Ілья Капіевіч (1651-1740 гг.)
Атрымаў адукацыю ў Слуцкай кальвінісцкай школе. З-за зямельных спрэчак з езуітамі быў вымушаны пакінуць Радзіму і пасяліцца ў Амстэрдаме, дзе заняўся кнігавыданнем. У Амстэрдаме Капіевіч пазнаёміўся з Пятром І, па даручэнню якога выдаў у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. У пачатку XVIII стагоддзя Капіевіч пераехаў у Маскву, дзе выдаў першы падручнік па граматыцы і рыторыцы. За сваё жыццё Ілья Капіевіч напісаў і выдаў больш як 20 фаліянтаў. З дапамогай гэтых кніг насельніцтва Расіі знаёмілася з багаццем еўрапейскай навукі и культуры. |