Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьДзяржаваКанстытуцыя
border=0 border=0 border=0
border=0 Канстытуцыя border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
ПРЭАМБУЛА
Раздзел I. Асновы канстытуцыйнага ладу
Раздзел ІІ. Асоба, грамадства, дзяржава
Раздзел III. Выбарачая сістэма. Рэферэндум
Раздзел IV. Прэзідэнт, Парламент, Урад, Суд
Раздзел V. Мясцовае кіраванне і самакіраванне
Раздзел VI. Пракуратура. Камітэт дзяржаўнага кантролю
Раздзел VII. Фінансава-крэдытная сістэма Республікі Беларусь
Раздзел VIII. Дзеянне канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і парадак яе змянення
Раздзел IX. Заключныя і пераходныя палажэнні
Рашэнне рэспублiканскага рэферэндума 17 кастрычнiка 2004 года
border=0 border=0
Раздзел VIII. Дзеянне канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і парадак яе змянення

Артыкул 137. Канстытуцыя валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай.

Законы, дэкрэты, указы і іншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца на падставе і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

У выпадку разыходжання закона, дэкрэта або ўказа з Канстытуцыяй дзейнічае Канстытуцыя.

У выпадку разыходжання дэкрэта або ўказа з законам закон мае вяршэнства толькі тады, калі паўнамоцтвы на выданне дэкрэта або ўказа былі прадастаўлены законам.

Артыкул 138. Пытанне аб змяненні і дапаўненні Канстытуцыі разглядаецца палатамі Парламента па ініцыятыве Прэзідэнта або не менш як 150 тысяч грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам.

Артыкул 139. Закон аб змяненні і дапаўненні Канстытуцыі можа быць прыняты пасля двух абмеркаванняў і адабрэнняў Парламентам з прамежкам не менш трох месяцаў.

Змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Парламентам не праводзяцца ў перыяд надзвычайнага становішча, а таксама ў апошнія шэсць месяцаў паўнамоцтваў Палаты прадстаўнікоў.

Артыкул 140. Канстытуцыя, законы аб унясенні ў яе змяненняў і дапаўненняў, аб увядзенні ў дзеянне ўказаных законаў, акты аб тлумачэнні Канстытуцыі лічацца прынятымі, калі за іх прагаласавала не менш як дзве трэці ад поўнага складу кожнай з палат Парламента.

Змяненні і дапаўненні Канстытуцыі могуць быць праведзены праз рэферэндум. Рашэнне аб змяненні і дапаўненні Канстытуцыі шляхам рэферэндуму лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала большасць грамадзян, унесеных у спісы для галасавання.

Раздзелы І, ІІ, ІV, VIII Канстытуцыі могуць быць зменены толькі шляхам рэферэндуму.

© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь