Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян), і юрыдычных асоб на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Пры абскарджанні рашэння дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі, падпарадкаваных (падсправаздачных) непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, адпаведны зварот можа разглядацца ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (частка другая падпункта 1.3 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 года № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб").
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
-
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
-
адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
-
выкладанне сутнасці звароту;
-
адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
-
поўную назву юрыдычнай асобы;
-
месца знаходжання юрыдычнай асобы;
-
выкладанне сутнасці звароту;
-
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
-
адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней як за 15 дзён, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней як за 1 месяц.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, названы ў электронным звароце, ці ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
-
выкладзены не на беларускай або рускай мове;
-
не змяшчаюць прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
-
не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
-
змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
-
змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
-
падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскiм працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
-
змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
-
прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
-
пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім няма новых абставін, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
-
з заяўнікам спынена перапіска.
Электронны зварот на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь накіроўваецца на адрас электроннай пошты або пры дапамозе электроннай формы.
|