Развіццё сістэмы адукацыі | ||
| www.president.gov.by | ||
|
На працягу апошніх гадоў удзельная вага бюджэтных расходаў на адукацыю (без уліку капітальных укладанняў) адносна валавога ўнутранага прадукту павялічылася 6,2 % у 2000 годзе да 6,4 % па праекту бюджэту 2006 года. Гэта дало магчымасць забяспечыць фінансаванне асноўных расходаў усіх ступеняў адукацыі, ад дашкольнай да вышэйшай, ажыццявіць мерапрыемствы па рэформе агульнаадукацыйнай школы, дзяржаўных праграм у галіне адукацыі, такіх як прэзідэнцкая праграма «Дзеці Беларусі», праграма «Інфарматызацыя сістэмы адукацыі», Праграма капітальнага рамонту будынкаў і збудаванняў устаноў адукацыі, якія падпарадкоўваюцца дзяржаўным органам кіравання адукацыі, на 2005–2007 гады, мерапрыемствы ў галіне адукацыі па Дзяржаўнай праграме адраджэння вёскі на 2005–2010 гады. Атрымліваюць далейшае развіццё новыя тыпы навучальных устаноў (ліцэі, гімназіі, каледжы), якія даюць якасна новы, павышаны ўзровень адукацыі, захоўваецца ўзровень прыёму ў сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія забяспечваюць у дастатковай ступені патрэбы эканомікі рэспублікі ў кваліфікаваных кадрах. Ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання спецыяльнай адукацыі на ўсіх узроўнях навучання і выхавання для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Разумеючы важнасць якаснай адукацыі, прымаюцца меры, накіраваныя на паляпшэнне фінансавання галіны, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, удасканаленне аплаты працы педагагічных работнікаў, сацыяльную абарону ва ўстановах адукацыі. З 1 верасня 2005 года на 20% павялічаны памеры ўсіх відаў дзяржаўных стыпендый моладзі, якая вучыцца. Гэтая мера дала магчымасць устанавіць узровень навучальных стыпендый студэнтам ВНУ у залежнасці ад паспяховасці ад 73,7 да 117,9 тысячы рублёў, а навучэнцам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, — ад 61,9 да 98,9 тысячы рублёў. Развіццё сістэмы адукацыі прадугледжвае прывядзенне яе ў адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі асобы, грамадства і дзяржавы, павышэнне якасці падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў для пераходу да інфармацыйнага грамадства, якое апярэджвае развіццё новых навукаёмістых тэхналогій. У адпаведнасці з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2006–2010 гады яе асноўнымі напрамкамі будуць: - развіццё новых форм дашкольнай адукацыі, павышэнне якасці адукацыі, і перш за ўсё ў вёсцы; - пашырэнне выкарыстання тэхналогій навучання, якія ахоўваюць здароўе навучэнцаў; - стварэнне эфектыўных механізмаў узаемадзеяння сістэм прафесійнай адукацыі з арганізацыямі — заказчыкамі кадраў, умацаванне сувязі вышэйшай адукацыі з фундаментальнай і прыкладной навукай. Будзе праводзіцца мэтанакіраваная работа па абнаўленню структуры і зместу адукацыі, навучальных праграм, сістэм навукова-метадычнага забеспячэння ва ўсіх яго звёнах, матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбнай базы, укараненню новых інфармацыйных адукацыйных тэхналогій і камп’ютэрызацыі. Прадугледжваецца забеспячэнне шырокага выбару адукацыйных праграм і паслуг, павышэнне іх якасці і канкурэнтаздольнасці. Удасканальваючы сістэму дашкольнай адукацыі, прадугледжваецца забяспечыць разнастайнасць шматфункцыянальнай сеткі дашкольных устаноў, захаванне яе ў сельскай мясцовасці і выкарыстанне новых форм ахопу дзяцей дашкольным выхаваннем. У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжваецца завяршэнне рэфармавання агульнаадукацыйнай школы і пераход на 12-гадовае навучанне, стварэнне ўмоў для пераходу да профільнага навучання, далейшая аптымізацыя і правядзенне рэструктурызацыі сеткі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з улікам наяўнай дэмаграфічнай сітуацыі, стварэнне гібкіх форм працоўнай (прафесійнай) адукацыі. У сістэме прафесійна-тэхнічнай адукацыі плануецца забяспечыць у патрэбнай колькасці падрыхтоўку высокакваліфікаваных рабочых кадраў, перш за ўсё для навукаёмістых вытворчасцей і сельскай мясцовасці, далейшае ўдасканаленне сеткі навучальных устаноў прафтэхадукацыі і падрыхтоўкі кадраў у іх. У краіне будзе праводзіцца далейшая работа па прывядзенню аб’ёмаў і кваліфікацыйнай структуры падрыхтоўкі спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй у адпаведнасць з патрабаваннямі нацыянальнай эканомікі. На 2006 год на адукацыю за кошт сродкаў кансалідаванага бюджэту прадугледжана накіраваць 4737,0 млрд. рублёў. За перыяд са студзеня па ліпень 2006 года прафінансавана 2845,7 млрд. рублёў, або 60,1% ад удакладненага гадавога плана. Гэты ўзровень фінансавання дасць магчымасць ажыццявіць утрыманне дзяржаўных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне адукацыі ўсіх ступеняў ад дашкольнай да вышэйшай, рэалізаваць мерапрыемствы па рэформе агульнаадукацыйнай школы, ажыццявіць шэраг дзяржаўных праграм у галіне адукацыі. На завяршэнне праграмы «Інфарматызацыя сістэмы адукацыі» ў 2006 годзе запланавана накіраваць 11,6 млрд. рублёў. Мерапрыемствы названай праграмы далі магчымасць ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі выканаць сацыяльны стандарт у галіне адукацыі па забяспечанасці школ камп’ютэрнай тэхнікай у поўным аб’ёме. З мэтай умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы і ажыццяўлення бяспечнай эксплуатацыі будынкаў і збудаваняў выконваецца Праграма рамонту, мадэрнізацыі і рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў устаноў адукацыі, якія падпарадкоўваюцца дзяржаўным органам кіравання адукацыі на 2005–2007 гады. У 2006 годзе на яе выкананне ў кансалідаваным бюджэце прадугледжаны сродкі ў суме 135,1 млрд. рублёў. | ||
|