Агульная інфармацыя | ||
| www.president.gov.by | ||
|
Афіцыйная назва: Рэспубліка Беларусь Геаграфічнае становішча Рэспубліка Беларусь размешчана ва ўсходняй частцы Еўропы. Яна мяжуе з Літвой і Латвіяй на поўначы, з Украінай на поўдні, з Расійскай Федэрацыяй на ўсходзе і з Польшчай на захадзе. Краіна мае стратэгічнае становішча для зносін захаду і ўсходу, поўначы і поўдня. Адлегласць ад Мінска да Варшавы складае 500 км, да Масквы - 700 км, да Берліна - 1.060 км, да Вены - 1.300 км. Мясцовы час Беларусь знаходзіцца ў цэнтральна-еўрапейскім часавым поясе: GМТ+2 гадзіны. Калі ў Беларусі поўдзень, у Парыжы 11:00, у Лондане 10:00, у Нью-Йорку 5:00, у Лос-Анджэлесе 2:00, у Маскве 13:00. Клімат У Беларусі ўмераны клімат, мяккая і вільготная зіма, цёплае і вільготнае лета. Сярэдняя тэмпература ў студзені складае -6 "С, а ў ліпені +18 "С. За год выпадае 550-700 мм ападкаў. Адміністрацыйны падзел Беларусь мае 6 абласцей з цэнтрамі ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве. Кожная вобласць падзяляецца на раёны, гарады і іншыя тэрытарыяльныя і адміністрацыйна-гаспадарчыя адзінкі. У Беларусі размешчана больш за 100 гарадоў, у тым ліку 12 гарадоў з насельніцтвам звыш 100 тыс. чалавек | ||
|