|
Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2003 г. № 17 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 79, 1/4779) са змяненнямі і дапаўненнямі, зацверджаны пералік відаў дзейнасці, на ажыццяўленне якіх патрабуюцца спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), і ўпаўнаважаных на іх выдачу дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый.
Дэкрэтам устаноўлены вычарпальны Пералік відаў дзейнасці, на ажыццяўленне якіх патрабуюцца спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), і упаўнаважаных на іх выдачу дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый. Пры гэтым віды дзейнасці, што не падлягаюць ліцэнзаванню ў адпаведнасці з Дэкрэтам, ажыццяўляюцца без наяўнасці адпаведных спецыяльных дазволаў (ліцэнзій).
Парадак атрымання ліцэнзій:
Для атрымання ліцэнзіі суіскальнік ліцэнзіі прадстаўляе ў адпаведны орган:
заяву аб выдачы ліцэнзіі з называннем:
для юрыдычнай асобы – назвы і месца яе знаходжання,
для фізічнай асобы - прозвішча, імя, імя па бацьку, пашпартных даных (серыя, нумар, калі і кім выдадзены, месца жыхарства), ліцэнзуемага віду дзейнасці (работ або паслуг па гэтаму віду дзейнасці), які суіскальнік ліцэнзіі мае намер ажыццяўляць;
копіі ўстаноўчых дакументаў (статута) юрыдычнай асобы, за выключэннем устаноўчых дакументаў замежнай юрыдычнай асобы, пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка без натарыяльнага засведчання; копію паведамлення падатковага органа аб прысваенні ўліковага нумара падаткаплацельшчыка;
дакумент аб выплаце ліцэнзійнага збору за разгляд заявы;
выпіску з гандлёвага рэестра краіны знаходжання (паходжання) або іншы дакумент, які пацвярджае рэгістрацыю (для замежнай юрыдычнай асобы ).
Дакументы, што прад’яўляюцца замежнымі юрыдычнымі асобамі, павінны быць перакладзены на беларускую або рускую мову і засведчаны ва ўстаноўленым парадку;
іншыя дакументы, названыя ў палажэнні аб ліцэнзаванні віду дзейнасці, які ажыццяўляецца на падставе ліцэнзіі, або вызначаныя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
па відах дзейнасці:
- дзейнасць, звязаная з вытворчасцю алюмінію, свінцу, цынку, волава, медзі і адліўкай гатовых вырабаў і паўфабрыкатаў з алюмінію і цяжкіх каляровых металаў
- дзейнасць у галіне сувязі
- дзейнасць, звязаная з прадукцыяй ваеннага прызначэння
- дзейнасць па нарыхтоўцы і перапрацоўцы драўніны
- вядзенне паляўнічай гаспадаркі
- вядзенне рыбылоўнай гаспадаркі
- знешняі гандаль асобнымі відамі тавараў
- дзейнасць, звязаная са зборам і распаўсюджваннем (у тым ліку ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт) інфармацыі аб фізічных асобах з мэтай іх знаёмства
- дзейнасць, звязаная з аздараўленнем дзяцей за мяжой
- перапрацоўка, кансерваванне рыбы і морапрадуктаў
- дзейнасць па праектаванню і будаўніцтву будынкаў і збудаванняў
- перавозкі пасажыраў і грузаў
- дзейнасць у галіне авіяцыі
- прафесійная і біржавая дзейнасць па каштоўных паперах
- медыцынская дзейнасць
- фармацэўтычная дзейнасць
- дзейнасць, звязаная з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў
- дзейнасць у сферы ігральнага бізнесу і турыстычнай дзейнасці
- выдавецкая і паліграфічная дзейнасць
- аптовы і рознічны гандаль нафтапрадуктамі
- дзейнасць па тэхнічнай абароне інфармацыі, у тым ліку крыптаграфічнымі метадамі, уключаючы прымяненне электроннага лічбавага подпісу
- геадэзічная і картаграфічная дзейнасць
- дзейнасць, звязаная з выкарыстаннем прыродных рэсурсаў і ўздзеяннем на навакольнае асяроддзе
- дзейнасць антыкрызіснага кіраўніка ў вытворчасці па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)
- адвакацкая дзейнасць
- дзейнасць па аказанню юрыдычных паслуг
- дзейнасць па распаўсюджванню прававой інфармацыі
- ветэрынарная дзейнасць
- дзейнасць, звязаная з сяўбой і вырошчваннем культур, якія змяшчаюць наркатычныя і атрутныя рэчывы
- дзейнасць, звязаная з халоднай зброяй неваеннага прызначэння, зброяй паляўнічай, спартыўнай, газавай (у тым ліку газавымі балончыкамі), боепрыпасамі да яе, калекцыяніраваннеі і экспанаваннем зброі
- дзейнасць па забеспячэнню бяспекі юрыдычных і фізічных асоб
- дзейнасць у галіне прамысловай бяспекі
- дзейнасць па забеспячэнню пажарнай бяспекі
- дзейнасць, звязаная з ажыццяўленнем кантролю радыеактыўнага забруджвання
- дзейнасць у галіне мытнай справы
- адукацыйная дзейнасць
- аўдытарская дзейнасць
- дзейнасць па распрацоўцы і вытворчасці бланкаў строгай справаздачнасці, а таксама спецыяльных матэрыялаў для аховы іх ад падробкі
- страхавая дзейнасць
- латарэйная дзейнасць
- дзейнасць, звязаная з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі
- дзейнасць, звязаная з прыцягненнем у Рэспубліку Беларусь замежнай рабочай сілы і працаўладкаваннем грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжой
Ліцэнзаванне ў абласных цэнтрах:
- Брэсцкая вобласць
- Віцебская вобласць
- Гомельская вобласць
- Гродзенская вобласць
- Мінская вобласць
- Магілёўская вобласць
- горад Мінск
|