Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў выступленняўВыступленні2005
border=0 border=0 border=0
border=0 2005 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Выступленне на спецыяльным Пленарным пасяджэнні высокага ўзроўню 60-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН
Вытрымкі з выступлення на адкрыцці Першага Беларуска-расійскага эканамічнага форуму
border=0 border=0
Вытрымкі з выступлення на адкрыцці Першага Беларуска-расійскага эканамічнага форуму06.09.2005

У Беларусі не жорсткая, як сёй-той зласловіць, а моцная ўлада, якая абапіраецца на давер пераважнай большасці нацыі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці Першага беларуска-расійскага эканамічнага форуму. "Мы не дапусцілі да ўлады крымінальныя элементы, праводзім палітыку ў інтарэсах народа. Мы гэта абяцалі нашаму народу, мы гэта робім і будзем рабіць", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, эфектыўнасць такой палітыкі пацвярджае практыка, перш за ўсё - тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ён не абсалютызуе беларускую эканамічную мадэль. "Толькі хачу падкрэсліць, што трэба вывучаць вопыт адзін аднаго, браць лепшае, выкарыстоўваць у агульных інтарэсах. Гэты форум можа і павінен унесці свой уклад у гэту важную справу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што беларускі народ выбраў не абвальна-разбуральны, а стваральна-эвалюцыйны шлях развіцця эканомікі і ўсяго грамадства. Такую эканамічную мадэль, якая прадугледжвае фарміраванне сацыяльна арыентаванай многаўкладнай рыначнай эканомікі з раўнапраўным функцыянаваннем дзяржаўнай і іншых форм уласнасці.

"Мы не пачалі бяздумна разбураць індустрыю і буйнатаварную сельскую гаспадарку, не дапусцілі масавай прыватызацыі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, галоўная задача на сучасным этапе - прыцягнуць у рэальны сектар эканомікі інвестараў, зацікаўленых у тэхнічным пераўзбраенні і павышэнні канкурэнтаздольнасці прыватызуемых аб'ектаў.

Дзяржава ўстанавіла кантроль над ключавымі сектарамі эканомікі, якія маюць самыя непасрэдныя адносіны да чалавека. Гэты кантроль з'яўляецца гарантыяй таго, што прынцып сацыяльнай справядлівасці ў грамадстве будзе забяспечаны, - сказаў беларускі лідар. Эканамічныя адносіны з'яўляюцца фундаментам рэалізацыі інтэграцыйнага праекта Беларусі і Расіі. Менавіта яны пастаўлены ў аснову асноў супрацоўніцтва дзвюх краін.

Паводле яго слоў, рэальны вынік развіцця саюзніцкіх адносін ужо відавочны. Калі да інтэграцыйных працэсаў гадавы тавараабарот паміж дзвюма краінамі складаў менш як $5 млрд., то ў 2004 годзе ён дасягнуў амаль $18 млрд. "Іншых прыкладаў міждзяржаўных узаемаадносін, калі за такі кароткі прамежак часу атрыманы такі высокі вынік, у сусветнай практыцы фактычна няма", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што цяпер больш як 8 тыс. буйнейшых беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў звязаны ўзаемнымі пастаўкамі прадукцыі. Часта такія пастаўкі маюць шматбаковы кааперацыйны характар. Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад Мінскага аўтамабільнага завода, які больш за палавіну камплектуючых атрымлівае з Расіі і больш за 60% гадавой прадукцыі прадае ў расійскія рэгіёны.

Прэзідэнт перакананы, што, толькі выкарыстоўваючы вытворчую кааперацыю, Беларусь і Расія змогуць зрабіць канкурэнтаздольнай прадукцыю, эфектыўна абараніць свае рынкі ад экспансіі тавараў з трэціх краін, часта не лепшую па якасці. "Увогуле пытанні кааперацыі ў рамках саюзнага будаўніцтва напрамую звязаны са стварэннем роўных правоў гаспадарання, справядлівым вырашэннем пытанняў у рамках канкурэнцыі. Ідучы па гэтаму шляху, мы дасягнём поспеху",- перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён дадаў, што ўзаемазалежнасць і ўзаемадапаўняльнасць эканомік дзвюх краін дыктуюць неабходнасць захавання сукупнага, ёмістага рынку, развіцця сучаснай інфраструктуры, правядзення ўзгодненай знешнеэканамічнай палітыкі.

Калі народы Беларусі і Расіі хочуць жыць у адзінай дзяржаве, то рана або позна гэта адбудзецца. Паводле яго слоў, эканамічная інтэграцыя Беларусі і Расіі - гэта не толькі і не столькі вынік пазіцый і дзеянняў прэзідэнтаў і ўрадаў, а аб'ектыўны працэс яднання двух народаў.

Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, за мінулыя гады праведзена значная работа па збліжэнню эканомік нашых краін, умацаванню палітычных і культурных сувязей. Створана нарматыўна-прававая база, якая ўключае міждзяржаўныя і міжурадавыя дагаворы.

"І сёння ў Расіі ўжо ніхто не крытыкуе беларускую эканоміку і не гаворыць, як гэта было 3-5 гадоў таму, што беларуская мадэль абсалютна "непрыгожая", эканоміка дрэнная і наогул яна несумяшчальная з расійскай. Аказваецца, знайшлі магчымасць, сумясцілі", - сказаў Прэзідэнт.

Аднак, адзначыў ён, грамадзяне Беларусі і Расіі ацэньваюць рэзультатыўнасць рашэнняў, што прымаюцца ў Саюзнай дзяржаве, па галоўнаму крытэрыю: ці паляпшаецца іх штодзённае жыццё. "Таму стварэнне ўмоў, якія забяспечвалі б павышэнне дабрабыту беларускага і расійскага народаў - асноўная задача. На яе рэалізацыю павінны быць накіраваны намаганні нашых дзяржаў", - сказаў беларускі лідар.

Канчатковымі крытэрыямі рэзультатыўнасці інтэграцыі Беларусі і Расіі з'яўляюцца дасягненне ўстойлівага росту эканомік і паляпшэнне ўмоў жыцця народаў дзвюх краін. Шлях да гэтага - рацыянальнае выкарыстанне аб'яднаных патэнцыялаў і рэсурсных магчымасцей, структурнай перабудовы нацыянальных эканомік, павышэнне іх эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці.

Паводле яго слоў, намаганні Беларусі і Расіі накіраваны на выпрацоўку аптымальнай і эфектыўнай мадэлі ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы, прыняцце Канстытуцыйнага акта, які вызначыць чарговы этап будаўніцтва Саюза і яго дзяржаўны лад, прававую сістэму.

Разам з тым, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, работа па аб'яднанню незалежных дзяржаў, якая не мае аналагаў у гісторыі, не можа быць простай. "Даводзіцца цярпліва пераадольваць тое, што нас раздзяляе, і берагчы тое, што нас збліжае і аб'ядноўвае. Не паступаючыся суверэнітэтам ні з аднаго, ні з другога боку, выпрацоўваюцца ўніфікаваныя прававая, эканамічная і арганізацыйная сістэмы, якія стануць асновай будучай Саюзнай дзяржавы", - сказаў беларускі лідар.

Паспяховае эканамічнае супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх гарадоў, рэгіёнаў і прадпрыемстваў можа з'явіцца важным паскаральнікам інтэграцыі на ўзроўні дзяржаў.

Паводле яго слоў, Беларусь ажыццяўляе знешнегандлёвыя адносіны з 80 з 89 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Дагаворна-прававая база беларуска-расійскага супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні ўключае больш як 170 дагавораў, пагадненняў і пратаколаў аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным будаўніцтве.

Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, найбольш цесныя сувязі Беларусь мае з Масквой, Санкт-Пецярбургам, Цюменскай, Маскоўскай і Смаленскай абласцямі, на долю якіх прыпадае амаль 70% беларуска-расійскага тавараабароту.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пашырэнню рэгіянальнага супрацоўніцтва садзейнічаюць непасрэдныя кантакты кіраўніцтва нашай краіны з кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў. Так, у ходзе неаднаразовых сустрэч з мэрам Масквы Юрыем Лужковым бакі дамовіліся будаваць работу на аснове комплекснай праграмы супрацоўніцтва, быў створаны Савет дзелавога супрацоўніцтва. У выніку тавараабарот паміж Беларуссю і Масквой з $3,5 млрд. у 2002 годзе павялічыўся амаль да $6,5 млрд. у 2004-м. Прырост складаў больш як $1 млрд. у год, адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што такі ж падыход да развіцця супрацоўніцтва намечаны з Ніжагародскай вобласцю. Паводле яго слоў, бакі выходзяць на цесныя кааперацыйныя сувязі. Так, Міністэрствам прамысловасці Беларусі і Горкаўскім аўтамабільным заводам падпісаны ўжо адпаведны дакумент.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў таксама, што па выніках нядаўняга візіту губернатара Калінінградскай вобласці Уладзіміра Ягорава ў Беларусь бакі дамовіліся кансалідаваць намаганні па ўдасканаленню і выкарыстанню партовага комплексу рэгіёну ў інтарэсах Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што гэты праект атрымае значную падтрымку ў рамках саюзных праграм. У сувязі з гэтым ён адзначыў, што Беларусь транспарціруе праз парты розных краін да 20 млн. т грузаў у год. Так, адна трэць бюджэту Літвы фарміруецца за кошт перавалкі беларускіх грузаў. "Гэта вялікі рэсурс, які мы можам і павінны выкарыстаць на карысць народаў Беларусі і Калінінградскай вобласці", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Беларускі народ - прыхільнік ідэй дружбы і братэрства, ён зацікаўлены ў развіцці і ўмацаванні Саюзнай дзяржавы.

"Мы чакаем ад вас дэталёвага аналізу працэсаў, што адбываюцца ў нашых краінах, ва ўсім свеце. І на гэтай аснове - канструктыўных прапаноў па стварэнню эфектыўнай эканомікі, якая забяспечвала б высокі ўзровень жыцця беларусаў і расіян", - сказаў Кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да ўдзельнікаў форуму. Ён пажадаў усім плённай працы і падкрэсліў, што выпрацаваныя ў ходзе мерапрыемства рэкамендацыі будуць асновай для прыняцця абгрунтаваных і ўзважаных рашэнняў у рамках саюзнага будаўніцтва. А гэта, у сваю чаргу, надасць яшчэ большы дынамізм паглыбленню інтэграцыйных працэсаў паміж Беларуссю і Расіяй, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь