Карта сайтаРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
АРХІВЫ
Архіў паведамленняў прэс-службы 
65-годдзе Вялiкай Перамогi 
Архіў дакументаў  Архіў выступленняў 
Фотаархіў 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
 АРХІВЫ ПАРТАЛА
Архіў выступленняў
Архіў дакументаў
Архіў паведамленняў прэс-службы
Фотаархіў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2013Студзень1-6 студзеня
border=0 border=0 border=0
border=0 1-6 студзеня border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
border=0 border=0
04.01.2013
Аляксандр Лукашэнка выступіў на адкрыцці ІХ Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея
Калядны міжнародны турнір аматараў хакея стаў добрай традыцыяй і сапраўдным святам, якім адкрываецца новы спартыўны год у Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на адкрыцці ІХ Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
border=0
04.01.2013
Аляксандр Лукашэнка вызваліў Анатоля Дазорава ад пасады першага намесніка Кіраўніка спраў Прэзідэнта
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім Указам вызваліў Анатоля Дазорава ад пасады першага намесніка Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
border=0
04.01.2013
Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Кот-д'Івуар Аласану Драману Уатара
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Кот-д'Івуар Аласану Драману Уатара ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку трагедыі, якая здарылася на цэнтральным стадыёне горада Абіджан у час святкавання Новага года.
border=0
01.01.2013
Зварот да дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
border=0
03.01.2013
Каментарый да Указа № 576 ад 29 снежня 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №576 "Аб некаторых пытаннях дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг)".
border=0
03.01.2013
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2013 год
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка Указам № 1 зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2013 год.
border=0
03.01.2013
Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з Андрэем Кабяковым і Наталляй Пяткевіч
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэем Кабяковым і сваім памочнікам Наталляй Пяткевіч, якія ўзначальваюць створаную ў кастрычніку 2012 года дзяржаўную камісію для выпрацоўкі прапаноў па аптымізацыі структуры, колькасці і функцый дзяржаўных органаў.
border=0
04.01.2013
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М'янма Тэйн Сейна з нацыянальным святам
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М'янма Тэйн Сейна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
border=0
04.01.2013
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова з 65-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова з 65-годдзем.
border=0
04.01.2013
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага намесніка старшыні Урада Расіі Ігара Шувалава з днём нараджэння
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага намесніка Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Ігара Шувалава з днём нараджэння.
border=0
03.01.2013
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Уладзіміра Сцяклова
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Сцяклова з 65-годдзем.
border=0
02.01.2013
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Віктара Грамыку з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Віктара Грамыку з 90-гадовым юбілеем.
border=0
01.01.2013
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Рауля Кастра з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Рауля Кастра з гадавінай Дня вызвалення Рэспублікі Куба.
border=0
01.01.2013
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Славакіі Івана Гашпаравіча з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі Івана Гашпаравіча і народ гэтай краіны з 20-годдзем з Дня ўтварэння Славацкай Рэспублікі.
border=0
01.01.2013
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Судан Амара Хасана Ахмеда аль-Башыра
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Судан Амара Хасана Ахмеда аль-Башыра з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.
border=0
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2013 год03.01.2013

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка Указам № 1 зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2013 год.

У прыватнасці, у бягучым годзе плануецца падрыхтаваць 4 новыя законапраекты: "Аб альтэрнатыўнай службе", "Аб рынку каштоўных папер", "Аб гарадскім электрычным транспарце і метрапалітэне" і "Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочванні сельскагаспадарчых жывёл і прадуктаў жывёльнага паходжання". Акрамя таго, будзе падрыхтавана новая рэдакцыя Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама канцэпцыя праекта Закона "Аб самарэгулюемых арганізацыях".

Прэзідэнт плануе ўнесці ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 11 законапраектаў. Гэта праекты законаў, якія складаюць "бюджэтны пакет", а таксама накіраваны на карэкціроўку Выбарчага кодэкса Беларусі, Крымінальнага, Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў, Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Закона "Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь".

План распрацаваны па выніках разгляду больш як 120 прапаноў дзяржаўных органаў і арганізацый на аснове ўсебаковай ацэнкі іх абгрунтаванасці, аналізу неабходнасці прыняцця і магчымасці напаўнення законапраектаў канкрэтнымі нормамі, іх адпаведнасці рэальным сацыяльна-эканамічным патрэбам грамадства. Зацвярджэнне плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2013 год сведчыць аб сістэмнасці, комплекснасці і стабільнасці прававога рэгулявання ў краіне.

© 2001-2013 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь