У дзясятым - пачатку трынаццатага стагоддзях на землях Беларусі існавала некалькі дзяржаўных утварэнняў, з якіх найбольш значнымі былі Полацкае, Тураўскае, Наўгародскае і інш.
Першапачаткова гэтыя княствы ўваходзілі у склад Кіеўскай Русі – своеасаблівай вельмі вялікай сярэдневяковай федэрацыі з пэўнымі адносінамі паміж князямі на пачатках сюзэрэнітэту-васалітэту. Некаторыя з буйных княстваў у 10–12 стст. сталі фактычна незалежныя і кіраваліся прадстаўнікамі мясцовых дынастый.
З сярэдзіны 13-га ст. да канца 18-га ст. землі Беларусі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У сваім дзяржаўна-палітычным развіцці яно прайшло два асноўныя этапы:
1) з сярэдзіны 13 ст. да 1569 г., калі ВКЛ існавала як фактычна незалежная суверэнная дзяржава, пасля Крэўскай уніі 1385 г. да канца 18 ст. – у складзе Рэчы Паспалітай як адна з дзвюх асноўных састаўных частак гэтай своеасаблівай федэрацыі.
З рэтраспектыўнага пункту гледжання дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў канцы 16–18 стст. - пачатковая форма саслоўнай (шляхецкай) дэмакратыі, першы крок на шляху да грамадзянскага супольнасці.
Пасля ўключэння ў склад Расійскай Імперыі Беларусь не мела дзяржаўнага статусу. Гэта адлюстравана ў яе афіцыйнай назве: з 1840 г. – "Северо-Западный край". Адносна Беларусі не было выдадзена спецыяльных законаў, якія вылучалі б яе як рэгіён, які знаходзіўся ў асобным прававым становішчы. Этнічная тэрыторыя беларусаў з 1801 года ўваходзіла ў склад Мінскай, Магілеўскай, Віцебскай, Гродзенскай і Віленскай губерняў.
25 сакавіка 1918 года ва ўмовах акупацыі Беларусі германскімі войскамі ў ходзе першай сусветнай вайны была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка – нацыянальная буржуазна-дэмакратычная дзяржава. Аднак паўнацэннай дзяржавай яна не стала: не мела Канстытуцыі, у ёй адсутнічалі дзяржаўныя граніцы, уласныя ўзброеныя сілы, фінансы і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці.
1 студзеня 1919 года была ўтворана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, у якой арганізацыя палітычнага і эканамічнага жыцця праходзіла пад кантролем цэнтральных улад. Некамуністычныя партыі і арганізацыі былі забаронены, а кіруючыя функцыі сканцэнтраваны ў руках партыйнага апарату. Разам з тым Канстытуцыя БССР абвяшчала, што ўся ўлада ў рэспубліцы належыць Саветам рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. З 1937 па 1996 гады вышэйшым органам дзяржаўнай улады з’яўляўся Вярхоўны Савет.
27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Згодна з Канстытуцыяй Беларусь – прэзідэнцкая рэспубліка. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца Прэзідэнт, вышэйшым заканадаўчым органам – Нацыянальны сход, вышэйшым кантрольным органам – Канстытуцыйны суд. |