Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2011Жнiвень8-14 жніўня
border=0 border=0 border=0
border=0 8-14 жніўня border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Фідэля Кастра Рус з 85-годдзем
Каментарый да Указа № 356 ад 11 жніўня 2011 г.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Пакістана Асіфа Алі Зардары з нацыянальным святам
Каментарый да Указа № 357 ад 11 жніўня 2011 г.
12 жніўня Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у нефармальным саміце АДКБ у Астане
Кіраўнік дзяржавы падпісаў шэраг прававых актаў аб вызваленні ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці
Каментарый да Указа № 349 ад 9 жніўня 2011 г.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аляксандра Харашавіна з нагоды ўступлення на пасаду губернатара Сахалінскай вобласці
Каментарый да Указа № 348 ад 9 жніўня 2011 г.
Каментарый да Указа № 347 ад 9 жніўня 2011 г.
9 жніўня Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Міністра адукацыі Сяргея Маскевіча
Каментарый да Указа № 346 ад 9 жніўня 2011 г.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эквадора Рафаэля Карэа Дэльгада з нацыянальным святам
Прэзідэнт Беларусі выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю лідара партыі "Самаабарона Рэспублікі Польшча"
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сінгапура Сілапана Раманатана Натана з дзяржаўным святам
8 жніўня Аляксандр Лукашэнка наведаў Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту
border=0 border=0
Каментарый да Указа № 347 ад 9 жніўня 2011 г. 09.08.2011

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 9 жніўня падпісаў Указ № 347, якім унесены змяненні і дапаўненні ва Указ ад 27 сакавіка 2008 г. № 178 "Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый".

Дакумент накіраваны на ўдасканаленне парадку ажыццяўлення знешнегандлёвай дзейнасці шляхам пашырэння магчымасцей суб'ектаў гаспадарання ў рэалізацыі экспартна-імпартных здзелак пры ўстанаўленні адэкватнага кантролю за імі. Важнай умовай пры гэтым з'яўляецца адсутнасць перадумоў для тармажэння ў ходзе кантролю выканання дагаворных абавязацельстваў.

Рэгістрацыя здзелак будзе ажыццяўляцца не па асобных дадатках да знешнегандлёвага дагавора, а па дагавору ў цэлым. Гэта дасць магчымасць скараціць колькасць зваротаў суб'ектаў знешнеэканамічнай дзейнасці ў банкі ў мэтах ажыццяўлення працэдурных пытанняў правядзення здзелак. Пры гэтым прадугледжваецца адмена платы за рэгістрацыю банкамі здзелак.

Адмяняецца рэгістрацыя здзелак па дагаворах, не звязаных з аплатнай перадачай тавараў. Гэта дагаворы на выкананне работ, аказанне паслуг, перадачу ахоўнай інфармацыі і выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці.

З улікам разнастайнасці сітуацый, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні знешнегандлёвай дзейнасці, Указам прадугледжваецца магчымасць завяршэння знешнегандлёвых аперацый пры экспарце. Гэта можна ажыццявіць праз атрыманне іншай кампенсацыі згодна з умовамі заключанага дагавора ў выпадку страты (гiбелi, выпадковага пашкоджання, псавання або крадзяжу) тавараў, а таксама праз рэалізацыю тавараў іншаму нерэзідэнту без абавязковага вяртання названых тавараў на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, прадугледжана магчымасць завяршэння знешнегандлёвых аперацый у выпадку канфіскацыі тавараў, а таксама ў выніку разгляду спрэчак у судовым парадку або ў выпадку прызнання контрагента банкрутам.

У пералік знешнегандлёвых аперацый, на якія не распаўсюджваецца дзеянне Указа № 178, уключаны аперацыі негандлёвага характару.

Падаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый будзе ажыццяўляцца Нацыянальным банкам пры захаванні ўмоў, вызначаных ім сумесна з Саветам Міністраў. Наяўнасць сумесна выпрацаваных умоў для рэзідэнтаў, пры якіх тэрміны завяршэння знешнегандлёвых аперацый могуць быць прадоўжаны Нацыянальным банкам, дасць магчымасць выключыць суб'ектыўны падыход у вырашэнні гэтага пытання.

Для забеспячэння далейшага маніторынгу і кантролю за знешнегандлёвымі аперацыямі ўводзіцца абавязак удзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці інфармаваць банкі аб закрыцці раней зарэгістраваных здзелак.

Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

© 2001-2012 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь