалагічнага кантролю; рэалізацыя праграмы падрыхтоўкі кадраў і павышэння экалагічнай культуры насельніцтва; развіццё міжнароднага супрацоўніцтва і больш актыўнае выкарыстанне замежнага вопыту ў вырашэнні экалагічных праблем.

У Рэспубліцы Беларусь склалася цэласная сістэма планавання мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя. Шырока практыкуецца распрацоўка і рэалізацыя праграм і комплексных праектаў па вырашэнню асобных праблем у галіне навакольнага асяроддзя. Да  такіх праграм трэба аднесці развіццё сеткі асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, абарона насельніцтва ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі і многія іншыя. Практыка перспектыўнага і бягучага планавання прыродаахоўнай дзейнасці ў многім садзейнічае паспяховаму вырашэнню многіх экалагічных праблем. Да іх можна аднесці стварэнне шырокай сеткі асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, аднаўленне парушаных гаспадарчай дзейнасцю прыродных аб’ектаў, павелічэнне лясістасці тэрыторый, развіццё магутнага патэнцыялу экалагічнай навукі і г.д.

Прыродныя рэсурсы і ахова навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь - афіцыйны сайт Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь