Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Гісторыя і Культура 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьГеаграфіяТурызмГісторыка-культурныя каштоўнасцi
border=0 border=0 border=0
border=0 Гісторыка-культурныя каштоўнасцi border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Дуга мерыдыяна Струвэ
Спаса-Праабражэнская царква
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Барысаглебская (Каложская) царква
Аўгустоўскі канал
Царква абарончага тыпу ў Сынковічах
Комплекс кляштара езуітаў
Замкавы комплекс "Мір"
Белавежская пушча
Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль
border=0 border=0
Замкавы комплекс "Мір"

Замкавы комплекс "Мір" - выдатны прыклад абарончага дойлідства XVI стагоддзя. Ён размешчаны ў пасёлку Мір у Гродзенскай вобласці Беларусі.

Самыя раннія збудаванні выкананы ў гатычным стылі і адносяцца да XVI стагоддзя. Гэты беларускі замак быў закладзены ў пачатку XVI стагоддзя князем Іллінічам. У 1568 годзе замак перайшоў у валоданне Мікалая Радзівіла, які дабудаваў яго ў стылі рэнесансу.

Уздоўж усходняй і паўночнай сцен замка быў пабудаваны трохпавярховы палац. Вакол узведзены земляныя валы з бастыёнамі на вуглах і ровам з вадой. У паўночнай частцы разбіты сад у італьянскім стылі. Штучнае возера было створана на поўдні.

У час Напалеонаўскіх войнаў замак значна пацярпеў і стаяў у запусценні больш як стагоддзе.

Усё яшчэ знаходзячыся ў руках багатай сям’і Радзівілаў, ён быў адноўлены ў пачатку XIX стагоддзя і прададзены Мікалаю Святаполк-Мірскаму ў 1895 годзе. Яго сын пачаў аднаўленне замка, якое праходзіла пад кіраўніцтвам архітэктара Тэадора Буршэ.

Пасля вайны ў замку жылі тыя мясцовыя жыхары, дамы якіх былі разбураны ў час вайны. Потым тут размяшчаўся ваенны гарнізон.

У  2000 годзе  ЮНЕСКА  ўключыла Мірскі замак у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.

У снежні 2010 года пасля актыўных рэстаўрацыйных работ Мірскі замак быў адкрыты для турыстаў. Аднак абнаўленне замкавага комплексу Мір прадаўжаецца і цяпер. Існуюць планы аднаўлення італьянскага рэнесанснага саду, англійскага парку і сажалкі, рэстаўрацыі палаца Святаполк-Мірскіх. Рэстаўрацыю помніка архітэктуры плануецца завяршыць да 2013 года.

© 2001-2012 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь