Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў расійскіх губернатараў з нагоды ўступлення на пасаду: Валерыя Зеранкова - губернатара Стаўрапольскага края, Сяргея Ястрабава - губернатара Яраслаўскай вобласці.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў губернатара Калужскай вобласці Расійскай Федэрацыі Анатоля Артамонава з 60-гадовым юбілеем.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі і чытачоў газеты "Правда" са 100-годдзем са дня выхаду першага нумара гэтага выдання.
Будаўніцтва і рэканструкцыю жывёлагадоўчых ферм у Беларусі неабходна зрабіць максімальна таннейшымі без урону для іх якасці. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў у час паездкі ў Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Пагадненне аб арганізацыі дзеянняў дзяжурных па проціпаветранай абароне сіл дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў пры атрыманні інфармацыі аб захопе (угоне) паветранага судна, падпісанае ў Душанбэ 3 верасня 2011 года.
03.05.2012
Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны кіраўніка арганізацыі "Сябры Беларускага дзіцячага хоспіса" Дэрыл Эн Хардман
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны кіраўніка брытанскай дабрачыннай арганізацыі "Сябры Беларускага дзіцячага хоспіса" Дэрыл Эн Хардман за асаблівыя заслугі ў гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці.
Генерал-маёр Ігар Бахматаў вызвалены ад пасады намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па кадраваму забеспячэнню і арганізацыйнай рабоце і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросту з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.
Культуру земляробства ў Беларусі на працягу 2012 года неабходна ўзняць на высокі ўзровень. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай сустрэчы са Старшынёй Мінскага аблвыканкама Барысам Батурам.
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Нікарагуа Даніэлю Артэгу Сааведры ў сувязі са смерцю выдатнага прадстаўніка нікарагуанскага народа, яркага палітыка і рэвалюцыянера Томаса Борхе Марцінеса.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны кіраўніка брытанскай дабрачыннай арганізацыі "Сябры Беларускага дзіцячага хоспіса" Дэрыл Эн Хардман за асаблівыя заслугі ў гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці.