Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
Паведамленні прэс-службы 
 Выступленні  Інтэрв'ю  Вiншаваннi 
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяПадзеіВыступленні
border=0 border=0 border=0
border=0 Выступленні border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Вытрымкі з выступлення Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі на сустрэчы са студэнтамі БДУ
Зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане
Вытрымкі з выступлення на нараддзе суддзяў судоў Рэспублікі Беларусь
Штогадовае Пасланне Прэзідэнта Беларусі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь
Выступленне Прэзідэнта Беларусі на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі 9 мая
Заява Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь
Стэнаграма выступлення на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Выступленне на ваенным парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці і 64-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
border=0 border=0
Вытрымкі з выступлення Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі на сустрэчы са студэнтамі БДУ12.02.2008

Беларусь выступае за фарміраване шматпалярнага свету, і гэта пазіцыя знаходзіць падтрымку ў многіх дзяржаў. Аб гэтым заявіў 12 лютага Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Пасля наведвання вучэбных аўдыторый Кіраўнік дзяржавы выступіў перад студэнтамі.

Адкрываючы сустрэчу, Прэзідэнт заўважыў, што з часу яго папярэдняга наведвання БДУ шмат у ВНУ змянілася ў лепшы бок. “Вельмі важна, што універсітэту ўдалося вярнуць статус галоўнай ВНУ, вядучага навучальнага і навуковага цэнтра краіны, умацаваць сваё асноўнае багацце – кваліфікаваны выкладчыцкі корпус і вельмі высокі ўзровень адукацыі. Дзяржава зацікаўлена ў тым, каб марка і прэстыж БДУ дастойна падтрымліваліся як у Беларусі, так і за яе межамі, каб на гэту ВНУ раўняліся і іншыя навучальныя ўстановы”, - сказаў Прэзідэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, адукацыя застаецца прыярытэтным напрамкам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Толькі ў бягучым годзе ў гэту сферу будзе ўкладзена пятая частка сродкаў кансалідаванага бюджэту.

Капіталаўкладанні ў развіццё адукацыі, падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў – гэта самыя правільныя інвестыцыі ў перспектыву нашай маладой дзяржавы, перакананы Прэзідэнт.

Гаворачы пры месца Беларусі ў сучасным свеце, Кіраўнік дзяржавы асабліва падкрэсліў, што знешнепалітычная стратэгія Беларусі будуецца на трох асноватворных прынцыпах: палітычны суверэнітэт, эканамічная адкрытасць і роўныя партнёрскія адносіны паміж краінамі. “Залатое правіла беларускай знешняй палітыкі – шматвектарнасць і зацікаўленасць ва ўзаемавыгадных кантактах”, - падкрэсліў ён.

Голас Беларусі, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сёння ўпэўнена гучыць у ААН, на форумах Руху недалучэння і ў іншых міжнародных арганізацыях.

“Беларусь ведаюць і паважаюць як фарпост міру, спакою і стабільнасці. Наша краіна выступае ініцыятарам недапушчэння гандлю людзьмі, тэрарызму, ваенных метадаў вырашэння міждзяржаўных праблем”, - дадаў ён.

“Развал Савецкага Саюза быў самай вялікай геапалітычнай катастрофай 20-га стагоддзя, у першую чаргу, з-за разбурэння існаваўшай сістэмы біпалярнага свету. Многія спадзяваліся, што заканчэнне “халоднай вайны” стане пазбаўленнем ад вялікіх ваеных расходаў, а вызваленыя рэсурсы будуць накіраваны на вырашэнне глабальных задач – харчовых, энергетычных, экалагічных і іншых, - адзначыў Прэзідэнт. – Але гэтыя спадзяванні не апраўдаліся. На змену “халоднай вайне” прыйшло яшчэ больш бязлітаснае змаганне за энергарэсурсы. Па сутнасці, пачаўся новы перадзел свету. У ход ідуць любыя сродкі, аж да акупацыі незалежных дзяржаў”.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што аднапалярнасць – гэта небяспечная хвароба, якая можа прывесці да дэградацыі і гібелі свету, паколькі яна ў корані забівае канкурэнцыю – асноватворны прынцып развіцця чалавечай цывілізацыі.

“Аднак на палітычнай карце свету фарміруюцца і актыўна заяўляюць пра сябе новыя цэнтры сілы, здольныя процістаяць імперскім амбіцыям адной звышдзяржавы”, - лічыць Кіраўнік дзяржавы.

Беларусь, паводле яго слоў, ні ад кога не адгароджваецца жалезнай заслонай. “Наадварот, мы актыўна імкнёмся да супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі. І ў першую чаргу з такімі гігантамі, як Расія, Кітай, краіны Азіі, Лацінскай Амерыкі, Афрыкі”, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Прэзідэнта, актыўная пазіцыя Беларусі ў інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы не задавальняе пэўныя заходнія колы. Акрамя таго, нелюбоў асобных краін да Беларусі выклікана пашырэннем удзелу рэспублікі ў сусветным гандлі, асваеннем новых рынкаў і развіццём супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі, Азіі, Афрыкі. “Каму ж будзе падабацца новы канкурэнт на рынках, якія лічацца вотчынай, зонай нацыянальных інтарэсаў адной дзяржавы?” - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ЗША, якія сталі пасля распаду СССР адзінай звышдзяржавай, узялі жорсткі курс на пабудову аднапалярнага свету. Процівагай гэтай імперскай стратэгіі ў сучасных умовах могуць быць і Расія, і Індыя, і Кітай, і Лацінская Амерыка. З’явяцца і новыя цэнтры сілы, перакананы Кіраўнік дзяржавы.

“Цвёрдая і незалежная пазіцыя ў міжнародных справах, а зусім не недахоп свабоды і дэмакратыі – галоўная прычына, з-за якой сыплюцца на Беларусь пагрозы і санкцыі”, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым Прэзідэнт назваў санкцыі адносна канцэрна “Белнафтахім” эканамічным шантажом з боку нядобрасумленных канкурэнтаў.

Паводле яго слоў, на працягу некалькіх гадоў гучалі пагрозы арыштаваць замежныя банкаўскія рахункі Лукашэнкі і іншых кіраўнікоў Беларусі. “Нічога не знайшоўшы, вырашылі накінуць эканамічную пятлю на дзяржаўныя прадпрыемствы, на якіх працуюць тысячы людзей, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Такія метады нічым нельга апраўдаць. Іх дыскрымінацыйны характар бачым не толькі мы, але і іншыя краіны, якія падтрымліваюць нас”.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь самастойна выбірае сяброў-саюзнікаў, не пытаючыся парады амерыканскіх “мудрацоў”. “Наша краіна супрацоўнічае з Кітаем, Іранам, Венесуэлай і іншымі дзяржавамі, чым выклікае раздражненне ЗША, - сказаў Прэзідэнт. – Беларуска-венесульскія адносіны – гэта рэальны ўклад у фарміраванне шматпалярнага свету. Разам мы ўяўляем сілу, не лічыцца з якой не могуць нават звышдзяржавы”.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі весці дыялог з краінамі Захаду, асабліва Еўрапейскага саюза. “Нашы падыходы гранічна канструктыўныя: патрэбны не дыктат, а дыялог! Мы вельмі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з краінамі Захаду, асабліва Еўрапейскага саюза”, - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

На долю Еўрасаюза прыпадае каля 40 працэнтаў беларускага экспарту. Рынак ЕС з’яўляецца для рэспублікі другім па значнасці пасля расійскага. Эканамічнае партнёрства з краінамі гэтага рэгіёну садзейнічае прыцягненню ў Беларусь інвестыцый, сучасных тэхналогій, мадэрнізацыі вытворчасці. З другога боку, гандаль з Беларуссю і ўдзел у забеспячэнні беларускага транзіту з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў эканамічнай, а такім чынам і сацыяльнай устойлівасці для нашых бліжэйшых суседзяў – Польшчы і балтыйскіх дзяржаў, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што з уступленнем у Еўрасаюз гэтых дзяржаў, з якімі Беларусь звязваюць агульныя гістарычныя карані і эканамічныя ўзаемаадносіны, шматразова ўзрасла важнасць усебаковага дыялога з ЕС.

“Сёння нават па самым малых пытаннях знешняй палітыкі і эканомікі нашы суседзі вымушаны ўсё ў большай ступені аглядвацца на цэнтральныя органы Еўрасаюза. Хачу адзначыць, што мы неаднаразова гаварылі заходнім партнёрам аб магчымых праблемах, з якімі народы нашых краін могуць сутыкнуцца пасля пашырэння Шэнгенскай зоны. Больш таго, у аднабаковым парадку мы максімальна спрасцілі выдачу беларускіх віз для грамадзян ЕС. Нават адышлі ад прынцыпаў узаемнасці і ўстанавілі для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі кошт віз у памеры 25 еўра замест 60. Мы ініцыіравалі шэраг прапаноў па ўстанаўленню асаблівых, больш ільготных
умоў перасячэння граніцы прыгранічным насельніцтвам і асобнымі катэгорыямі грамадзян. Словам, робім усё магчымае, каб пазбегнуць ператварэння граніцы з ЕС у новую жалезную заслону, перасякаць якую будзе дазволена толькі асобам з тугім кашальком”, - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, наяўнасць агульнай граніцы прадугледжвае таксама ўзаемадзеянне і па іншых пытаннях, акрамя візавых. Гэта і барацьба з трансгранічнымі злачынствамі, сумесныя дзеянні для зладжанай работы транспартнай інфраструктуры, устойлівага развіцця прыгранічных рэгіёнаў, звязаных паміж сабой эканамічнымі, этнічнымі, культурнымі сувязямі.

Паводле ацэнкі Прэзідэнта, апошнім часам рух на восі Брусель – Мінск прыкметна актывізаваўся. Адбылося некалькі раундаў палітычных кансультацый паміж Беларуссю і ЕС, фарміруецца прамы дыялог у галіне энергетыкі, транспарту, транзіту і экалогіі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння існуе рэальны ўзаемны інтарэс Беларусі і Еўрасаюза да развіцця сапраўды партнёрскіх адносін ва ўсіх галінах супрацоўніцтва. “Мы заўсёды зыходзілі з таго, што асновай такога партнёрства павінны быць узаемапавага, раўнапраўе, улік інтарэсаў адзін аднаго і неўмяшанне ва ўнутраныя справы, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. – Сёння колькасць прыхільнікаў менавіта такога прагматычнага падыходу прыкметна расце ў палітычных і эканамічных колах дзяржаў – членаў ЕС”.

Ён таксама заўважыў, што перагаворы аб стварэнні ў Беларусі прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі знаходзяцца ў завяршальнай стадыі. З такім прадстаўніцтвам Беларусь звязвае асаблівыя надзеі ў развіцці ўзаемавыгаднага партнёрства з Еўропай.

“Хачу падкрэсліць: не мы былі ініцыятарамі пагаршэння палітычных адносін з ЕС. Еўрапейскія чыноўнікі самі загналі сябе ў вугал у сувязі з надуманымі тэмамі палітзняволеных і правоў чалавека”, - дадаў Кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы аб супрацоўніцтве з Расійскай Федэрацыяй, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: Беларусь – натуральны, гістарычны саюзнік Расіі, з якой яна звязана ваенна-тэхнічным супрацоўніцтвам, духоўнымі вузамі, гандлёва-эканамічнымі інтарэсамі. У рамках Саюзнай дзяржавы краінам намнога лягчэй забяспечыць сваё ўстойлівае развіццё, лічыць ён.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў: Беларусь выступае за фарміраванне агульнаеўрапейскай сістэмы бяспекі для ўсіх дзяржаў без выключэння. Наша краіна не імкнецца ў НАТА і не дапускае размяшчэння на сваёй тэрыторыі ракет, нацэленых на брацкую дзяржаву.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў добрасуседскіх партнёрскіх адносінах з Польшчай, паколькі абодва народы звязваюць шматвяковыя традыцыі, дружба і ўзаемаразуменне.

“Нашы нядобразычліўцы ўжо не раз рабілі спробу ўмяшацца ва ўнутраныя справы Беларусі, разыгрываючы нацыянальную карту, штучна раздуваючы “польскае” і “яўрэйскае” пытанне. Свежы прыклад – прыняцце Сеймам Польшчы закона “Аб картцы паляка”. Як мяне часта папярэджваюць, ён можа нанесці адчувальную шкоду нашай дзяржаве. Павінен сказаць – не атрымаецца!” - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

“Не так даўно Венгрыя спрабавала ўвесці такую ж картку для сваіх дыяспар. Аднак тут жа прагучалі рэзкія пратэсты ад Румыніі, Славакіі і Аўстрыі. Тады міжнародныя арганізацыі прызналі такую практыку парушэннем правоў чалавека, - адзначыў Прэзідэнт. – На жаль, цяпер такой дружнай і ўзгодненай пазіцыі ад еўрапейскіх краін пакуль не было. І нам чарговы раз даводзіцца сутыкацца з двайнымі стандартамі ў адстойванні сваіх законных правоў і інтарэсаў”.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што ў Беларусі ніколі не будзе дапушчаны раскол грамадства па рэлігійнай або нацыянальнай прыкмеце. Любыя праявы нецярпімасці, распальвання варожасці і экстрэмізму сустрэнуць рашучы адпор.

Прэзідэнт адказаў і на папрокі некаторых “змагароў за дэмакратыю”, якія абвінавачваюць Беларусь у адсутнасці грамадзянскага грамадства.

“Заходнія СМІ любяць папракаць нас у тым, што мы, нібыта, перашкаджаем развіццю грамадзянскага грамадства. Але давайце паглядзім, што адбываецца на самай справе. У краіне працуе больш як 2 тыс. грамадскіх аб’яднанняў, дзейнічае 15 палітычных партый. Ці ж гэта не лепшы доказ?”, - падкрэсліў ён. Аснову беларускага грамадскага грамадства складаюць мясцовыя Саветы дэпутатаў, прафсаюзныя, маладзёжныя, ветэранскія і жаночыя арганізацыі. У сукупнасці яны аб’ядноўваюць больш як 6,5 млн. чалавек. “Гэта – вялікая сіла. Іншая справа, што яна не заўсёды дастаткова актыўна сябе праяўляе, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Лічу, дзяржаўныя органы павінны больш шырока прыцягваць грамадскасць да распрацоўкі праектаў прававых актаў, якія закранаюць інтарэсы большасці грамадзян, улічваць думкі і прапановы людзей”.

Пры гэтым Прэзідэнт назваў існуючую на замежныя грошы апазіцыю “баявымі атрадамі па правядзенню чужых інтарэсаў і палітыкі ў Беларусі”. “Давайце ўзводзіць прававую дзяржаву разам, па цаглінцы, а не спадзявацца на чужога дзядзьку, які прыедзе і ў адно імгненне штосьці зробіць. Бо менавіта такія ілжывыя салодкія казкі спрабуе расказваць апазіцыя. Маўляў, навошта вам самім думаць, старацца і працаваць? Лепш перакроіць краіну па ўказцы Захаду – і ўсе адразу станеце багатымі і шчаслівымі”, - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

У час сустрэчы са студэнтамі прэзідэнт закрануў і іншыя актуальныя аспекты жыцця беларускага грамадства. Так, кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць у тым, што ў Беларусі павінны дзейнічаць аднолькавыя падыходы да вядзення бізнесу прадпрымальнікамі і прадпрыемствамі.

“Яшчэ не так даўно прадпрымальнікам, так званым спекулянтам, не было куды дзявацца, не было арганізаваных гандлёвых месц. Тады я спрабаваў усё гэта прывесці ў цывілізаванае, нармальнае рэчышча. Мы далі ім істотныя льготы, прэферэнцыі на некаторы час, абаранілі іх”, - расказаў Кіраўнік дзяржавы. Прадпрымальнікам гэта спадабалася, яны прывыклі і асобныя з іх пачалі працаваць па “шэрых схемах”, дадаў ён. А ў выніку беларускім прадпрыемствам таго ж легпрама, якія выпускаюць якасную прадукцыю, даводзіцца канкурыраваць з прадпрымальнікамі, якія ўвозяць у краіну тавары сумніўнай якасці, але маюць значна меншую падатковую нагрузку.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, такую сітуацыю неабходна было змяніць. “Я заўсёды лічыў, што трэба было зрабіць не так – для ўсіх павінен быць аднолькавы падыход”, - падкрэсліў Прэзідэнт.

Будаўніцтва АЭС, на думку Кіраўніка дзяржавы, дасць магчымасць амаль на трэць знізіць патрэбнасць Беларусі ў імпартных энерганосьбітах, а таксама значна ўмацаваць энергетычную і эканамічную бяспеку нашай краіны. Акрамя таго, узвядзенне ўласнай АЭС, роўна як і ўступленне Беларусі ў рады касмічных дзяржаў, дасць магчымасць даць “магутны імпульс для інтэлектуальнага скачка ў рэспубліцы”.

Гаворачы аб ролі СМІ у краіне, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі сёння ўплываюць на прыняцце важнейшых рашэнняў на дзяржаўным узроўні. Гэта вельмі сур’ёзная сіла, якая ў многім вызначае погляды, думкі і ўяўленні людзей, перакананы Прэзідэнт.

“Уплыў тэлебачання, прэсы, Інтэрнэта адчуваецца літаральна ва ўсіх сферах жыцця грамадства. СМІ павінны забяспечваць зваротную сувязь улады з народам, ставіць праблемныя пытанні перад органамі дзяржаўнага кіравання. Сродкі масавай інфармацыі з’яўляюцца важнейшым кампанентам грамадзянскага грамадства ў Беларусі. СМІ сёння сталі адным з самых аператыўных і надзейных барометраў грамадскай думкі”, - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што паралельна з ростам аўтарытэту і ўплыву СМІ узрастае і іх адказнасць перад грамадствам за праўдзівасць інфармацыі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што сацыяльная адказнасць СМІ пачынаецца з сумлення кожнага канкрэтнага журналіста і павінна грунтавацца на сумленнасці, прыстойнасці і пачуцці грамадзянскага абавязку.

Пасля завяршэння выступлення Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні студэнцкай аўдыторыі. Іх было зададзена каля 30, у тым ліку асабістага характару.

Адказваючы на пытанне аб тым, як хутка можа быць прыняты Канстытуцыйны акт Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт адзначыў: будучая саюзная Канстытуцыя павінна быць не слабейшая за цяпер дзеючы Саюзны дагавор.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў любой саюзнай дзяржаве павінен захоўвацца прынцып раўнапраўя. Калі ён не захоўваецца, то ніякі саюз не мае перспектыў. “Расія пакуль што да гэтага не гатова”, - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым сустрэча са студэнцкай аўдыторыяй доўжылася больш за тры гадзіны.

З поўным тэкстам выступлення Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі на сустрэчы са студэнтамі вы можаце азнаёміцца на рускай версіі Партала

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь