Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў дакументаўУказы2012
border=0 border=0 border=0
border=0 2012 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Указ № 223 ад 7 мая 2012 г.
Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2012 годзе
Указ № 211 ад 27 красавіка 2012 г.
Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2011 год
Указ № 197 ад 19 красавіка 2012 г.
Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200
Указ № 192 ад 19 красавіка 2012 г.
Указ № 177 ад 16 красавіка 2012 г.
Аб некаторых пытаннях прафесійнай падрыхтоўкі ўрачоў-спецыялістаў у клінічнай ардынатуры
Указ № 181 ад 16 красавіка 2012 г.
Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
Указ № 174 ад 16 красавіка 2012 г.
Аб некаторых мерах па развіццю фармацэўтычнай прамысловасці
Указ № 184 ад 17 красавіка 2012 г.
Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Указ № 150 ад 29 сакавіка 2012 г.
Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю
Указ № 136 ад 18 сакавіка 2012 г.
Аб мерах па ўдасканаленню пенсіённага забеспячэння грамадзян
Указ № 46 ад 7 лютага 2012 г.
Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў лютым - маі 2012 г.
Указ № 35 ад 16 студзеня 2012 г.
Аб павышэнні пенсій
Указ № 15 ад 6 студзеня 2012 г.
Аб некаторых пытаннях прыёму асоб у гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, гімназіі – каледжы мастацтваў
Указ № 13 ад 6 студзеня 2012 г.
Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў
Указ № 6 ад 5 студзеня 2012 г.
Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2011 года
Указ № 5 ад 5 студзеня 2012 г.
Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
"За духоўнае адраджэнне" 2011 года
border=0 border=0
Указ № 5 ад 5 студзеня 2012 г.
Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
"За духоўнае адраджэнне" 2011 года

Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2011 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2011 года:

архіепіскапу Навагрудскаму і Лідскаму Гурыю (Апальку Мікалаю Пятровічу), кіраўніку мясцовага рэлігійнага аб’яднання ”Навагрудская епархія Беларускай праваслаўнай царквы“, – за значны асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусі, выдавецкую, духоўна-асветніцкую дзейнасць і дабрачынную працу;

аўтарскаму калектыву грамадскага аб’яднання "Беларускі саюз мастакоў" у складзе мастакоў Бышнёва Сяргея Іванавіча, Сушы Аляксандра Сямёнавіча, Чайкі Валерыя Паўлавіча – за цыкл мазаік капліцы ў гонар іконы "Знаменне Прасвятой Багародзіцы" мемарыяльнага комплексу па ўвекавечанню памяці ахвяр Першай сусветнай вайны на месцы Мінскіх брацкіх могілак 1914 – 1918 гадоў;

аўтарскаму калектыву закрытага акцыянернага таварыства "Другі нацыянальны тэлеканал" у складзе Бандарэнкі Вячаслава Васільевіча, вядучага праграмы дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, Баранава Ільі Мікалаевіча, рэжысёра тэлебачання дырэкцыі спецыяльных праектаў, Рабкова Канстанціна Іванавіча, тэлеаператара аддзела тэлеаператараў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, – за стварэнне тэлевізійнага праекта "Гарады-героі";

бацькам-выхавальнікам Нясвіжскага дзіцячага дома сямейнага тыпу аддзела адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Мінскай вобласці Бушмакінай Галіне Леанідаўне і Бушмакіну Ігару Вітальевічу – за шматгадовую плённую працу па выхаванню дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

калектыву аддзялення ранняга ўмяшання дзяржаўнай установы аховы здароўя "Гомельская цэнтральная гарадская дзіцячая паліклініка" – за значны ўклад у развіццё сістэмы ранняй дыягностыкі і карэкцыі псіхамаўленчых, нейрасенсорных і маторных парушэнняў у дзяцей, укараненне сучасных тэхналогій, якія дазваляюць знізіць інваліднасць у дзяцей і палепшыць іх сацыяльную адаптацыю.

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2011 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка

© 2001-2012 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь