Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю народнай артысткі СССР Людмілы Гурчанка выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім артысткі.
Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, Людміла Гурчанка назаўсёды ўвайшла ў гісторыю як сапраўды легендарная фігура савецкага і расійскага кінематографа, актрыса вялікага і шматграннага таленту, які яна шчодра дарыла мільёнам паклоннікаў.
«Мы ведалі і любілі Людмілу Гурчанка як адну з найярчэйшых зорак нашага часу, кожны прыезд якой на беларускую зямлю ператвараўся ў сапраўднае творчае свята. Яе цудоўныя фільмы, песні і кнігі назаўсёды застануцца з намі, аб’ядноўваючы краіны і народы», – гаворыцца ў спачуванні. |