Карта сайтаРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
АРХІВЫ
Архіў паведамленняў прэс-службы 
65-годдзе Вялiкай Перамогi 
Архіў дакументаў  Архіў выступленняў 
Фотаархіў 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
 АРХІВЫ ПАРТАЛА
Архіў выступленняў
Архіў дакументаў
Архіў паведамленняў прэс-службы
Фотаархіў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2012Красавік9-15 красавіка
border=0 border=0 border=0
border=0 9-15 красавіка border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
border=0 border=0
15.04.2012
Аляксандр Лукашэнка ў святое свята Вялікадня наведаў праваслаўную царкву
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў святое свята Вялікадня па традыцыі наведаў праваслаўную царкву. Ён пабываў у храме святога Архангела Міхаіла ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна.
border=0
13.04.2012
Аляксандр Лукашэнка наведаў аграгарадок Альшаны ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці
Сельгасугоддзі ў Беларусі павінны апрацоўваць тыя, хто можа забяспечыць найбольш эфектыўную вытворчасць на зямлі. Аднак пытанні размеркавання зямельных надзелаў павінны вырашацца пры абавязковым захаванні інтарэсаў дзяржавы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы аграгарадок Альшаны ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці.
border=0
13.04.2012
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Марыну Коўтун з уступленнем на пасаду губернатара Мурманскай вобласці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Марыну Коўтун з уступленнем на пасаду губернатара Мурманскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
border=0
15.04.2012
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Вялікаднем Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Вялікаднем Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога.
border=0
12.04.2012
Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Гомельскую вобласць
Без росту прадукцыйнасці працы ў краіне не павінна быць павышэння заработных плат. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць.
border=0
12.04.2012
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Міхаіла Турэцкага з юбілеем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Міхаіла Турэцкага з 50-гадовым юбілеем.
border=0
12.04.2012
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаба Зуму з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаба Зуму з 70-гадовым юбілеем.
border=0
10.04.2012
Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём "За бездакорную службу" ваеннаслужачых
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь узнагародзіў медалём "За бездакорную службу" І, ІІ, ІІІ ступеней афіцэраў пагранічнай, унутранай службы і іншых ваеннаслужачых.
border=0
10.04.2012
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Клаўдзіа Гуджэроці
Беларусь заўсёды разлічвала на актыўную падтрымку і дапамогу Каталіцкай царквы. Аб гэтым заявіў Кіраўнік дзяржвы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Клаўдзіа Гуджэроці.
border=0
10.04.2012
Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні.
border=0
09.04.2012
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста РСФСР Анатоля Равіковіча
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста РСФСР Анатоля Равіковіча яго родным, блізкім і калегам.
border=0
09.04.2012
Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад Старшыні СК Валерыя Вакульчыка
Аб выніках работы Следчага камітэта за І квартал 2012 года Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку далажыў Старшыня СК Валерый Вакульчык.
border=0
09.04.2012
Каментарый да Указа № 160 ад 9 красавіка 2012 г.
У Беларусі будзе створана адрасная сістэма, якая ўключае інфармацыю аб адрасах аб'ектаў нерухомай маёмасці, а таксама аб назвах і межах абласцей, раёнаў, сельсаветаў і населеных пунктаў. Адпаведны Указ № 160 "Аб адраснай сістэме" Кіраўнік дзяржавы падпісаў 9 красавіка.
border=0
09.04.2012
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Старшыню Выканаўчага камітэта - Выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Старшыню Выканаўчага камітэта - Выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева.
border=0
09.04.2012
Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Генеральнага пракурора Аляксандра Канюка
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Генеральнага пракурора Аляксандра Канюка.
border=0
09.04.2012
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Мальтыйскага ордэна Паўлем Фрыдрыхам фон Фурхерам
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Суверэннага ваеннага Мальтыйскага ордэна ў Рэспубліцы Беларусь Паўлем Фрыдрыхам фон Фурхерам у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
border=0
Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад Старшыні СК Валерыя Вакульчыка09.04.2012

Аб выніках работы Следчага камітэта за І квартал 2012 года Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку 9 красавіка далажыў Старшыня СК Валерый Вакульчык.

Аляксандру Лукашэнку даложана аб праблемных пытаннях, выяўленых у рабоце Следчага камітэта як адзінага органа папярэдняга расследавання ў краіне з першых дзён яго дзейнасці, арганізацыі дасудовага вядзення па крымінальных справах.

Фарміраванне Следчага камітэта завершана, і гэта структура пачала працаваць у поўным аб'ёме. "Сітуацыя мяне пераконвае ў тым, што мы не памыліліся ў фарміраванні незалежных следчых груп у абласцях, міжраённых, раённых следчых падраздзяленняў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. Ён таксама звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць рашуча выкараняць любыя факты фармалізму ў рабоце следчых структур.

Як далажыў Валерый Вакульчык, Следчым камітэтам выконваюцца ўсе пастаўленыя Кіраўніком дзяржавы задачы. Павышаецца якасць расследавання крымінальных спраў, выключаюцца магчымасці неабгрунтаванага прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Паводле слоў Старшыні Следчага камітэта, аб якасці следства можа сведчыць тое, што за I квартал не было ніводнага апраўдальнага прыгавору па крымінальных справах, якія былі накіраваны ў суд следчымі камітэта. "Разам з тым мы разумеем, што гэта не прычына для самазаспакаення", - адзначыў Валерый Вакульчык.

Следчымі Следчага камітэта вернута органам дазнання толькі па лініі барацьбы з карупцыяй больш як 200 матэрыялаў, прадстаўленых СК для прыняцця рашэння аб узбуджэнні крымінальных спраў. З-за адсутнасці падстаў або недастатковасці прад'яўленых доказаў такія рашэнні не былі прыняты, а матэрыялы былі вернуты органам дазнання для правядзення дадатковага расследавання.

Яшчэ адзін паказчык, які характарызуе якасць следства па крымінальных справах, - гэта зніжэнне за I квартал 2012 года ў 2,5 раза колькасці адмененых пракурорамі рашэнняў следчых аб узбуджэнні крымінальных спраў. Разам з тым, у гэтым пытанні станоўча паказалі сябе і кіраўнікі следчых і працэсуальна-кантрольных падраздзяленняў Следчага камітэта: 77 неабгрунтаваных рашэнняў следчых аб узбуджэнні крымінальных спраў былі адменены, столькі ж было накіравана хадайніцтваў пракурорам для адмены неабгрунтаваных рашэнняў органаў дазнання аб узбуджэнні крымінальных спраў.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, за І квартал бягучага года адзначаецца агульнае зніжэнне злачыннасці ў параўнанні з мінулым. Амаль на чвэрць знізілася колькасць забойстваў і асабліва цяжкіх злачынстваў, больш як на трэць зменшылася колькасць разбойных нападаў. У той жа час адбыўся некаторы рост колькасці крадзяжоў.

Прэзідэнт паставіў задачу Следчаму камітэту сумесна з Генеральнай пракуратурай прыняць вычарпальныя меры для таго, каб у сціслыя тэрміны забяспечыць якасць уліку злачынстваў і крымінальных спраў, з тым каб гэта адлюстроўвала рэальную карціну, не скажала рэальны стан спраў і садзейнічала эфектыўнасці работы праваахоўных органаў у справе барацьбы са злачыннасцю.

Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў безумоўнага выканання ўсіх патрабаванняў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў частцы, якая датычыцца расследавання крымінальных спраў, "каб людзі ведалі і разумелі, што Следчы камітэт створаны і існуе для таго, каб забяспечыць абарону правоў і інтарэсаў кожнага грамадзяніна паасобку і грамадства ў цэлым".

© 2001-2013 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь