Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Гісторыя і Культура 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьГісторыя і КультураГісторыка-культурныя каштоўнасцi
border=0 border=0 border=0
border=0 Гісторыка-культурныя каштоўнасцi border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Белавежская пушча
Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль
Комплекс кляштара езуітаў
Замкавы комплекс "Мір"
Царква абарончага тыпу ў Сынковічах
Аўгустоўскі канал
Барысаглебская (Каложская) царква
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Спаса-Праабражэнская царква
Камянецкая вежа - ХІІІ ст.
Дуга мерыдыяна Струвэ
border=0 border=0
Камянецкая вежа - ХІІІ ст.

Камянецкая вежа - ХІІІ ст.
г. Камянец

Камянецкая вежа - унікальны помнік абарончага дойлідства канца XIII ст. Гэта адзіная цэлая пабудова з групы так званых валынскіх веж, што некалі існавалі ў шэрагу беларускіх гарадоў. Яна размешчана на высокім узгорку на левым беразе р.Лясная. Паводле Іпацьеўскага летапісу, пабудавана паміж 1271 і 1289 гг. дойлідам Алексам.

Вышыня пяціяруснай вежы 30 м, тыўшчыня сцен 2,5 м, вонкавы дыяметр 13,6 м. Стаіць на магутным падмурку з каменя. Змуравана з брусковай цэглы цёмна-чырвонага і жаўтаватага колеру ў тэхнiцы "балтыйскай" муроўкi – 2 лажкі паслядоўна чаргуюцца з адным "тычком". Сцены вежы прарэзаны байніцамі, паміж якімі на вонкавай паверхні сцяны размешчаны 4 плоскія нішы з паўцыркульным завяршэннем. Над 5-м ярусам захаваліся рэшткі цаглянага купальнага скляпення з патоўшчанымі рэбрамі, якія завяршаюцца ўнізе невялікімі кранштэйнамі з вузкім паяском. З 5-га яруса пачынаецца цагляная лесвіца-ход, што вядзе наверх да баявой пляцоўкі. Пляцоўка акружана 14 зубцамі, якія маюць скразную адтуліну, роўную па форме лажку цагліны. Завяршэнне вежы акружана зубчастай стужкай парэбрыка.

З 1960 годзе ў Камянецкай вежы знаходзіцца філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь