Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Гісторыя і Культура 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьГеаграфіяТурызмГісторыка-культурныя каштоўнасцi
border=0 border=0 border=0
border=0 Гісторыка-культурныя каштоўнасцi border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Дуга мерыдыяна Струвэ
Спаса-Праабражэнская царква
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Барысаглебская (Каложская) царква
Аўгустоўскі канал
Царква абарончага тыпу ў Сынковічах
Комплекс кляштара езуітаў
Замкавы комплекс "Мір"
Белавежская пушча
Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль
border=0 border=0
Белавежская пушча

Імператарскі палац. 1984 г. Галоўная вежа.Белавежская пушча - адна з важнейших выдатных мясцін Беларусі. Гэта рэшткі першабытнага лесу, які распасціраўся некалі ад Балтыйскага мора да ракі Буг і ад Одэра да Дняпра.

Белавежская пушча размешчана ў Брэсцкай вобласці, уваходзіць у лік пяці нацыянальных паркаў Беларусі і з’яўляецца самым вялікім лесам у Цэнтральнай Еўропе.

Запаведнік знаходзіцца за 340 км на паўднёвы захад ад Мінска. Адміністрацыйны цэнтр парку размешчаны ў пасёлку Камянюкі Камянецкага раёна, за 60 км ад Брэста. За 20 км ад Белавежскай пушчы знаходзіцца г.Камянец, на тэрыторыі якога ўзвышаецца Белая вежа – вартавое збудаванне XIII стагоддзя. Лічыцца, што гэты помнік даў назву пушчы.

У Белавежскай пушчы растуць 900 відаў раслін, у тым ліку рэдкіх і знікаючых. Парк вядомы сваімі старажытнымі імяннымі дубамі, узрост якіх перасягае 500 гадоў. Сярод векавых дрэў: елкі, ясені, сосны, ліпы.

Тут сустракаецца 59 відаў млекакормячых, у т.л.: зубр (самая вялікая ў Еўропе папуляцыя), воўк, рысь, выдра, тарпан (дзікі еўрапейскі конь).

У запаведніку існуюць 227 відаў птушак, у т.л.: малы і вялікі падворлікі, журавель, дзяцел,
даўгахвостая звычайная няясыць.

Пра жывёльны і раслінны свет Белавежскай пушчы расказвае музей прыроды, размешчаны на тэрыторыі парку. Зуброў, мядзведзяў, аленяў і іншых жыхароў пушчы можна ўбачыць у вальерах.

У 1992 годзе рашэннем ЮНЕСКА найбольш захаваны ўчастак высокаўзроставых насаджэнняў нацыянальнага парку ўключаны ў спіс Сусветнай Спадчыны Чалавецтва. Белавежская пушча стала першым аб’ектам  на тэрыторыі былога СССР, удастоеным такога высокага звання.

У 1993 годзе Белавежская пушча атрымала статус біясферного запаведніка, а ў канцы 1997 года Савет Европы ўзнагародзіў яе Еўрапейскім Дыпломам, як адну з эталонных прыродаахоўных устаноў на кантыненце.

Цяпер Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова "Нацыянальны парк "Белавежская пушча" знаходзіцца ў веданні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэты высокі ўзровень падпарадкаванасці падкрэслівае тую ўвагу, якая ўдзяляецца ахове прыроды ў нашай рэспубліцы.

© 2001-2012 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь