Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Ігара Сокала на правядзенне перагавораў па праекту міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Узбекістанам аб узаемным заахвочванні і абароне інвестыцый і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта. Указ аб гэтым Кіраўнік дзяржавы падпісаў 29 сакавіка. |