|
Прыём грамадзян у рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца кожны дзень (акрамя суботы і нядзелі) з 8.00 да 17.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, д. 43.
Прыём вядзецца ў парадку жывой чаргі.
Пры сабе неабходна мець дакументы, якія засведчваюць асобу (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца). Рэкамендуецца таксама мець адказы на папярэднія звароты ў іншыя арганізацыі і іншыя неабходныя для разгляду пытання дакументы.
У адпаведнасці з нормамі артыкулаў 12, 13 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ветэранах" інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны прымаюцца ў першую чаргу.
Электронныя звароты
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян), і юрыдычных асоб на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
|