Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Гісторыя і Культура 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьГісторыя і КультураГісторыка-культурныя каштоўнасцi
border=0 border=0 border=0
border=0 Гісторыка-культурныя каштоўнасцi border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Белавежская пушча
Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль
Комплекс кляштара езуітаў
Замкавы комплекс "Мір"
Царква абарончага тыпу ў Сынковічах
Аўгустоўскі канал
Барысаглебская (Каложская) царква
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Спаса-Праабражэнская царква
Камянецкая вежа - ХІІІ ст.
Дуга мерыдыяна Струвэ
border=0 border=0
Комплекс кляштара езуітаў

Комплекс кляштара езуітаў - ХVI-XVII стст.
- касцёл
- вежа
- агароджа з брамай
г.Нясвіж, вул.Міцкевіча, 2

Пабудаваны ў 1587-1593 гг. па праекту італьянскага архітэктара Яна Марыі Бернардоні па фундацыі Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі. Асвячоны 7 кастрычніка 1601 года. За аснову праекта, хоць і са значнымі змяненнямі, была ўзята планіроўка галоўнага храма езуітаў Іль Джэзу ў Рыме. Аднак пры агульным кампазіцыйным падабенстве і барочнай стылістыцы нясвіжскі касцёл значна адрозніваецца, што абумоўлена мясцовымі будаўнічымі традыцыямі і патрабаваннямі заказчыка.

Пасля пажару ў сярэдзіне 17 стагоддзя касцёл адноўлены архітэктарам Крыгерам.

Каля 1705 года па ініцыятыве Караля Станіслава Радзівіла былі пачаты рамонтныя работы і рэканструкцыя касцёла, якія прадаўжаліся амаль паўстагоддзя і завяршыліся пры Міхаіле Казіміры Радзівіле Рыбаньцы.

Пасля забароны ордэна езуітаў у 1773 годзе касцёл стаў прыходскі. Храм быў пашкоджаны ў гады Вялікай Ачыннай вайны, адноўлены ў 1944 годзе.

Касцёл прадаўжае дзейнічаць як каталіцкі храм.

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь