Сымон Будны (1530 - 1593 гг.) - гуманіст, асветнік, рэлігійны рэфарматар, філосаф, кнігавыдавец. Паходзіў з сям'і дробнага шляхціча. Быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Скончыў Кракаўскі ўніверсітэт. У 1562 годзе з нясвіжскай друкарні выйшла кніга Сымона Буднага "Катэхізіс", якая з'явілася першым друкаваным выданнем на землях сучаснай Беларусі. Напісаны і выдадзены "Катэхізіс" на старабеларускай мове. Потым Будны друкаваў творы ў Бярэсці, Лоску, Вільні. Там ён выказаў свае меркаванні па праблемах веры, аб "мірскім" прызначенні чалавека, аб дзяржаўнай уладзе. Меў перадавыя для таго часу погляды, якія распаўсюджваў разам са сваімі аднадумцамі і паплечнікамі, выступаў за ўсебаковае супрацоўніцтва славянскіх народаў.
|