Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьГеаграфіяТурызм
border=0 border=0 border=0
border=0 Турызм border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Месца на Зямлi
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза
Развіццё айчыннай індустрыі турызму
Транспартныя зносіны
Гісторыка-культурныя каштоўнасцi
border=0 border=0
Развіццё айчыннай індустрыі турызму

Гаворачы аб турысцкім патэнцыяле рэспублікі, важна адзначыць, што ён базіруецца, галоўным чынам, на разнастайнасці і прыгажосці прыроды, унікальнасці гісторыка-культурнай спадчыны і складаецца з больш як 15 тысяч аб’ектаў, што маюць гістарычную, культурную, архітэктурную значнасць, памятных месц, звязаных з імёнамі выдатных дзеячыў сусветнай гісторыі і культуры.

На тэрыторыі Беларусі размешчана значная колькасць гістарычных гарадоў - Полацк, Навагрудак, Тураў, Гродна, Нясвіж і іншыя. У многіх гарадах захаваліся храмы і манастыры, палацы і замкі, каштоўныя архітэктурныя, гістарычныя і культурныя помнікі. Чатыры аб’екты, размешчаныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА:

- Замкавы комплекс «Мір» у г.п. Мір (Гродзенская вобл.);

- архітэктурна-культурны комплекс Радзівілаў у г.Нясвіж (Мінская вобл.);

- Нацыянальны парк ”Белавежская пушча“;

- пункты Геадэзічнай дугі Струвэ.

Разнастайны раслінны і жывёльны свет, помнікі прыроды, прыродныя лячэбныя рэсурсы, паляўнічыя і рыбалоўныя ўгоддзі. У рэспубліцы 4 нацыянальныя паркі (Белавежская пушча – міжнароднага значэння), 97 заказнікаў, у тым ліку 7 міжнароднага значэння, больш за 10 тысяч азёр, амаль 20 тысяч рэк. У краіне адноўлены унікальны аб’ект воднага турызму - Аўгустоўскі канал.

Штогод у Мінску праводзяцца турыстычныя выстаўкі ”Адпачынак“ і ”Турбізнес“. У выстаўках і міжнародных семінарах па турыстычнай тэматыцы прымаюць удзел прадстаўнікі Турцыі, Балгарыі, Літвы, Туніса, ПАР, Чэхіі, Італіі, Украіны.

На тэрыторыі Беларусі ажыццяўляюць турыстычную дзейнасць 655 суб’ектаў гаспадарання. У 2007 годзе нашу краіну наведалі турысты са 127 краін свету. Прадаўжаецца работа па развіццю інфраструктуры турызму на тэрыторыях 27 турыстычных зон.

Вядзецца рэканструкцыя, будаўніцтва і рамонт 112 турыстычных аб’ектаў. Толькі ў 2007 годзе праведзены работы па рамонту, рэканструкцыі і будаўніцтву на 219 аб’ектах, асвоена 216,3 млрд. рублёў, уведзены ў строй 74 аб’екты. Асаблівая ўвага ўдзелена развіццю турызму ў малых і сярэдніх гарадах, дзе праведзены работы на 82 аб’ектах турыстычнай інфраструктуры, створана 47 турыстычных прадпрыемстваў.

У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнай праграмы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2008 – 2010 гады першачарговая ўвага ўдзяляецца ўдасканаленню сістэмы кіравання і дзяржаўнага рэгулявання сферы турызму, развіццю турыстычных зон, фарміраванню станоўчага іміджу нацыянальнага турыстычнага прадукту, а таксама рэканструкцыі і абнаўленню існуючай матэрыяльнай базы і інфраструктуры турызму.

Цяпер завершана работа па стварэнню нарматыўнай прававой асновы для рэалізацыі праграмных мерапрыемстваў.

У мэтах паляпшэння якасці паслуг, што аказваюцца насельніцтву, уведзена абавязковая сертыфікацыя турыстычных паслуг, што аказваюцца тураператарамі і турагентамі.

Завершаны першы этап работы па фарміраванню структуры кіравання турызмам. Створаны Дэпартамент па турызму Міністэрства спорту і турызму. У абвыканкамах і Мінскім гарвыканкаме ўтвораны міжведамасныя каардынацыйныя саветы па турызму, уведзены стаўкі спецыялістаў, якія непасрэдна займаюцца пытаннямі развіцця турызму, адкрыты філіялы РУП ”Нацыянальнае агенцтва па турызму“.

Згодна стратэгіі развіцця турызму ў рэгіёнах распрацаваны і выдадзены карты турыстычных зон Рэспублікі Беларусь і карты-схемы 118 адміністрацыйных раёнаў.

Праведзены работы па стврэнню Дзяржаўнага кадастра турыстычных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь, што дасць магчымасць эфектыўна выкарыстоўваць існуючы гісторыка-культурны і прыродны патэнцыял, матэрыяльную базу турызма пры ўмове аховы навакольнага асяроддзя.

Работа, што праводзіцца ў краіне, дала магчымасць у цэлым забяспечыць стабільны рост асноўных паказчыкаў турыстычнай галіны на працягу 2003–2007 гадоў.

Так, у параўнанні з 2003 годам павялічылася на 197 адзінак колькасць арганізацый, што аказваюць турыстычныя і экскурсійныя паслугі. Больш як у 4 разы павялічылася колькасць тых, хто працуе ў сферы турызму. Колькасць замежных турыстаў, абслужаных турыстычнымі арганізацыямі рэспублікі ў 2007 году, склала 105410 чалавек, што ў 1,6 раза больш, чым у 2003 годзе. Выручка за арганізацыю турызму павялічылася ў 7,3 раза і склала 290968,3 млн. беларускіх рублёў. Аб’ём турысцка-экскурсайных паслуг у параўнанні з 2003 годам узрос амаль у 11 разоў і склаў 183427,6 млн. беларускіх рублёў. Прыбытак ад арганізацыі турызму павялічыўся больш як у 28 разоў.

Актывізавалася работа па інтэграцыі Рэспублікі Беларусь у сусветнае турыстычнае супольніцтва. У красавіку 2007 г. адбыўся першы візіт Генеральнага сакратара Сусветнай турысцкай арганізацыі
Ф.Франжыялі ў Рэспубліку Беларусь. У ходзе візіту адбылася сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Абмеркаваны пытанні аказання падтрымкі ЮНВТО міжнародных рэгіянальных праектаў па выкарыстанню геаграфічнага месцазнаходжання Беларусі (шлях ”З вараг у грэкі“, аўтатраса Парыж-Масква-Пекін, Аўгустоўскі канал).

Цяпер ажыццяўляецца супрацоўніцтва ў сферы турызму з 21 краінай блізкага і далёкага замежжа.

Чытайце таксама
Афіцыйныя дакументы:
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 г. № 372
Аб мерах па развіццю аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 г. № 371
Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь