Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьАдукацыяПравілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы
border=0 border=0 border=0
border=0 Правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
ПРАВІЛЫ прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы
ПЕРАЛІК вышэйшых навучальных устаноў, вызначаных пунктамі правядзення цэнтралізаванага тэсціравання
Правілы прыёму ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы
ПЕРАЛІК сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, вызначаных пунктамі правядзення цэнтралізаванага тэсціравання
border=0 border=0
Правілы прыёму ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы

ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
07.02.2006 нумар 80

ПРАВІЛЫ
прыёму ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Гэтымі Правіламі рэгулюецца парадак прыёму грамадзян на ўсе формы атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі (дзённая, завочная, вячэрняя) у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь* (далей - ССНУ) незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці і формы ўласнасці.

2. У ССНУ на дзённую форму атрымання адукацыі могуць паступаць асобы, якія маюць агульную базавую адукацыю, агульную сярэднюю адукацыю або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй; на завочную або вячэрнюю форму атрымання адукацыі - асобы, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй, пацверджаную адпаведным дакументам аб адукацыі.

3. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, іншаземныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, асобы беларускай нацыянальнасці, якія з'яўляюцца грамадзянамі замежных дзяржаў і пражываюць на іх тэрыторыі, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан маюць права ўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў дзяржаўных ССНУ за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў (далей - за кошт сродкаў бюджэту), калі гэты ўзровень адукацыі яны атрымліваюць за кошт сродкаў бюджэту ўпершыню, або на конкурснай аснове паступаць у дзяржаўныя або прыватныя ССНУ на навучанне на ўмовах аплаты фізічнымі або юрыдычнымі асобамі (далей - на ўмовах аплаты).

У конкурсе на завочную або вячэрнюю форму атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту могуць удзельнічаць асобы, пералічаныя ў частцы першай гэтага пункта, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю і працуюць па профілю выбранай спецыяльнасці, а таксама асобы, якія маюць прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй і якія паступаюць на адпаведныя або блізкія спецыяльнасці. Асобы, не пералічаныя ў гэтай частцы, удзельнічаюць у конкурсе на атрыманне гэтай адукацыі па завочнай або вячэрняй форме на ўмовах аплаты.

4. Прыём на навучанне іншаземных грамадзян (акрамя названых у пункце 3 гэтых Правіл) у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку міжведамаснага характару, праводзіцца ССНУ па ўзгадненню з рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, у веданні якога яны знаходзяцца.

Прыём на навучанне на ўмовах аплаты іншаземных грамадзян, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь на законных падставах і маюць неабходны ўзровень папярэдняй адукацыі, ажыццяўляецца на аснове дагавораў, што заключаюцца ССНУ з іншаземнымі грамадзянамі або іх прадстаўнікамі, у якіх акрамя ўмоў, устаноўленых заканадаўствам, прадугледжваецца адказнасць бакоў па аплаце расходаў у выпадку неабходнасці адпраўкі іншаземнага грамадзяніна за межы Рэспублікі Беларусь.

Іншаземныя грамадзяне прымаюцца на навучанне пры наяўнасці медыцынскага заключэння аб стане здароўя, якое пацвярджае магчымасць навучання ў кліматычных умовах рэспублікі і ў адпаведных ССНУ, выдадзенага афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на вучобу. Іншаземныя грамадзяне, якія прыбываюць на вучобу, залічваюцца ў ССНУ пасля праходжання ў тэрытарыяльных арганізацыях аховы здароўя, вызначаных ССНУ, абавязковага медыцынскага абследавання, якое пацвярджае адсутнасць проціпаказанняў да навучання ў Рэспубліцы Беларусь.

Неабходнай умовай залічэння іншаземных грамадзян на навучанне з'яўляецца наяўнасць у іх пашпарта або дакумента, які замяняе яго, адпаведнай візы і дагавора абавязковага медыцынскага страхавання, аформленных у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Калі міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя ўмовы, чым тыя, якія прадугледжаны гэтымі Правіламі, то прымяняюцца нормы міжнароднага дагавора.

5. Прыём асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе на атрыманне адукацыі (далей - абітурыенты), ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, якія зацвярджаюцца заснавальнікамі ССНУ па спецыяльнасцях (спецыялізацыях) і формах атрымання адукацыі (у тым ліку ў скарочаны тэрмін), за кошт сродкаў бюджэту і на ўмовах аплаты ў рамках гранічнай колькасці навучэнцаў, устаноўленай спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць.

Кантрольныя лічбы прыёму на навучанне за кошт сродкаў бюджэту ўзгадняюцца заснавальнікамі ССНУ з Міністэрствам адукацыі.

Звесткі аб колькасці месц, прадастаўляемых у дзяржаўных ССНУ на навучанне за кошт сродкаў бюджэту і на ўмовах аплаты, а таксама ў прыватных ССНУ, даводзяцца адпаведнымі ССНУ да грамадскасці штогод да 1 красавіка.

6. Для арганізацый, якія знаходзяцца ў населеных пунктах, размешчаных на тэрыторыі радыеактыўнага забруджання, або ў сельскіх населеных пунктах, ажыццяўляецца прыём абітурыентаў на навучанне на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў у межах 20 працэнтаў ад кантрольных лічбаў прыёму на спецыяльнасці сельскагаспадарчага, лесагаспадарчага, медыцынскага, педагагічнага профіляў, а таксама на спецыяльнасці мастацтва і культуры.

Падставай для ўдзелу ў конкурсе на мэтавае месца з'яўляецца аформлены ў трох экзэмплярах дагавор на мэтавую падрыхтоўку паміж абітурыентам і дзяржаўнай арганізацыяй або мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, зацікаўленымі ў мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў (далей - заказчык).

Колькасць заяў, што падаюцца для ўдзелу ў конкурсе на мэтавае месца, не абмяжоўваецца. Пры адсутнасці конкурсу на мэтавыя месцы ССНУ прадастаўляецца права ў тэрміны, устаноўленыя гэтымі Правіламі, прымаць заявы ад абітурыентаў, якія паступаюць на агульных падставах, на навучанне іх на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Пры гэтым паміж заказчыкам і абітурыентам заключаецца дагавор на мэтавую падрыхтоўку.

У выпадку, калі конкурс на мэтавыя месцы, выдзеленыя заказчыку, не забяспечаны (адзін чалавек і менш на месца), для стварэння конкурсу частка гэтых месц перадаецца на агульны конкурс. Калі конкурс не забяспечаны на адзінае мэтавае месца, яно таксама перадаецца на агульны конкурс.

Адбор абітурыентаў, якія выказалі жаданне навучацца на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, ажыццяўляецца заказчыкам з колькасці выпускнікоў устаноў, што забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якія пражываюць у населеных пунктах Рэспублікі Беларусь, размешчаных на тэрыторыі радыеактыўнага забруджання або ў сельскай мясцовасці. Абітурыент павінен скончыць установу адукацыі ў адным з названых населеных пунктаў, навучаючыся і пражываючы там не менш за два гады. Акрамя таго, абітурыент павінен мець у дакуменце аб адукацыі па прадметах уступных іспытаў у адпаведнасці з профілем (накіраваннем) спецыяльнасці, прадугледжаным у пункце 16 гэтых Правіл, адзнакі не ніжэй за 6 (шэсць) балаў.

7. На скарочаны тэрмін навучання ў межах кантрольных лічбаў ажыццяўляецца прыём абітурыентаў, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй па навучальных праграмах, якія ўзгадняюцца з навучальнымі праграмамі адпаведных спецыяльнасцей ССНУ.

8. На спецыяльнасці, па якіх на вытворчасці праца непаўналетніх забаронена, на дзённую форму атрымання адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі прымаюцца толькі асобы, якім да пачатку вытворчай практыкі споўніцца 18 гадоў.

ГЛАВА 2

ДАКУМЕНТЫ, ЯКІЯ ПРАДАСТАЎЛЯЮЦЦА АБІТУРЫЕНТАМІ Ў ПРЫЁМНЫЯ КАМІСІІ

9. Для арганізацыі прыёму абітурыентаў у ССНУ ствараецца прыёмная камісія, якую ўзначальвае дырэктар (рэктар - пры прыёме ў структурнае падраздзяленне ВНУ). Прыёмная камісія ажыццяўляе работу ў адпаведнасці з Палажэннем, што зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі.

У прыёмную камісію ССНУ абітурыенты падаюць наступныя дакументы:

заяву на імя кіраўніка ССНУ па ўстаноўленай форме;

арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадаткі да яго;

арыгіналы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання (далей - ЦТ), праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у год прыёму;

медыцынскую даведку па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя;

дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыента на льготы пры прыёме на навучанне;

6 фатаграфій памерам 3х4 см;

пісьмовую згоду аднаго з бацькоў або законнага прадстаўніка (для абітурыентаў ва ўзросце да 18 гадоў, якія паступаюць на ваенна-тэхнічныя спецыяльнасці).

10. Акрамя пералічаных у пункце 9 гэтых Правіл дакументаў пры неабходнасці дадаткова ў прыёмную камісія ССНУ прадстаўляюцца:

выпіска з працоўнай кніжкі (для абітурыентаў, якія паступаюць на завочную або вячэрнюю форму атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту);

заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай або медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі аб адсутнасці проціпаказанняў для навучання па выбранай спецыяльнасці (для асоб, якія скончылі ўстановы, што забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідаў I, II і III групы);

заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі аб рэкамендацыі навучання ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі (для асоб з парушэннямі зроку, слыху, функцый апорна-рухальнага апарату);

даведка сельскага выканаўчага камітэта аб пастаянным (не менш за два гады) пражыванні на момант атрымання адукацыі ў сельскім населеным пункце або ў населеным пункце, размешчаным на тэрыторыі радыеактыўнага забруджання (для выпускнікоў устаноў адукацыі, размешчаных у названых населеных пунктах);

дакументы, што пацвярджаюць беларускую нацыянальнасць (для беларусаў, якія з'яўляюцца грамадзянамі замежных дзяржаў і пражываюць на іх тэрыторыі);

дагавор паміж абітурыентам і заказчыкам на мэтавую падрыхтоўку (для абітурыентаў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе на мэтавыя месцы).

11. Іншаземныя грамадзяне (іх прадстаўнікі) падаюць у прыёмную камісію ССНУ на беларускай, рускай або англійскай, французскай, іспанскай, нямецкай мовах наступныя дакументы:

заяву аб прыёме на навучанне з называннем спецыяльнасці;

пасведчанне (дакумент) аб адукацыі з называннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на экзаменах адзнак (балаў);

медыцынскае заключэнне, выдадзенае тэрытарыяльнай арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзены афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на вучобу;

копію пасведчання аб нараджэнні, завераную ва ўстаноўленым парадку;

6 фатаграфій памерам 4х6 см.

Да пералічаных дакументаў, выкананых на замежнай мове, адначасова прыкладаецца іх пераклад на беларускую або рускую мову, засведчаны ў натарыяльным парадку.

12. Пашпарт або дакумент, які замяняе яго, прад'яўляецца абітурыентам асабіста.

13. Прыём дакументаў у ССНУ ажыццяўляецца ў наступныя тэрміны:

13.1. на ўсе формы атрымання адукацыі па спецыяльнасцях мастацтва і культуры на аснове агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі - з 1 па 16 ліпеня; ад абітурыентаў, якія вытрымалі ўступныя іспыты, але не прайшлі па конкурсу на атрыманне адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, на навучанне на ўмовах аплаты - з 28 па 29 ліпеня;

13.2. на дзённую форму атрымання адукацыі па ўсіх спецыяльнасцях (акрамя спецыяльнасцей мастацтва і культуры) на аснове агульнай базавай адукацыі - з 1 ліпення па 5 жніўня;

13.3. на ўсе формы атрымання адукацыі па ўсіх спецыяльнасцях (акрамя спецыяльнасцей мастацтва і культуры, завочнай і вячэрняй форм атрымання адукацыі па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі і воднага транспарту) на аснове агульнай сярэдняй адукацыі - з 1 ліпеня па 13 жніўня; ад абітурыентаў, якія вытрымалі ўступныя іспыты, але не прайшлі па конкурсу на атрыманне адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, на навучанне на ўмовах аплаты - з 18 па 19 жніўня;

13.4. на дзённую форму атрымання адукацыі ў скарочаны тэрмін на аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй - з 1 па 5 ліпеня;

13.5. на завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі і воднага транспарту - з 1 кастрычніка па 30 лістапада.

ГЛАВА 3

ПРАВЯДЗЕННЕ ЎСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ

14. Правядзенне ўступных іспытаў у ССНУ ажыццяўляецца ў наступныя тэрміны:

14.1. на ўсе формы атрымання адукацыі па спецыяльнасцях мастацтва і культуры на аснове агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі - з 17 па 26 ліпеня;

14.2. на дзённую форму атрымання адукацыі па ўсіх спецыяльнасцях (акрамя спецыяльнасцей мастацтва і культуры) на аснове агульнай базавай адукацыі - з 6 па 15 жніўня;

14.3. на ўсе формы атрымання адукацыі па ўсіх спецыяльнасцях (акрамя спецыяльнасцей мастацтва і культуры, завочнай і вячэрняй форм атрымання адукацыі па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі і воднага транспарту) на аснове агульнай сярэдняй адукацыі - з 14 па 16 жніўня;

14.4. на дзённую форму атрымання адукацыі ў скарочаны тэрмін на аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй - з 6 па 9 ліпеня;

14.5. на завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі і воднага транспарту - з 1 па 5 снежня.

15. Абітурыенты, якія паступаюць на ўсе формы атрымання адукацыі (за выключэннем завочнай і вячэрняй форм атрымання адукацыі па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі і воднага транспарту) на аснове агульнай сярэдняй адукацыі, уступныя іспыты (акрамя іспыту па спецыяльнасці) здаюць у форме ЦТ за кошт сродкаў бюджэту з 12 чэрвеня па 15 ліпеня.

Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ праводзіцца з 1 мая па 1 чэрвеня на падставе заявы і дакумента, які засведчвае асобу, у адной з ССНУ, вызначаных пунктамі правядзення ЦТ згодна з дадаткам 1.

Іншаземныя грамадзяне і грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за мяжой, могуць накіроўваць заяву і копію дакумента, які засведчвае асобу, па пошце.

16. Абітурыенты здаюць два ўступныя іспыты: па беларускай або рускай мове (па выбару абітурыента), за выключэннем філалагічных спецыяльнасцей, пры паступленні на якія неабходна здаваць уступныя іспыты ў адпаведнасці з выбранай спецыяльнасцю, і па агульнаадукацыйнаму прадмету ў адпаведнасці з профілем (напрамкам) спецыяльнасці:

тэхніка і тэхналогіі (акрамя спецыяльнасцей хімічнай і харчовай прамысловасці,

мадэліраванне і канструяванне адзення, аналітычны кантроль хімічных злучэнняў,

ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў),

эканоміка і кіраванне, сельскагаспадарчы менеджмент, будаўніцтва, аграінжынерыя,

геадэзія, тапаграфія, пачатковая адукацыя, прафесійнае навучанне, тэхналогія,

меліярацыя і водная гаспадарка, лясная гаспадарка, прадухіленне і

ліквідацыя надзвычайных сітуацый, правазнаўства - матэматыка

хімічная і харчовая прамысловасць, аналітычны кантроль хімічных злучэнняў,

ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных

рэсурсаў, вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання;

вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства;

аграхімія, насенневодства і ахова раслін, фатаграфія - хімія

дашкольная адукацыя, спецыяльнасці аховы здароўя, заатэхнія,

ветэрынарная медыцына, пчалярства, аграномія, плодаагародніцтва - біялогія

выкладанне філалагічных дысцыплін, бібліятэказнаўства і бібліяграфія,

сацыяльная педагогіка, дакументазнаўства, сацыяльная работа - гісторыя Беларусі

замежныя мовы - замежныя мовы

Абітурыенты, якія не вывучалі гісторыю Беларусі, могуць здаваць уступныя іспыты па сусветнай гісторыі навейшага часу.

Абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасці "мастацтва і дызайн", "музычная адукацыя", "музыказнаўства", "выяўленчае мастацтва", "мадэліраванне і канструяванне адзення", "архітэктура", "цырульніцкае майстэрства і дэкаратыўная касметыка", "праваахоўная дзейнасць", "фізічная культура", "спартыўна-педагагічная дзейнасць", здаюць уступныя іспыты па беларускай або рускай мове (па выбару абітурыента) і па спецыяльнасці (далей - іспыт па спецыяльнасці).

Абітурыенты, якія паступаюць у адпаведнасці з пунктам 7 гэтых Правіл на скарочаны тэрмін навучання, здаюць толькі іспыты па спецыяльнасці.

Для абітурыентаў, якія паступаюць на дзённую форму атрымання адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі, уступныя іспыты па беларускай або рускай мове праводзяцца ў форме дыктанта па цэнтралізаваных заданнях у дні, устаноўленыя Міністэрствам адукацыі. Форму правядзення другога ўступнага іспыту вызначаюць прыёмныя камісіі ССНУ.

Абітурыенты маюць права здаваць уступныя іспыты па агульнаадукацыйных прадметах у адпаведнасці з профілем (напрамкам) спецыяльнасці на беларускай або рускай мове (па выбару).

Абітурыенты, якія паступаюць на завочную або вячэрнюю форму атрымання адукацыі па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі і воднага транспарту, здаюць уступныя іспыты ў ССНУ або прадстаўляюць сертыфікаты ЦТ па адпаведных прадметах.

Абітурыенты з парушэннямі слыху, зроку, апорна-рухальнага апарату, якім у адпаведнасці з заключэннем дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі было рэкамендавана навучанне ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі, пры адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў для навучання па выбранай спецыяльнасці здаюць уступныя іспыты ў ССНУ. Форму правядзення ўступных іспытаў вызначае прыёмная камісія ССНУ з улікам асаблівасцей псіхафізічнага развіцця абітурыента.

17. Праграмы ўступных іспытаў па агульнаадукацыйных прадметах для ўсіх ССНУ зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі, праграмы іспытаў па спецыяльнасці - заснавальнікамі.

18. Ацэнка ведаў абітурыентаў на ўступных іспытах ажыццяўляецца па дзесяцібальнай шкале з адзнакамі 1 (адзін), 2 (два), 3 (тры), 4 (чатыры), 5 (пяць), 6 (шэсць), 7 (сем), 8 (восем), 9 (дзевяць), 10 (дзесяць) балаў.

Адзнака 0 (нуль) балаў выстаўляецца абітурыенту пры адмове ад адказу, невыкананні задання ўступнага іспыту.

Вынікі ЦТ залічваюцца ў якасці ўступных іспытаў у адпаведнасці з прадстаўленым сертыфікатам ЦТ з выстаўленнем адпаведнага бала па дзесяцібальнай шкале, вызначанага па пераводнай шкале, зацверджанай Міністэрствам адукацыі.

Калі ўсе ўступныя іспыты праводзяцца ў форме ЦТ, па кожнаму прадмету залічваецца колькасць балаў, названых у сертыфікатах ЦТ.

У выпадку, калі іспыты па спецыяльнасці праводзяцца ў некалькі этапаў (не больш за тры), кожны этап ацэньваецца па дзесяцібальнай шкале. Па выніках правядзення іспыту па спецыяльнасці абітурыенту выстаўляецца сума балаў, атрыманых ім на кожным этапе.

Абітурыентам, якія паступаюць на спецыяльнасці "фізічная культура", "спартыўна-педагагічная дзейнасць", у якасці іспытаў па спецыяльнасці па рашэнню прыёмнай камісіі ССНУ могуць быць залічаны іх вынікі ў спартыўных спаборніцтвах, якія ўключаны ў каляндарны план спартыўных мерапрыемстваў, зацверджаны Міністэрствам спорту і турызму.

19. Абітурыенты, якія не з'явіліся без уважлівай прычыны (хвароба або іншыя непрадбачаныя абставіны, якія перашкаджаюць удзелу ва ўступных іспытах, пацверджаныя дакументальна) на адзін з уступных іспытаў у назначаны ў раскладзе час або якія атрымалі адзнакі 0 (нуль), 1 (адзін), 2 (два) балы на ўступных іспытах (адным з яго этапаў), да наступных уступных іспытаў (этапа ўступных іспытаў), паўторнай здачы ўступных іспытаў, удзелу ў конкурсе на ўсе формы атрымання адукацыі ў гэтай ССНУ не дапускаюцца.

Абітурыенты, якія не змаглі з'явіцца на ЦТ па ўважлівых прычынах (хвароба або іншыя непрадбачаныя абставіны, якія перашкаджаюць удзелу ў ЦТ, пацверджаныя дакументальна), праходзяць яго ў рэзервовы дзень, дата якога вызначаецца Міністэрствам адукацыі.

Абітурыенты, якія не змаглі з'явіцца на ўступныя іспыты па ўважлівых прычынах (хвароба або іншыя непрадбачаныя абставіны, што перашкаджаюць удзелу ва ўступных іспытах, пацверджаныя дакументальна), па рашэнню прыёмнай камісіі ССНУ дапускаюцца да іх здачы ў межах тэрмінаў, вызначаных раскладам уступных іспытаў.

ГЛАВА 4

АСОБЫ, ЯКІЯ МАЮЦЬ ПРАВА НА ЛЬГОТЫ ПРЫ ПАСТУПЛЕННІ Ў ССНУ

20. Без уступных іспытаў залічваюцца:

пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) міжнародных і рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах, праведзеных Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму (далей - навучальны год), пры паступленні на спецыяльнасці, для якіх пунктам 16 гэтых Правіл па гэтаму прадмету вызначаны ўступны іспыт;

пераможцы (Гран-пры, дыпломы I, II, III ступені) міжнародных (у адпаведнасці з пералікам, зацверджаным Міністэрствам культуры і ўзгодненым з Міністэрствам адукацыі), а таксама рэспубліканскіх творчых конкурсаў і фестываляў, алімпіяд па прадметах мастацтва і культуры, праведзеных у навучальным годзе Міністэрствам культуры ў адпаведнасці з палажэннямі, зацверджанымі Міністэрствам культуры і ўзгодненымі з Міністэрствам адукацыі, пры паступленні на спецыяльнасці мастацтва і культуры;

пераможцы, прызёры і ўдзельнікі (спартсмены) Алімпійскіх гульняў пры паступленні на спецыяльнасці "фізічная культура", "спартыўна-педагагічная дзейнасць";

пераможцы і прызёры чэмпіянатаў, фіналаў розыгрышаў кубкаў, пяршынстваў свету і Еўропы, Алімпійскіх фестываляў моладзі Еўропы, праведзеных у адпаведнасці з пералікам, зацверджаным Міністэрствам спорту і турызму і ўзгодненым з Міністэрствам адукацыі, пры паступленні на спецыяльнасці "фізічная культура", "спартыўна-педагагічная дзейнасць";

асобы, узнагароджаныя ў навучальным годзе нагрудным знакам "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў" або "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспблікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі" за творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва, высокія дасягненні ў асобных прадметных галінах, якія адпавядаюць профілю выбранай спецыяльнасці;

пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства, якія праводзіліся Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе для навучэнцаў устаноў, што забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі;

абітурыенты, якія ў год паступлення скончылі з адзнакай установу, што забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй, і якія паступаюць на скарочаны тэрмін навучання;

выпускнікі ўстановы адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча", якія скончылі гэту ўстанову ў год паступлення з адзнакамі 6 (шэсць) і вышэй балаў па ўсіх прадметах навучальнага плана і накіраваныя для далейшага навучання ў ССНУ у межах плана размеркавання сувораўцаў.

21. Пераможцам (дыпломы I, II, III ступені) міжнародных алімпіяд па рускай або беларускай мове, рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах - беларуская або руская мова, калі яны паступаюць на спецыяльнасці, што не адпавядаюць профілю гэтых алімпіяд, а таксама пераможцам (дыплом I ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах, праведзеных Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, па названаму ў пункце 16 гэтых Правіл прадмету ў якасці ўступных іспытаў залічваюцца вынікі алімпіяды і выстаўляецца вышэйшы бал, устаноўлены для ацэнкі вынікаў гэтых уступных іспытаў.

22. У выпадку, калі пералічаныя ў пунктах 20 і 21 гэтых Правіл мерапрыемствы ў навучальным годзе не праводзіліся, абітурыентам залічваюцца іх вынікі папярэдняга навучальнага года.

23. Абітурыенты, якія скончылі ўстановы, што забяспечваюць атрыманне агульнай базавай адукацыі або агульнай сярэдняй адукацыі, з адзнакай, з залатым або сярэбраным медалём або ўстановы, што забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі, з дыпломам з адзнакай, здаюць адзін уступны іспыт у адпаведнасці з профілем (напрамкам) спецыяльнасці. Пры атрыманні па гэтаму ўступнаму іспыту адзнакі 9 (дзевяць) або 10 (дзесяць) балаў яны залічваюцца на навучанне. Абітурыенты, якія атрымалі адзнаку ніжэй за 9 (дзевяць) балаў, здаюць другі ўступны іспыт і залічваюцца па конкурсу.

На спецыяльнасці (спецыялізацыі), на якія конкурс у год, што папярэднічаў прыёму, складаў 5 і больш чалавек на месца, названыя ў частцы першай гэтага пункта абітурыенты здаюць усе ўступныя іспыты.

24. Па-за конкурсам, акрамя спецыяльнасцей (спецыялізацый), на якія конкурс у год, што папярэднічаў прыёму, складаў 5 і больш чалавек на месца, пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 3 (тры) балы па прадметах уступных іспытаў залічваюцца:

дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

дзеці-інваліды, інваліды I і II групы, якім у адпаведнасці з заключэннем урачэбна-кансультацыйнай камісіі або медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі не проціпаказана навучанне ў ССНУ і якія могуць наведваць заняткі;

дзеці з сем'яў ваеннаслужачых, рабочых і служачых, якія займалі штатныя пасады ў воінскіх часцях, загінуўшых (памерлых ад раненняў) або тых, якія сталі інвалідамі пры выкананні абавязкаў воінскай службы або работы ў складзе войскаў на тэрыторыі дзяржаў, дзе вяліся баявыя дзеянні, а таксама дзеці з сем'яў ваеннаслужачых, загінуўшых (памерлых ад раненняў) у мірны час пры выкананні абавязкаў воінскай службы;

дзеці асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, загінуўшых (памерлых ад раненняў) або тых, якія сталі інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў на тэрыторыі дзяржаў, дзе вяліся баявыя дзеянні, а таксама загінуўшых (памерлых ад раненняў) у мірны час пры выкананні службовых абавязкаў;

дзеці асоб начальніцкага і радавога складу органаў фінансавых расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, загінуўшых (памерлых ад раненняў) пры выкананні службовых абавязкаў;

пераможцы і прызёры афіцыйных чэмпіянатаў, розыграшаў кубкаў, пяршынстваў, Алімпійскіх дзён моладзі, спартакіяд дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ і спартакіяд школьнікаў (навучэнскай моладзі) Рэспублікі Беларусь, праведзеных у адпаведнасці з пералікам і палажэннямі, зацверджанымі Міністэрствам спорту і турызму і ўзгодненымі з Міністэрствам адукацыі, пры паступленні на адпаведныя спецыяльнасці ў межах плана камплектавання па відах спорту;

выпускнікі ўстановы адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча", якія скончылі гэту ўстанову ў год паступлення з адзнакамі ніжэй за 6 (шэсць) балаў і накіраваныя для далейшага навучання ў ССНУ у межах плана размеркавання сувораўцаў.

25. Пераважнае права на залічэнне пры аднолькавай агульнай суме балаў у парадку пералічэння маюць:

абітурыенты, названыя ў пункце 24 гэтых Правіл, калі яны паступаюць на спецыяльнасці (спецыялізацыі), на якія конкурс у год, што папярэднічаў прыёму, складаў 5 і больш чалавек на месца;

асобы, пералічаныя ў артыкуле 18 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 1991 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., нумар 10 (12), ст.111);

абітурыенты, якія маюць вялікі стаж практычнай работы па профілю (напрамку) выбранай спецыяльнасці, калі яны паступаюць на завочную або вячэрнюю форму атрымання адукацыі;

інваліды III групы;

асобы, указаныя ў артыкулах 19, 20, 23 – 25 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";

звольненыя ў запас ваеннаслужачыя, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей;

абітурыенты са шматдзетных сем'яў;

абітурыенты, якія скончылі ўстанову, што забяспечвае атрыманне агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыі, з адзнакай, залатым або сярэбраным медалём або ўстанову, што забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі на аснове базавай адукацыі, з дыпломам з адзнакай;

пераможцы трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах, рэспубліканскіх і абласных турніраў і конкурсаў, праведзеных заснавальнікамі ўстаноў адукацыі па прадметах уступных іспытаў;

абітурыенты, якія атрымалі больш высокі бал на ўступным іспыце па профілю (накіраванню) спецыяльнасці.

ГЛАВА 5

ПАРАДАК ЗАЛІЧЭННЯ АБІТУРЫЕНТАЎ

26. Залічэнне абітурыентаў у ССНУ ажыццяўляецца ў наступныя тэрміны:

26.1. на ўсе формы атрымання адукацыі па спецыяльнасцях мастацтва і культуры на аснове агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі за кошт сродкаў бюджэту - па 27 ліпеня, на ўмовах аплаты - па 31 ліпеня;

26.2. на ўсе формы атрымання адукацыі па ўсіх спецыяльнасцях (акрамя спецыяльнасцей мастацтва і культуры, завочнай і вячэрняй форм атрымання адукацыі па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі і воднага транспарту) на аснове агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі за кошт сродкаў бюджэту - па 17 жніўня, на ўмовах аплаты - па 20 жніўня;

26.3. на дзённую форму атрымання адукацыі ў скарочаны тэрмін на аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй - па 10 ліпеня;

26.4. на завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі і воднага транспарту - па 10 снежня.

27. Залічэнне на ўсе формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту і на ўмовах аплаты праводзіцца па конкурсу на аснове агульнай сумы балаў, падлічанай па выніках здачы ўступных іспытаў і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі, які вызначаецца па дзесяцібальнай шкале (з дакладнасцю да дзесятых долей адзінкі). Сярэдні бал дакументаў аб адукацыі па пяцібальнай шкале пераводзіцца ў дзесяцібальную шкалу па пераводнай табліцы сярэднага бала дакументаў аб адукацыі згодна з дадаткам 2.

У выпадку, калі абітурыент прадстаўляе два дакументы аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі і дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі без атрымання агульнай сярэдняй адукацыі), сярэдні бал падлічваецца па гэтых двух дакументах.

У выпадку, калі ўсе ўступныя іспыты праводзяцца ў форме ЦТ, сярэдні бал дакумента аб адукацыі, вызначаны па дзесяцібальнай шкале з дакладнасцю да дзесятых долей адзінкі, пераводзіцца ў стобальную шкалу шляхам множання на 10.

28. На месцы, устаноўленыя кантрольнымі лічбамі прыёму на навучанне на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, праводзіцца асобны конкурс. Абітурыенты, якія не праходзяць па конкурсу на навучанне на ўмовах мэтавага прыёму, маюць права ўдзельнічаць у конкурсе на агульных падставах.

29. На месцы, устаноўленыя кантрольнымі лічбамі прыёму (без уліку лічбаў прыёму на навучанне на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі), залічэнне праводзіцца па асобнаму конкурсу ў адпаведнасці з квотай, што вызначаецца прапарцыянальна пададзеным заявам сярод дзвюх катэгорый абітурыентаў:

выпускнікоў сельскіх устаноў адукацыі (устаноў, што забяспечваюць атрыманне агульнай базавай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй, размешчаных у сельскіх населеных пунктах), якія на момант атрымання адукацыі пражывалі ў сельскіх населеных пунктах не менш за два гады;

выпускнікоў гарадскіх устаноў адукацыі (устаноў, што забяспечваюць атрыманне агульнай базавай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй, размешчаных у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу).

Калі прахадны бал для абітурыентаў - выпускнікоў сельскіх устаноў адукацыі, названых у абзацы другім часткі першай гэтага пункта, роўны або перасягае прахадны бал для абітурыентаў - выпускнікоў гарадскіх устаноў адукацыі, вызначаных у абзацы трэцім часткі першай гэтага пункта, залічэнне праводзіцца па агульнаму конкурсу.

30. На спецыяльнасці (спецыялізацыі), на якія конкурс у год, што папярэднічаў прыёму, не перасягаў 1,5 чалавека на месца, па конкурсу сярэдняга бала дакумента аб адукацыі залічваюцца абітурыенты, якія маюць у гэтым дакуменце адзнакі не ніжэй за 3 (тры) балы.

Пры паступленні на скарочаны тэрмін навучання на прадугледжаныя ў частцы першай гэтага пункта спецыяльнасці залічваюцца:

абітурыенты, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю на аснове агульнай базавай адукацыі, - па конкурсу сярэдняга бала дыплома аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі;

абітурыенты, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю на аснове агульнай сярэдняй адукацыі, - па конкурсу сярэдняга бала двух дакументаў аб адукацыі (атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі і дыплома аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі).

Абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасці, па якіх часткай трэцяй пункта 16 гэтых Правіл вызначаны іспыт па спецыяльнасці, абавязкова здаюць гэты ўступны іспыт і залічваюцца па суме набраных балаў і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.

31. Абітурыенты, якія станоўча здалі ўступныя іспыты, але не прайшлі па конкурсу на атрыманне адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, залічваюцца ў дзяржаўную ССНУ на ўмовах аплаты на падставе асабістай заявы і заключанага дагавора на навучанне.

Для атрымання адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў заключаны дагавор паміж абітурыентам, які прайшоў па конкурсу на мэтавыя месцы, і заказчыкам падпісваецца таксама кіраўніком установы адукацыі.

Пры заключэнні ва ўстаноўленым парадку дагавораў з абітурыентамі ва ўзросце да 18 гадоў неабходна наяўнасць пісьмовай згоды аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка).

32. Абітурыенты, якія станоўча здалі ўступныя іспыты на навучанне на аснове агульнай сярэдняй адукацыі, але не прайшлі па конкурсу на месцы, вызначаныя кантрольнымі лічбамі прыёму, могуць быць залічаны на другі курс на вакантныя месцы ў групы, сфарміраваныя на аснове агульнай базавай адукацыі ў год, што папярэднічаў прыёму.

На месцы, што засталіся пасля залічэння абітурыентаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе на адпаведную спецыяльнасць (спецыялізацыю), у першую чаргу залічваюцца абітурыенты гэтай ССНУ, якія станоўча здалі тыя ж уступныя іспыты, але не прайшлі па конкурсу на іншую спецыяльнасць (спецыялізацыю).

У выпадку з'яўлення вакантных месц на завочную або вячэрнюю форму атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту на гэтыя месцы могуць залічвацца абітурыенты, якія ўдзельнічалі ў конкурсе на завочную або вячэрнюю форму атрымання адукацыі на ўмовах аплаты або якія не прайшлі па конкурсу на дзённую форму атрымання адукацыі.

Пры з'яўленні вакантных мэтавых месц па ўзгодненаму рашэнню прыёмнай камісіі ССНУ і заказчыка дагавора на навучанне на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў могуць заключацца з абітурыентамі, якія паспяхова здалі ўступныя іспыты па такіх жа прадметах у гэтай ССНУ або іншай ССНУ, ВНУ, або гэтыя месцы перадаюцца на агульны конкурс.

Залічэнне абітурыентаў з іншых ССНУ або ВНУ праводзіцца на падставе даведак аб выніках здачы ўступных іспытаў або сертыфікатаў ЦТ.

ГЛАВА 6

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

33. У выпадку, калі на працягу 10 дзён пасля пачатку навучальнага года абітурыенты, залічаныя на навучанне, не пачалі заняткі і не прадставілі (асабіста або праз законнага прадстаўніка) дакументы, якія пацвярджаюць уважлівую прычыну (хвароба і іншыя непрадбачаныя абставіны, якія перашкаджаюць прыбыццю да месца вучобы), яны падлягаюць адлічэнню з ССНУ, а на вакантныя бюджэтныя месцы залічваюцца абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсу на гэту спецыяльнасць у гэтай ССНУ.

34. Іншыя пытанні прыёму ў ССНУ, не вызначаныя ў гэтых Правілах, вырашаюцца названымі ўстановамі адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўства.

_____________

*Для мэт гэтых Правіл да сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў адносяцца тэхнікумы (вучылішчы), каледжы (сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы), сярэднія школы-каледжы мастацтваў, гімназіі-каледжы мастацтваў, лінгвістычныя гімназіі-каледжы, прафесійна-тэхнічныя каледжы, вышэйшыя каледжы, а таксама структурныя падраздзяленні вышэйшых навучальных устаноў, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь