ДАШКОЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ
У сістэме дашкольнай адукацыі развіваецца сетка ўстаноў розных профіляў: дашкольныя цэнтры развіцця, дзіцячыя сады-школы, спецыяльныя дашкольныя ўстановы (групы), інтэграваныя групы. Прымаюцца меры па развіццю новых форм дашкольнай адукацыі, якія карыстаюцца попытам у насельніцтва, з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей (сямейны дзіцячы сад (дзіцячы сад дома), гульнявая, сезонная пляцоўка). У 2006/07 научальным годзе ў 4 150 установах дашкольнай адукацыі навучаецца 366,6 тыс. дзяцей.
Павышэнню якасці працэсу навучання дзяцей дашкольнага ўзросту, у тым ліку і тых, што не наведваюць дашкольныя ўствновы пастаянна, садзейнічае 100-працэнтнае выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў, гібкі механізм спагнання платы ў дашкольнай установе.
У 2007 годзе прынята Праграма развіццяя агульнай сярэдняй адукацыі на 2007 - 2016 гады, якая павінна забяспечыць аптымізацыю і рацыяналізацыю сеткі агульнаадукацыйных устаноў, развіваць высокатэхналагічнае і адначасовы здароўезберагальнае адукацыйнае асяроддзе.
АГУЛЬНАЯ ШКОЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ
У сістэме Міністэрства адукацыі функцыянуюць 3 893 дзяржаўныя агульнаадукацыйны ўстановы (у сельскіх населеных пунктах – 2 643; у гарадскіх населеных пунктах – 1 250), у якіх вучацца 1 145 131 навучэнец (у сельскіх населеных пунктах – 283951 навучэнец, у гарадскіх населеных пунктах – 861 180 навучэнцаў).
Паэтапна аптымізуецца вучэбная нагрузка вучняў у рэжыме 5-дзённаага навучальнага тыдня.
У 2006/07 навучальным годзе па вучэбных праграмах для 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы вучацца 77,6% дзяцей ад агульнага кантынгенту школьнікаў.
Выкананне ў поўным аб’ёме ва ўсіх абласцях рэспублікі і г.Мінску сацыяльнага стандарту па забеспячэнню вучняў персанальнымі камп’ютэрамі садзейнічае ўкараненню інфармацыйных тэхнологій у адукацыйны працэс. Для далейшага развіцця электронных сродкаў навучання распрацавана і зацверджана галіновая праграма ”Электронны падручнік“.
Асаблівая ўвага ўдзяляецца развіццю агульнай сярэдняй адукацыі ў сельскай мясцовасці. У сельскіх населеных пунктах развіваецца сетка навучальна-педагагічных комплексаў дзіцячы сад-школа (цяпер з 857 агульнаадукацыйных устаноў гэтага тыпу 830 (96,8%) размешчаны ў сельскіх населеных пунктах). У мэтах стварэння ўмоў для атрымання сельскімі школьнікамі якаснай агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005–2010 гады ў 2006 годзе адкрыта 7 гімназій і 3 ліцэі, набыта 152 аўтобусы (планавалася 82).
Аптымізацыя сеткі агульнаадукацыйных устаноў, арганізацыя падвозу вучняў да месца іх вучобы даюць магчымасць арганізаваць адукацыйны працэс пераважна ў адну змену.
Цяпер праводзіцца апрабацыя розных варыянтаў профільнага навучання на старэйшай ступені школы, пераход на якое павінен быць ажыццёўлены да 2010 года. Пры гэтым шырока выкарыстоўваецца напрацаваны раней вопыт.
У бягучым навучальным годзе рознымі відамі і формамі дыферэнцыраванага навучання ахоплены 62,1% дзяцей. З іх 44,5% вучацца ў профільных і ліцэйскіх класах, 14,9% – у школах і класах з паглыбленным вывучэннем асобных прадметаў, амаль 2,7% вучняў – у школах і класах мастацка-эстэтычнай накіраванасці.
Наглядным пацвярджэннем высокай якасці адукацыі ў Беларусі з’яўляецца алімпіядны рух. У 2006 годзе пераможцамі заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды сталі 685 навучэнцаў.
У 2006 годзе 20 з 27 навучэнцаў, якія прымалі ўдзел у складзе зборных каманд Рэспублікі Беларусь у міжнародных алімпіядах па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, інфарматыцы і геаграфіі, сталі пераможцамі і ўзнагароджаны 2 залатымі, 9 сярэбранымі і 9 бронзовымі медалямі.
Па выніках удзелу ў Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіядзе школьнікаў па хіміі ўсе 6 удзельнікаў зборнай каманды сталі пераможцамі і ўзнагароджаны залатым, чатырма сярэбранымі і адным бронзавым медалямі.
Паспяхова выступілі вучні Беларусі на традыцыйнай Міжнароднай алімпіядзе краін СНД і Балтыі па рускай мове і літаратуры (8 вучняў узнагароджаны дыпломамі, у тым ліку 1 з іх быў абсалютным пераможцам), у алімпіядзе краін СНД і Балтыі сярод школьнікаў 9-10-х класаў па рускай мове і літаратуры, матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі (7 вучняў узнагароджаны дыпломамі), у алімпіядзе школьнікаў Саюзнай дзяржавы ”Расія і Беларусь – гістарычная і духоўная агульнасць” (з 54 прызавых месц 32 занялі вучні Беларусі). У міжнародным турніры юных фізікаў каманда беларускіх школьніккаў заваявала бронзавы медаль.
Далейшае развіццё атрымалі конкурсы: па беларускай мовее ”Буслік“ для вучняў 4-7-х класаў (52361 чал.); па рускай мове ”Рускае медзведзяня“ (праводзіцца сувмесна з Расійскай Федэрацыяй) для вучняў 3-11-х класаў (97930 чал.); па прыродазнаўству ”Каласок“ (праводзіцца сумесна з Рэспублікай Украіна) для вучняў 3-6-х класаў (36716 чал.). Вучні 3-11-х класаў (104535 чал.) прынялі ўдзел у міжнародным конкурсе па матэматыцы ”Кенгуру“. У цэлым у названых конкурсах прыняло ўдзел амаль 300 тыс. вучняў, што на 40% больш, чым у 2005/06 навучальным годзе.
Паэтапна ў агульнаадукацыйных установах ўводзіцца адзенне дзелавога стылю для вучняў 1-4-х класаў. Прадпрыемствамі канцэрна ”Беллегпрам“ забяспечваецца выпуск і пастаўка ў гандлёвую сетку камплектаў адзення для школьнікаў.
Вынікі маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі, эксперыментальнай работы, інавацыйнай дзейнасці агульнаадукацыйных устаноў, а таксама правядзенне рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў ”Настаўнік года Рэспублікі Беларусь“ даюць магчымасць вызначыць тэнденцыі развіцця перадавой адукацыйнай практыкі, выявіць эфектыўныя методыкі і тэхналогіі навучання і выхавання вучняў. |