Рэспубліка Беларусь

www.president.gov.by

Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. Дзейнічае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г.

Кіраўнік дзяржавы – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнічым і заканадаўчым органам з’яўляецца парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, які складаецца з дзвюх палат – Палаты прадстаўнікоў (110) дэпутатаў і Савета Рэспублікі (64 члены). Выканаўчая ўлада  – Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь на чале з Прэм’ер-міністрам.

Дзяржаўная ўлада ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца  на аснове раздзялення яе на заканадаўчую, выканаўчую і  судовую. Дзяржаўныя органы ў межах сваіх паўнамоцтваў самастойныя: яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, стрымліваюць і ўраўнаважваюць адзін аднаго.

Кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве ажыццяўляе  Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь.

Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
www.president.gov.by

© Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дакумент апублікаваны 20.02.2006