Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Гісторыя і Культура 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьГісторыя і КультураГісторыка-культурныя каштоўнасцi
border=0 border=0 border=0
border=0 Гісторыка-культурныя каштоўнасцi border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Белавежская пушча
Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль
Комплекс кляштара езуітаў
Замкавы комплекс "Мір"
Царква абарончага тыпу ў Сынковічах
Аўгустоўскі канал
Барысаглебская (Каложская) царква
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Спаса-Праабражэнская царква
Камянецкая вежа - ХІІІ ст.
Дуга мерыдыяна Струвэ
border=0 border=0
Царква абарончага тыпу ў Сынковічах

Царква абарончага тыпу - канец ХV-пачатак ХVІ ст.
в.Сынковічы

Царква-крэпасць - унікальны помнік абарончага дойлідства сярэдзіны 16 стагоддзя. Да нашых дзён захавала сваё аблічча амаль нязменным. У плане - крыху перакошаны чатырохвугольнік памерам 17,5х13 м з трохнефным чляненнем. Усе нефы маюць амаль аднолькавую шырыню (4 м). Таўшчыня сцен дасягае 1,5 м. Высокі двухсхільны дах надае будынку стройнасць і лёгкасць. Чатыры вежы, размешчаныя па вуглах, адрозніваюцца памерамі і архітэктурнымі формамі. Дзве заходнія вежы стаяць на квадратных фундаментах, з трох бакоў іх падтрымліваюць контрфорсы. Верхняя частка вежаў - васьміграннік з трыма ярусамі байніц. Дзве ўсходнія вежы маюць цыліндрычную форму, тут таксама ёсць байніцы. У вежах знаходзяцца лесвіцы, якія некалі вялі да байніц, размешчаных у франтоне.

У архітэктуры выяўляюцца рысы раманскага і гатычнага стыляў.

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь