Аб мерах па развіццю аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь
У мэтах стварэння спрыяльных умоў для развіцця аграэкатурызму, паляпшэння ўмоў жыцця грамадзян у сельскай мясцовасці і ўдасканалення сельскай інфраструктуры:
1. Устанавіць, што фізічныя асобы, якія пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасці і вядуць асабістую падсобную гаспадарку, а таксама сялянскія (фермерскія) гаспадаркі маюць права ажыццяўляць у парадку, вызначаным у гэтым Указе, дзейнасць па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму.
Дзейнасць названых фізічных асоб і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму (далей - суб'екты аграэкатурызму) не з'яўляецца прадпрымальніцкай.
2. Для мэт гэтага Указа тэрмін і азначэнне, якія прымяняюцца, азначаюць:
аграэкатурызм - часовае знаходжанне грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (далей - аграэкатурысты) у сельскай мясцовасці Рэспублікі Беларусь на падставе дагавораў, заключаных з суб'ектамі аграэкатурызму, у мэтах адпачынку, аздараўлення, азнаямлення з прыродным патэнцыялам рэспублікі, нацыянальнымі культурнымі традыцыямі без заняткаў працоўнай, прадпрымальніцкай, іншай дзейнасцю, якая аплачваецца і (або) прыносіць прыбытак (даход) з крыніцы ў месцы знаходжання;
сельская мясцовасць - тэрыторыя, якая ўваходзіць у прасторавыя межы сельсаветаў, за выключэннем тэрыторый пасёлкаў гарадскога тыпу і гарадоў раённага падпарадкавання.
3. Дзейнасць па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму ажыццяўляецца фізічнымі асобамі без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, сялянскімі (фермерскімі) гаспадаркамі - пры ўмове вядзення раздзельнага ўліку даходаў, што атрымліваюцца ад названага віду дзейнасці, і даходаў ад рэалізацыі атрыманай і перапрацаванай сельскагаспадарчай прадукцыі, іншых відаў гаспадарчай дзейнасці, не забароненых заканадаўствам.
4. Суб'екты аграэкатурызму могуць ажыццяўляць дзейнасць па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму пры наяўнасці ў сукупнасці наступных умоў:
жылога дома (часткі жылога дома), што належыць на праве ўласнасці фізічнай асобе - суб'екту аграэкатурызму або члену яго сям'і ці заснавальніку (члену) сялянскай (фермерскай) гаспадаркі, размешчанай у сельскай мясцовасці, які адпавядае ўстаноўленым санітарным і тэхнічным патрабаванням і добраўпарадкаванага прымяняльна да ўмоў гэтага населенага пункта;
свабодных жылых пакояў у жылым доме (частцы жылога дома) для размяшчэння аграэкатурыстаў;
ажыццяўленні суб'ектамі аграэкатурызму дзейнасці па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, заснаванай на асабістым працоўным удзеле і выкарыстанні зямельнага ўчастка, прадастаўленага для гэтых мэт у адпаведнасці з заканадаўствам;
магчымасцей для азнаямлення аграэкатурыстаў з прыроднымі і архітэктурнымі аб'ектамі, нацыянальнымі культурнымі традыцыямі адпаведнай мясцовасці.
5. Суб'екты аграэкатурызму маюць права аказваць наступныя віды паслуг у сферы аграэкатурызму:
прадастаўленне жылых пакояў для размяшчэння аграэкатурыстаў, прычым колькасць такіх пакояў не павінна перавышаць пяці. Пры аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму з выкарыстанннем больш як пяці пакояў гэта дзейнасць прызнаецца прадпрымальніцкай, павінна ажыццяўляцца з улікам патрабаванняў заканадаўства і падлягае падаткаабкладанню ва ўстаноўленым парадку;
забеспячэнне аграэкатурыстаў харчаваннем (як правіла, з выкарыстаннем прадукцыі ўласнай вытворчасці);
арганізацыя пазнавальных, спартыўных і культурна-забаўляльных экскурсій і праграм;
іншыя паслугі, звязаныя з прыёмам, размяшчэннем, транспартным і іншым абслугоўваннем аграэкатурыстаў.
Якасць аказваемых паслуг у сферы аграэкатурызму павінна адпавядаць умовам дагавора на аказанне такіх паслуг.
6. Паміж суб'ектамі аграэкатурызму і аграэкатурыстамі ў абавязковым парадку заключаюцца ў пісьмовай форме дагаворы на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму шляхам прыняцця аграэкатурыстам умоў, прадугледжаных суб'ектам аграэкатурызму ў дагаворы (дагаворы далучэння).
7. Да пачатку ажыццяўлення дзейнасці па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму суб'екты аграэкатурызму абавязаны заплаціць збор за ажыццяўленне дзейнасці па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму (далей - збор) і пісьмова праінфармаваць адпаведны сельскі Савет дэпутатаў аб намеры ажыццяўляць такую дзейнасць. Фізічныя асобы - суб'екты аграэкатурызму дадаткова абавязаны падаць у падатковы орган па месцы жыхарства заяву аб пастаноўцы на ўлік з прадстаўленнем дакумента, які пацвярджае выплату збору.
Да 31 снежня 2010 г. збор выплачваецца суб'ектамі аграэкатурызму ў памеры адной базавай велічыні за каляндарны год, якая вызначаецца на момант яго выплаты, і залічваецца ў бюджэты адпаведных сельскіх Саветаў дэпутатаў.
Выплата збору за наступны каляндарны год праводзіцца не пазней за 28 чысло апошняга месяца бягучага каляндарнага года, у якім ажыццяўляецца дзейнасць па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму.
На працягу тэрміну, названага ў частцы другой гэтага пункта, даходы плацельшчыкаў збору ад дзейнасці па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму не абкладаюцца падаткамі, зборамі і іншымі абавязковымі плацяжамі.
8. Суб'екты аграэкатурызму абавязаны штогод да 31 снежня прадстаўляць у падатковы орган па месцы жыхарства (сялянскія фермерскія гаспадаркі - па месцы знаходжання) інфармацыю аб дагаворах на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, заключаных у мінулым годзе, па форме, зацверджанай Міністэрствам па падатках і зборах.
9. Аказанне суб'ектамі аграэкатурызму паслуг, пералічаных у пункце 5 гэтага Указа, без выплаты збору або без апавяшчэння адпаведнага сельскага Савета дэпутатаў, а таксама без падачы заявы ў падатковы орган аб пастаноўцы на ўлік або без заключэння дагавора на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму або ажыццяўленне імі дзейнасці, якая наносіць урон навакольнаму асяроддзю і (або) гісторыка-культурным аб'ектам, забараняецца.
10. Ажыццяўленне суб'ектамі аграэкатурызму дзейнасці па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму без выплаты збору, і (або) без падачы заявы ў падатковы орган аб пастаноўцы на ўлік, і (або) без апавяшчэння адпаведнага сельскага Савета дэпутатаў, і (або) без заключэння дагавора на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму -
прыводзіць да накладання штрафу ў памеры ад адной да дзесяці базавых велічынь.
Непрадстаўленне суб'ектамі аграэкатурызму ў падатковы орган інфармацыі па ўстаноўленай форме аб дагаворах на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, заключаных у мінулым годзе, -
прыводзіць да накладання штрафу ў памеры ад адной да пяці базавых велічынь.
Вядзенне па справах аб правапарушэннях, прадугледжаных у частках першай і другой гэтага пункта, ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі службовымі асобамі:
падатковых органаў - у частцы выяўлення фактаў ажыццяўлення суб'ектамі аграэкатурызму дзейнасці па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму без выплаты збору, і (або) без падачы заявы ў падатковы орган аб пастаноўцы на ўлік, і (або) без заключэння дагавора на аказанне такіх паслуг, а таксама непрадстаўлення суб'ектамі аграэкатурызму ў падатковы орган інфармацыі па ўстаноўленай форме аб дагаворах на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, заключаных у мінулым годзе;
сельскіх Саветаў дэпутатаў - у частцы выяўлення фактаў ажыццяўлення суб'ектамі аграэкатурызму дзейнасці па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму без апавяшчэння адпаведнага сельскага Савета дэпутатаў і (або) без заключэння дагавора на аказанне такіх паслуг.
11. Для прадстаўлення інтарэсаў суб'ектаў аграэкатурызму ва ўстаноўленым парадку могуць стварацца грамадскія аб'яднанні, якія маюць права:
распрацоўваць і ва ўстаноўленым парадку ўносіць прапановы аб устанаўленні стандартаў у сферы аграэкатурызму;
абагульняць і прадстаўляць зацікаўленым юрыдычным і фізічным асобам звесткі аб суб'ектах аграэкатурызму і паслугах, што імі аказваюцца;
у мэтах падтрымкі аграэкатурызму ствараць кансультацыйныя і інфармацыйныя цэнтры;
узаемадзейнічаць з тураператарамі, турагентамі і іншымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць турыстычную дзейнасць.
12. Дзеянне гэтага Указа не распаўсюджваецца на прадастаўленне грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства жылых памяшканняў на тэрыторыі курортных зон.
13. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:
13.1. у месячны тэрмін:
зацвердзіць тыпавы дагавор на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, прадугледзеўшы ў ім патрабаванні да якасці паслуг, што аказваюцца ў гэтай сферы;
забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі;
13.2. пачынаючы з 2007 года штогод да 1 сакавіка прадстаўляць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь аналіз дзейнасці суб'ектаў аграэкатурызму па аказанню паслуг у гэтай сферы, а да 1 сакавіка 2011 г. унесці прапановы аб далейшым рэгуляванні такой дзейнасці;
13.3. растлумачваць пытанні ажыццяўлення дзейнасці па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму ў адпаведнасці з гэтым Указам.
14. Абласным выканаўчым камітэтам прыняць неабходныя меры па рэалізацыі гэтага Указа.
15. Кантроль за выкананнем гэтага Указа ўскласці на Камітэт дзяржаўнага кантролю.
16. Гэты Указ уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем пунктаў 13, 14 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня падпісання Указа.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
|