Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
|
Русага Міхаіла Іванавіча |
намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь |
|
Марыніча Леаніда Адамавіча |
выконваючым абавязкі Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь |
|
Арчакова Уладзіміра Юр'евіча |
начальнікам упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці |
|
Сіняўскага Вадзіма Іванавіча |
начальнікам Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў |
|
Краўцова Алега Эдуардавіча |
Старшынёй Рэспубліканскага працоўнага арбітражу |
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
|
Купчыной Алены Мікалаеўны |
намеснікам Міністра замежных спраў |
|
Шматава Сяргея Мікалаевіча |
старшынёй Браслаўскага райвыканкама |
|
Крывогіна Аляксандра Мікалаевіча |
начальнікам галоўнага ўпраўлення контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь |
|
Пакумейкі Аляксандра Юр'евіча |
начальнікам галоўнага ўпраўлення абароны канстытуцыйнага ладу і барацьбы з тэрарызмам КДБ Рэспублікі Беларусь |
|
Талсташова Аляксандра Алегавіча |
начальнікам галоўнага ўпраўлення па контрразведвальнаму забеспячэнню праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю КДБ Рэспублікі Беларусь |
|
Вараксы Уладзіміра Уладзіміравіча |
дырэктарам Дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя |
|
Аношкі Аляксея Дзмітрыевіча |
генеральным дырэктарам Беларускага дзяржаўнага аб'яднання па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому і адходаў чорных і каляровых металаў - дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Белдругасчормет" |
|
Касцюкевіча Васіля Васільевіча |
генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "СветлагорскХімвалакно" |
|
Масіенкі Юрыя Іванавіча |
дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "АГАТ - сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынга "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання" |
Звяртаючыся да Міхаіла Русага, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Назначаючы вас на гэту пасаду, я ніколькі не вагаўся, таму што вам не проста не трэба будзе ўваходзіць у курс справы, а вы дасканала ведаеце асноўную сваю зону адказнасці - аграпрамысловы комплекс, які ўключае не толькі сельскую гаспадарку".
Прэзідэнт падкрэсліў, што сельская гаспадарка - перспектыўная экспартаарыентаваная галіна для краіны. Актуальнай застаецца задача па выхаду на $5-7 млрд. экспарту сельгаспрадукцыі за пяцігодку. "Тэмпы значныя, але забяспечыць высокі ўзровень будзе няпроста", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Я вельмі спадзяюся, што тыя канкрэтныя праекты і праграмы, аб якіх мы з Вамі дамаўляліся ў полі, на ферме, на канкрэтных аб'ектах, будуць рэалізаваны яшчэ хутчэй, чым мы планавалі", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што на пасаду Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання павінна быць прапанавана "моцная кандыдатура, якая не ўступае ранейшаму Міністру". |