Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Гісторыя і Культура 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьГісторыя і КультураКультурныя дзеячы
border=0 border=0 border=0
border=0 Культурныя дзеячы border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Міхаіл Казімір Агінскі
Казімір Семяновіч
Язэп Руцкі
Ілья Капіевіч
Пётр Мсціславец
Сымон Будны
Францыск Скарына
Мікола Гусоўскі
Кірыла Тураўскі
Ефрасіння Полацкая
Культурныя дзеячы Беларусi
border=0 border=0
Францыск Скарына

Францыск Скарына (каля 1490-1551 гг.) - беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар.

Атрымаў ступень бакалаўра філасофіі ў Кракаўскім універсітэце і, магчыма, у гэтым жа ўніверсітэце ступень магістра медыцынскіх навук. Затым ступень доктара "лекарскіх навук" у Падуанскім універсітэце.

Выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе, дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову.

У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны "Малая падарожная кніжка" і Апостал. Беларускае кнігадрукаванне пачалося адразу на еўрапейскім узроўні.

Рэнесансныя выданні Скарыны вызначаюцца высокай якасцю друку, характэрнымі мастацкімі, гравюрнымі і арнаментальнымі аздабленнямі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства. А каментарыі да выданняў былі разлічаны на ўспрыманне простымі ("паспалітымі") людзьмі. У прадмовах Скарыны прасочваюцца прыметы іншых літаратурных жанраў, якія пазней атрымалі развіццё ў беларускай літаратуры і пісьменстве.

Кнігі Скарыны значна паўплывалі на духоўную культуру Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях.

Дакладная дата смерці Францыска Скарыны і месца пахавання невядомы.

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь