Карта сайтаРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
АРХІВЫ
Архіў паведамленняў прэс-службы 
65-годдзе Вялiкай Перамогi 
Архіў дакументаў  Архіў выступленняў 
Фотаархіў 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
 АРХІВЫ ПАРТАЛА
Архіў выступленняў
Архіў дакументаў
Архіў паведамленняў прэс-службы
Фотаархіў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2012Красавік23-30 красавіка
border=0 border=0 border=0
border=0 23-30 красавіка border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
border=0 border=0
30.04.2012
Аляксандр Лукашэнка наведаў ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" ў Ваўкавыскім раёне
У Беларусі пачынаючы з 2013 года штогод будзе выпускацца каля 10 млн. т цэменту. Ход рэалізацыі інвестпраектаў, дзякуючы якім будуць дасягнуты такія высокія паказчыкі, у час сваёй рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць вывучаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
border=0
28.04.2012
Каментарый да Указа № 211 ад 27 красавіка 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 211 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2011 год".
border=0
28.04.2012
Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці 27 шматдзетных жанчын
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці 27 шматдзетных жанчын.
border=0
28.04.2012
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сяргея Сітнікава з уступленнем на пасаду губернатара Кастрамской вобласці Расійскай Федэрацыі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сяргея Сітнікава з уступленнем на пасаду губернатара Кастрамской вобласці Расійскай Федэрацыі.
border=0
28.04.2012
Завяршыўся афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Туркменістана
Прэзідэнты Беларусі і Туркменістана 28 красавіка прадоўжылі сустрэчу ў нефармальнай абстаноўцы. Кіраўнік беларускай дзяржавы прыехаў у Нацыянальны аэрапорт Мінск праводзіць Гурбангулы Бердымухамедава.
border=0
29.04.2012
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў ансамбля танца "Радасць" Брэсцкага гарадскога Дома культуры
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца "Радасць" Брэсцкага гарадскога Дома культуры з 50-годдзем са дня заснавання.
border=0
30.04.2012
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Філіпа Кіркорава з 45-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Філіпа Кіркорава з 45-годдзем.
border=0
27.04.2012
Дар'і Домрачавай прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №206, у адпаведнасці з якім спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды па біятлону Дар'і Домрачавай прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" 2012 года.
border=0
27.04.2012
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым
Туркменістан з'яўляецца надзейным партнёрам Беларусі ў Цэнтральнай Азіі, сувязі з якім да ўзаемнай выгады краін мацнеюць з году ў год. Аб гэтым заявіў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым.
border=0
26.04.2012
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аляксея Астроўскага з уступленнем на пасаду губернатара Смаленскай вобласці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аляксея Астроўскага з уступленнем на пасаду губернатара Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
border=0
26.04.2012
Аляксандр Лукашэнка наведаў Быхаўскі раён
Беларусь прадоўжыць актыўнае развіццё рэгіёнаў, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ствараючы тут сучасныя высокаэфектыўныя вытворчасці, усебакова паляпшаючы жыццё людзей. Аб гэтым заявіў 26 красавіка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці.
border=0
25.04.2012
Каментарый да Указа № 203 ад 25 красавіка 2012 г.
Кіраўніком дзяржавы выдадзены Указ № 203 "Аб унясенні дапаўненняў і змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 г. № 667".
border=0
25.04.2012
Каментарый да Указа № 202 ад 25 красавіка 2012 г.
У мэтах стварэння ўмоў для эфектыўнага функцыянавання чыгуначнага транспарту Кіраўніком дзяржавы выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 202 "Аб мерах па развіццю перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання".
border=0
25.04.2012
Каментарый да Указа № 204 ад 25 красавіка 2012 г.
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 204 "Аб унясенні змяненняў ва Указ ад 16 студзеня 2009 г. № 40 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (іх асобных палажэнняў)".
border=0
25.04.2012
Каментарый да Указа № 201 ад 23 красавіка 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Указам № 201 назначыў Гурцэвіча Андрэя Мікалаевіча камандуючым войскамі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
border=0
25.04.2012
Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочай паездкай у Магілёўскай вобласці
Да канца 2013 года ўсе сельскія будаўнічыя арганізацыі ў Беларусі павінны працаваць на ўзроўні і з эфектыўнасцю Круглянскай ПМК № 266. Вопыт яе работы, у тым ліку ў якасці горадаўтваральнага прадпрыемства, павінен стаць узорам для аналагічных прадпрыемстваў краіны. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Круглянскую ПМК № 266 у час двухдзённай рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць.
border=0
25.04.2012
Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам выставак "СМІ ў Беларусі" і "ТІБО-2012"
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XVI Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі" і ХІХ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі і кангрэса па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2012".
border=0
27.04.2012
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаба Зуму з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаба Зуму і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Свабоды.
border=0
27.04.2012
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Тагалезскай Рэспублікі Фора Эсазімна Гнасінгбэ з нацыянальным святам
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Тагалезскай Рэспублікі Фора Эсазімна Гнасінгбэ і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
border=0
26.04.2012
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Шымона Перэса з Днём Незалежнасці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Шымона Перэса, Прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху, а таксама народ гэтай краіны з нагоды Дня Незалежнасці.
border=0
25.04.2012
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Федэрацыі хакея Расіі Уладзіслава Траццяка з днём нараджэння
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена Камітэта Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па фізічнай культуры, спорту і справах моладзі, прэзідэнта Федэрацыі хакея Расіі Уладзіслава Траццяка з днём нараджэння.
border=0
23.04.2012
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Арыстарха
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту і Сіноду Беларускай праваслаўнай царквы ў сувязі са смерцю архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Арыстарха, кіраўніка Гомельскай епархіі БПЦ.
border=0
24.04.2012
Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні зноў назначанаму губернатару Краснадарскага края Аляксандру Ткачову
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні зноў назначанаму кіраўніку адміністрацыі (губернатару) Краснадарскага края Расійскай Федэрацыі Аляксандру Ткачову з нагоды яго ўступлення на пасаду.
border=0
Аляксандр Лукашэнка наведаў ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" ў Ваўкавыскім раёне30.04.2012

У Беларусі пачынаючы з 2013 года штогод будзе выпускацца каля 10 млн. т цэменту. Ход рэалізацыі інвестпраектаў, дзякуючы якім будуць дасягнуты такія высокія паказчыкі, 30 красавіка ў час сваёй рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць вывучаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, наведаў ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" ў Ваўкавыскім раёне.

Асноўныя тэмы паездкі Кіраўніка дзяржавы - выкананне яго даручэнняў па мадэрнізацыі ў краіне цэментнай галіны, а таксама сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзенскай вобласці, Ваўкавыскага раёна, ход веснавых палявых работ.

Аляксандр Лукашэнка, падлятаючы на верталёце да Ваўкавыска, зверху праінспектаваў ход веснавых палявых работ у рэгіёне. "Калі астатнія раёны будуць як Свіслацкі і Ваўкавыскі, то і вынік у цэлым будзе добры", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да губернатара Гродзенскай вобласці.

Кіраўніку дзяржавы было даложана аб сацыяльна-эканамічным развіцці Ваўкавыскага раёна, ходзе веснавых палявых работ і меліярацыі зямель у Гродзенскай вобласці. Па стану на 30 красавіка план па сяўбе яравых у Гродзенскай вобласці выкананы на 76%.

Губернатар Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра засяродзіў увагу Прэзідэнта на неабходнасці павышэння ўрадлівасці глебы ў рэгіёне. Гэта актуальнае пытанне, але яму пакуль не ўдзяляецца дастатковай увагі. Менавіта таму старшыня аблвыканкама звярнуўся з просьбай да Прэзідэнта дапамагчы выдзеліць сродкі, якія будуць накіраваны на тое, каб істотна павысіць урадлівасць глебы ў вобласці, што ў сваю чаргу дасць магчымасць павялічыць ураджаі.

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову губернатара па паляпшэнню якасці глебы ў рэгіёне і даручыў разгледзець пытанне выдзялення Гродзенскай вобласці Br150 млрд. на правядзенне адпаведных агратэхнічных мерапрыемстваў у рэгіёне.

Прэзідэнт таксама адобрыў падыходы па меліярацыі зямель на Гродзеншчыне, але пры гэтым адзначыў неабходнасць істотна актывізаваць працэс.

У гэты дзень Кіраўнік дзяржавы дэталёва вывучыў сітуацыю з развіццём цэментнай галіны і ходам выканання дадзеных раней даручэнняў Прэзідэнта.

Цэментная прамысловасць у краіне прадстаўлена трыма ААТ - "Краснасельскбудматэрыялы", "Беларускі цэментны завод", "Крычаўцэментнашыфер". На гэтых прадпрыемствах працуюць больш як 5,7 тыс. чалавек. Сярэднямесячная зарплата за першы квартал бягучага года склала Br3,8 млн.

Прадпрыемствы цэментнай прамысловасці вырабляюць як базавыя будматэрыялы - цэмент і вапну, так і будаўнічыя матэрыялы, вырабленыя на іх аснове, - шыфер, азбестацэментныя трубы, сценавыя блокі з ячэістага бетону, сухія будаўнічыя сумесі і клеі, розныя элементы добраўпарадкавання. Прадукцыя запатрабавана ў краіне і за мяжой, але перыядычна з ёй узнікалі перабоі. Таму праблема патрабавала вырашэння.

Пераломным момантам у развіцці цэментнай прамысловасці краіны стала правядзенне Прэзідэнтам нарады ў ліпені 2007 года, на якой ён даручыў Ураду прыняць меры па павелічэнню штогадовай вытворчасці цэменту на беларускіх прадпрыемствах да 10 млн. т. У снежні 2008 года быў выдадзены адпаведны Указ, у адпаведнасці з якім і вядзецца работа па мадэрнізацыі галіны.

Для вырашэння гэтай задачы рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты па будаўніцтву новых тэхналагічных ліній па выпуску цэменту на трох прадпрыемствах краіны.

Калі на ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" гэта лінія пабудавана, то на Беларускім цэментным заводзе і ААТ "Крычаўцэментнашыфер" аналагічныя лініі будуць завершаны да 1 ліпеня 2012 года. Асноўная крыніца фінансавання будаўніцтва аб'ектаў - крэдыты Эксімбанка Кітая.

Прэзідэнт азнаёміўся з дзейнасцю ААТ "Краснасельскбудматэрыялы".

На прадпрыемстве выпускаецца цэмент, вапна, сценавыя блокі з ячэістага бетону, сухія сумесі, дробнагрануляваны мел, шыфер, лісты і трубы азбестацементныя. Тут працуюць 2,4 тыс. чалавек. Сярэднямесячная зарплата за першы квартал склала звыш Br3,6 млн.

Як праінфармавалі Прэзідэнта, у 2011 годзе на прадпрыемстве выпушчана прадукцыі на Br1160,6 млрд. Выпуск цэменту дасягнуў 1929 тыс. т. Экспарт прамысловай прадукцыі павялічыўся ў параўнанні з 2010 годам на 16,7% і склаў $13,2 млн. Пры гэтым атрыманы на прадпрыемстве ў мінулым годзе чысты прыбытак узрос больш як у 7,5 раза ў параўнанні з папярэднім годам - да Br63,7 млрд., рэнтабельнасць продажаў павялічылася на 4,8% і склала больш як 7%.

Цяпер на долю ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" прыпадае 42% цэменту, што выпускаецца ў краіне.

У 2012 годзе тут плануюць выпусціць 2,4 млн. т цэменту, у тым ліку на новай лініі - 650 тыс. т.

У ходзе сустрэчы са спецыялістамі прадпрыемства Прэзідэнт нагадаў аб тым, што ў 1999 годзе замежныя інвестары прапаноўвалі купіць завод за $25 млн. Тады Аляксандр Лукашэнка асабіста пабываў на прадпрыемстве і прыняў рашэнне пакінуць яго ва ўласнасці дзяржавы. Як паказалі гады, гэта рашэнне было абсалютна правільнае.

Прадпрыемства з'яўляецца важным для краіны з пункту гледжання вытворчасці будматэрыялаў як на ўнутраны рынак, так і для экспарту прадукцыі за мяжу і прытоку валюты ў краіну.

З пераводам работы на новай лініі з прыроднага газу на вугаль вырашаецца праблема энергазберажэння і дыверсіфікацыі паліўных рэсурсаў. У перспектыве разглядаецца магчымасць выкарыстання і мясцовых відаў паліва.

Прэзідэнт цікавіўся пытаннем, як функцыянуе збудаванне па ачыстцы паветра, наколькі прадпрыемства экалагічна бяспечнае для навакольнага асяроддзя.

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў далажыў, што ўжо ў бягучым годзе дзякуючы рэалізацыі трох інвестпраектаў у краіне будуць створаны магутнасці для штогадовага выпуску 10 млн. т цэменту.

Прэзідэнт запатрабаваў максімальна хутка выйсці на праектныя магутнасці.

Плануецца, што ў бягучым годзе на трох прадпрыемствах цэментнай галіны Беларусі будзе выраблена 6 млн. т цэменту, 2 млн. т з якіх пойдуць на экспарт. А ўжо ў 2013 годзе ў краіне будзе выпускацца 10 млн. т цэменту. З іх на спажыванне ўнутры краіны пойдзе 4,8 млн. т, а на экспарт - 5,2 млн. т.

Паводле словаў Міністра, у будучым годзе заработная плата работнікаў цэментнай галіны павінна дасягнуць у эквіваленце $550.

Прэзідэнт азнаёміўся з работай новай тэхналагічнай лініі па вытворчасці клінкеру "сухім спосабам" і ажыццявіў яе сімвалічны пуск.

У час сустрэчы з кітайскімі прадстаўнікамі Аляксандр Лукашэнка звярнуў іх увагу на неабходнасць актывізаваць работу па рэалізацыі інвестпраектаў на іншых прадпрыемствах.

Падводзячы вынікі праведзенай размовы аб развіцці цэментнай галіны, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць больш сур'ёзнай работы ў плане рэалізацыі цэменту, а таксама работы гандлёвых дамоў, якія займаюцца гэтым.

Ніякія злоўжыванні тут недапушчальныя, папярэдзіў Прэзідэнт. Дзяржава ўкладвае вялікія сродкі ў мадэрнізацыю галіны і разлічвае на адпаведную аддачу.

© 2001-2013 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь