Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
Прэзідэнцкія праграмы і фонды  
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяКіраўнік дзяржавыПрыёмнаяЧаста пытаюцца
border=0 border=0 border=0
border=0 Часта пытаюцца border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Пераезд на пастаяннае месца жыхарства ў Рэспубліку Беларусь
Адрас электроннай пошты для перасылкі вялікіх файлаў
Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Беларусі
Вышук сваякоў, якія жылі раней на тэрыторыі Беларусі
Кошт платнага навучання ў дзяржаўных установах Республікі Беларусь
border=0 border=0
Пераезд на пастаяннае месца жыхарства ў Рэспубліку Беларусь

"У адпаведнасці з арт. 6 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь" ад 03.06.1993 г. замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства (у далейшым - замежныя грамадзяне) могуць пастаянна пражываць у Рэспубліцы Беларусь.

У адпаведнасці з арт.7 названага закона замежныя грамадзяне лічацца пастаянна пражываючымі ў Рэспубліцы Беларусь, калі яны маюць дазвол на пастаяннае жыхарства ў Беларусі, выдадзенае органамі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Дазвол на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежным грамадзянам выдаецца ў выпадку, калі яны:

* знаходзяцца ў блізкім сваяцтве з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь;

* узялі шлюб з грамадзянінам Рэспублікі Беларусь;

* у іншых, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь выпадках.

Па заканадаўству Рэспублікі Беларусь да блізкіх сваякоў адносяцца: бацькі, дзеці, родныя браты і сёстры, бабулі, дзядулі, унукі, а таксама прыраўнаваныя да пералічаных праз акт усынаўлення. Пры гэтым права запрашаць маюць толькі дарослыя (якія дасягнулі 18 гадоў) і дзеяздольныя блізкія сваякі, якія маюць пастаяннае месца жыхарства ў Беларусі.

Замежныя грамадзяне, якія маюць адну з названых падстаў, звяртаюцца з адпаведнымі заявамі ў Консульскую службу Пасольства ў краіне пражывання.

Таксама ў адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб іміграцыі" замежныя грамадзяне, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, могуць звяртацца з такімі заявамі непасрэдна ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па месцы мяркуемага жыхарства.

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія атрымалі дазвол на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, карыстаюцца тымі ж правамі і свабодамі і выконваюць тыя ж абавязкі, што і грамадзяне Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вынікае з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і іншых актаў заканадаўства рэспублікі.

Замежныя грамадзяне ў Рэспубліцы Беларусь роўныя перад законам незалежна ад паходжання, сацыяльнага і маёмаснага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасці, полу, адукацыі, мовы, адносін да рэлігіі, роду і характару заняткаў і іншых абставін.

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь

© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь