Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў дакументаўДэкрэты2011
border=0 border=0 border=0
border=0 2011 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Дэкрэт № 4 ад 6 чэрвеня 2011 г.
Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г.
Дэкрэт № 1 ад 11 сакавіка 2011 г.
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 1998 г. № 3
border=0 border=0
Дэкрэт № 4 ад 6 чэрвеня 2011 г.
Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 6 чэрвеня выдаў Дэкрэт № 4, якім унесены дапаўненні і змяненні ў Дэкрэт № 10 "Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" ад 6 жніўня 2009 года.

Дакументам прадугледжваецца пашырэнне пераліку льгот і прэферэнцый, якія прадастаўляюцца інвестарам пры заключэнні інвестыцыйнага дагавора.

Так, інвестар і (або) арганізацыя, ва ўстаноўленым парадку створаная ў Рэспубліцы Беларусь гэтым інвестарам або з яго ўдзелам, будуць мець права на прымяненне праектнай дакументацыі, распрацаванай за мяжой. У выпадку прымянення дакументацыі, распрацаванай у адпаведнасці з замежнымі нормамі праектавання і стандартамі ў галіне будаўніцтва, уведзенымі ў дзеянне на тэрыторыі Беларусі, прадугледжваецца выконваць толькі работы па прывязцы аб'ектаў да месца іх размяшчэння. У астатніх выпадках такая дакументацыя будзе карэкціравацца. Акрамя таго, прадастаўляецца права вылічэння ў поўным аб'ёме сум падатку на дабаўленую вартасць, выплачаных пры набыцці тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, выкарыстаных для праектавання, будаўніцтва і аснашчэння аб'ектаў, прадугледжаных інвестыцыйным праектам, а таксама вызначэння без правядзення падрадных таргоў генеральнай праектнай арганізацыі, субпадрадных праектных, будаўнічых і іншых арганізацый для будаўніцтва аб'ектаў, іх рамонту, рэканструкцыі, рэстаўрацыі і добраўпарадкавання.

Пры гэтым інвестар будзе вызвалены ад зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці і прадастаўлены для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, на перыяд праектавання і будаўніцтва, адлічэнняў у інавацыйныя фонды, а таксама падаткаў, абавязак па выплаце якіх узнікае ў сувязі з бязвыплатнай перадачай інвестару для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта дзяржаўнай маёмасці (падатку на дабаўленую вартасць - у перадаючага боку, падатку на прыбытак - у прымаючага боку).

У адпаведнасці з Дэкрэтам прадугледжана распаўсюджванне шэрагу прэферэнцый на рэзідэнтаў СЭЗ, у прыватнасці ўключана норма аб вызваленні іх ад платы за права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, якая паступае ў фонд развіцця адпаведнай СЭЗ.

Дакумент дасць магчымасць прадаставіць інвестарам дадатковыя льготы і прэферэнцыі ў рамках інвестыцыйнага заканадаўства і павялічыць прыток капіталу ў эканоміку краіны.

Дэкрэт № 4 ад 6 чэрвеня 2011 г. (скачаць у фармаце PDF)
border=0 border=0
© 2001-2012 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь