| 30.04.2012 |
| Аляксандр Лукашэнка наведаў ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" ў Ваўкавыскім раёне |
| У Беларусі пачынаючы з 2013 года штогод будзе выпускацца каля 10 млн. т цэменту. Ход рэалізацыі інвестпраектаў, дзякуючы якім будуць
дасягнуты такія высокія паказчыкі, у час сваёй рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць вывучаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
|
 |
| 28.04.2012 |
| Каментарый да Указа № 211 ад 27 красавіка 2012 г. |
| Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 211 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2011 год".
|
 |
| 28.04.2012 |
| Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці 27 шматдзетных жанчын |
| Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці 27 шматдзетных жанчын. |
 |
| 28.04.2012 |
| Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сяргея Сітнікава з уступленнем на пасаду губернатара Кастрамской вобласці Расійскай Федэрацыі |
| Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сяргея Сітнікава з уступленнем на пасаду губернатара Кастрамской вобласці Расійскай Федэрацыі. |
 |
| 28.04.2012 |
| Завяршыўся афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Туркменістана |
| Прэзідэнты Беларусі і Туркменістана 28 красавіка прадоўжылі сустрэчу ў нефармальнай абстаноўцы. Кіраўнік беларускай дзяржавы прыехаў у Нацыянальны аэрапорт Мінск праводзіць Гурбангулы Бердымухамедава.
|
 |
| 29.04.2012 |
| Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў ансамбля танца "Радасць" Брэсцкага гарадскога Дома культуры |
| Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца "Радасць" Брэсцкага гарадскога Дома культуры з 50-годдзем са дня заснавання. |
 |
| 30.04.2012 |
| Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Філіпа Кіркорава з 45-годдзем |
| Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Філіпа Кіркорава з 45-годдзем.
|
 |
| 27.04.2012 |
| Дар'і Домрачавай прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |
| Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №206, у адпаведнасці з якім спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды па біятлону Дар'і Домрачавай прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" 2012 года.
|
 |
| 27.04.2012 |
| Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым |
| Туркменістан з'яўляецца надзейным партнёрам Беларусі ў Цэнтральнай Азіі, сувязі з якім да ўзаемнай выгады краін мацнеюць з году ў год. Аб гэтым заявіў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым.
|
 |
| 26.04.2012 |
| Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аляксея Астроўскага з уступленнем на пасаду губернатара Смаленскай вобласці |
| Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аляксея Астроўскага з уступленнем на пасаду губернатара Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
|
 |
| 26.04.2012 |
| Аляксандр Лукашэнка наведаў Быхаўскі раён |
| Беларусь прадоўжыць актыўнае развіццё рэгіёнаў, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ствараючы тут сучасныя высокаэфектыўныя вытворчасці, усебакова паляпшаючы жыццё людзей. Аб гэтым заявіў 26 красавіка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці. |
 |
| 25.04.2012 |
| Каментарый да Указа № 203 ад 25 красавіка 2012 г. |
| Кіраўніком дзяржавы выдадзены Указ № 203 "Аб унясенні дапаўненняў і змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 г. № 667". |
 |
| 25.04.2012 |
| Каментарый да Указа № 202 ад 25 красавіка 2012 г. |
| У мэтах стварэння ўмоў для эфектыўнага функцыянавання чыгуначнага транспарту Кіраўніком дзяржавы выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 202 "Аб мерах па развіццю перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання". |
 |
| 25.04.2012 |
| Каментарый да Указа № 204 ад 25 красавіка 2012 г. |
| Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 204 "Аб унясенні змяненняў ва Указ ад 16 студзеня 2009 г. № 40 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (іх асобных палажэнняў)".
|
 |
| 25.04.2012 |
| Каментарый да Указа № 201 ад 23 красавіка 2012 г. |
| Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Указам № 201 назначыў Гурцэвіча Андрэя Мікалаевіча камандуючым войскамі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
|
 |
| 25.04.2012 |
| Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочай паездкай у Магілёўскай вобласці |
| Да канца 2013 года ўсе сельскія будаўнічыя арганізацыі ў Беларусі павінны працаваць на ўзроўні і з эфектыўнасцю Круглянскай ПМК № 266. Вопыт яе работы, у тым ліку ў якасці горадаўтваральнага прадпрыемства, павінен стаць узорам для аналагічных прадпрыемстваў краіны. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Круглянскую ПМК № 266 у час двухдзённай рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць.
|
 |
| 25.04.2012 |
| Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам выставак "СМІ ў Беларусі" і "ТІБО-2012" |
| Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XVI Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі" і ХІХ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі і кангрэса па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2012".
|
 |
| 27.04.2012 |
| Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаба Зуму з нацыянальным святам |
| Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаба Зуму і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Свабоды.
|
 |
| 27.04.2012 |
| Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Тагалезскай Рэспублікі Фора Эсазімна Гнасінгбэ з нацыянальным святам |
| Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Тагалезскай Рэспублікі Фора Эсазімна Гнасінгбэ і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
|
 |
| 26.04.2012 |
| Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Шымона Перэса з Днём Незалежнасці |
| Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Шымона Перэса, Прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху, а таксама народ гэтай краіны з нагоды Дня Незалежнасці. |
 |
| 25.04.2012 |
| Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Федэрацыі хакея Расіі Уладзіслава Траццяка з днём нараджэння |
| Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена Камітэта Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па фізічнай культуры, спорту і справах моладзі, прэзідэнта Федэрацыі хакея Расіі Уладзіслава Траццяка з днём нараджэння. |
 |
| 23.04.2012 |
| Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Арыстарха |
| Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту і Сіноду Беларускай праваслаўнай царквы ў сувязі са смерцю архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Арыстарха, кіраўніка Гомельскай епархіі БПЦ.
|
 |
| 24.04.2012 |
| Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні зноў назначанаму губернатару Краснадарскага края Аляксандру Ткачову |
| Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні зноў назначанаму кіраўніку адміністрацыі (губернатару) Краснадарскага края Расійскай Федэрацыі Аляксандру Ткачову з нагоды яго ўступлення на пасаду.
|
 |
Кіраўніком дзяржавы выдадзены Указ № 203 "Аб унясенні дапаўненняў і змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 г. № 667".
У мэтах узгаднення дзяржаўных і камерцыйных інтарэсаў на перадынвестыцыйнай стадыі рэалізацыі праектаў нормамі Указа прадугледжваецца неабходнасць дадатковага ўзгаднення:
з Міністэрствам абароны – месца размяшчэння зямельнага ўчастка, што прадастаўляецца для будаўніцтва і (або) абслугоўвання капітальных будынкаў (збудаванняў), эксплуатацыя якіх можа паўплываць на радыёэлектронныя сродкі Узброеных Сіл незалежна ад іх аддалення ад названых сродкаў, а таксама для будаўніцтва і (або) абслугоўвання капітальных будынкаў (збудаванняў), прылеглых да аб'ектаў ваеннай інфраструктуры.
з Мінкультуры – месца размяшчэння зямельнага ўчастка на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы. |